Categories: Регионы

Пры выхаванні важна заўважыць у дзяцей Божую іскру

Вера Епіфанаўна Лынша ўяўлялася высокай, мускулістай, якой была мая школьная настаўніца па фізкультуры. На справе яна аказалася сярэдняга росту і целаскладу, але падцягнутай жанчынай і выглядае як бізнес-вумэн. Адразу падкупілі яе адкрытасць, гатоўнасць ісці на кантакт, прыязнасць. Магчыма, таму гаворка аказалася простай, шчырай, нібы сустрэліся добрыя знаёмыя.

Найбольш цікавіла, як так атрымалася, што яна стала маці прафесіянальнага спартсмена. Вера Епіфанаўна адразу заўсміхалася: “Спецыяльна не рыхтавала. Проста ў нашай сям’і і я, і муж, Леанід Іванавіч, любім спорт, фізкультуру і актыўна займаемся імі. Гэта наша сямейная традыцыя. І дзецям нічога не заставалася, як, гледзячы на нас, таксама займацца фізкультурай”.

Калі старэйшаму Максіму споўнілася ўсяго 11 гадоў, матуля запісала яго ў дзіцячую спартыўную школу (цяпер СДЮШАР). Хутчэй, адзначае, гэта было яе жаданне, аднак засноўвалася яно на здольнасцях, якія заўважыла ў сыне, яго ахвоце і любові да лёгкай атлетыкі. Зараз ён ужо мае шмат спартыўных узнагарод і тытул шматразовага чэмпіёна Рэспублікі Беларусь, быў удзельнікам чемпіянату свету,  Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Па сутнасці, ужо шмат гадоў Максіму Лыншы няма сапернікаў ў Беларусі ў спрынце на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі.

І немалая заслуга ў гэтым таксама і мамы Максіма, Веры Епіфанаўны.

Сярэдні, Юра, таксама актыўна ўдзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах і мерапрыемствах і меў выдатныя здольнасці  як спартсмен, але яго больш захапляў камп’ютар, таму і стаў праграмістам, працуе і жыве ў Мінску.
Чатырнаццацігадовы Арцём зараз займаецца ў СДЮШАР лёгкай атлетыкай з трэнерам Валянцінай Мікалаеўнай Бубен. Акрамя таго, ён захапляецца танцамі навамоднага маладзёжнага стылю “Tecktonik”.
“Любоў маці мнагалікая, — цяплеюць блакітныя вочы Веры Епіфанаўны. — Галоўнае ў ёй — адчуваць сваё дзіця, каб своечасова заўважыць яго здольнасці, жаданні або Божую іскру і дапамагчы знайсці сваё месца ў жыцці. Не навязаць нешта сваё, не прымушаць, а асцярожна прыцягнуць увагу і накіраваць туды, дзе дзіця можа найбольш поўна раскрыцца”.

Пэўна, гэта і ёсць галоўны прынцып або сакрэт выхавання ў сям’і Лыншаў, якая, дарэчы, сёлета адзначыць 26-годдзе з дня свайго ўтварэння.

Такім жа прынцыпам кіруецца Вера Епіфанаўна і ў школе, дзе працуе настаўнікам фізкультуры. Яна ўмее па-мацярынску, цёпла пашкадаваць свайго выхаванца, выслухаць яго і ў кожным дзіцяці бачыць найперш асобу.

У народзе кажуць, што адзін вугал дома трымаецца на мужчыне, а тры — на жанчыне, надаючы ёй такім чынам асаблівую ролю ў захаванні сямейнага ачага. Вера Епіфанаўна стварыла ў сваёй сям’і асаблівую атмасферу ўзаемалюбові, узаемавыручкі і калектывізму. “Мы заўсёды працуем толькі разам і адпачываем таксама разам, — расказвае яна. — Няма такога, каб адзін адправіўся касіць ці прыбіраць, а іншыя біць лынды”.

У гэтай сям’і мужчыны самі мыюць свае шкарпэткі, не цураюцца згатаваць паесці, звычна выконваюць любую іншую работу і не дзеляць яе на жаночую ці мужчынскую. І матуля ўспрымае гэта як норму.

Не забывае, канечне, пахваліць сваіх памочнікаў, але толькі  за тое, што зроблена акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў у сям’і і за асаблівую стараннасць, акуратнасць.

Калі ж прыходзіцца дзіця пакараць, для гэтага, лічыць Вера Епіфанаўна, існуе вялікая сіла — слова. “Праўда, — смяецца, — мае сыны ведаюць, што я сказанае па два разы не паўтараю. Дысцыпліна патрэбна. Толькі дабівацца яе можна па-рознаму. Мы з мужам ніколі не паднімалі руку на сыноў. Я не магу раўнадушна глядзець на тое, як некаторыя дарослыя груба штурхаюць сваіх дзяцей, б’юць іх. Такім чынам малое дзіця не супакоіш, падлетка не пераканаеш. Можна толькі парваць тую нітачку даверу і шчырасці, якая аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей, дапамагае вырашыць нават самыя складаныя праблемы”.

А без іх, як вядома, не абыходзіцца ніводная сям’я, тым больш шматдзетная.

Па словах Веры Епіфанаўны, як і ў любой сям’і, былі і ў іх цяжкасці. Але спраўляліся з імі, шмат працавалі, пры гэтым будавалі свой дом — прасторны, светлы. Вера Епіфанаўна змагла ў свой час нават вучыцца ў Мінскім інстытуце фізічнай культуры (цяпер — універсітэт).

А яшчэ яна заўсёды адчувае сябе любімай, жаданай, шчаслівай жанчынай. І ўдзячна за гэта чатыром сваім сапраўдным мужчынам, якія не на словах, а справамі даказваюць любоў да жонкі, матулі і гаспадыні дома.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago