Па «марской» тэме – стылем «рэп»

Сямікласніца Кукаўскай СШ Ксенія Януць стала пераможцай у адной з шасці намінацый конкурсу сачыненняў “Марское брацтва”, які праводзіўся на працягу некалькіх месяцаў мінулага года Прадстаўніцтвам Расійскага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у Расійскім цэнтры навукі і культуры ў горадзе Мінску.

Ксеніі Януць падабаецца слухаць песні ў стылі рэп, таму яна напісала сачыненне менавіта ў такой форме, за што і заняла першае месца
Ксеніі Януць падабаецца слухаць песні ў стылі рэп, таму яна напісала сачыненне менавіта ў такой форме, за што і заняла першае месца / Фото: Ирина Домарацкая

Найвышэйшую ацэнку у намінацыі  “Вольная тэма” сярод вучняў 7—8 класаў атрымала работа Ксеніі пад назвай “Мара аб моры. Сачыненне ў стылі рэп”. Як расказала журналістам “ГЧ” дзяўчынка, сачыненне напісалася хутка, за адзін дзень. Ідэя выкласці яго “рэпаўскім” вершам прыйшла да яе нездарма: ёй падабаецца слухаць песні ў гэтым стылі. “Я вырашыла і сама паспрабаваць сачыніць што-небудзь”, — сказала Ксенія, у якой ужо ёсць вопыт напісання вершаў і заметак у раённую газету.

“У конкурсе такога ўзроўню дачка ўдзельнічала ўпершыню. Работу мы паслалі яшчэ летам, нават забыліся ўжо пра гэта. І тут — такі прыемны сюрпрыз!”, — уступіў у размову тата Ксеніі і расказаў, што творчыя здольнасці ў яе — ад мамы, Ларысы Уладзіміраўны, якая, дарэчы, працуе ў мясцовай школе настаўніцай пачатковых класаў.

Радасць перамогі раздзяляе з сям’ёй і кіраўнік работы, настаўніца Кукаўскай СШ Валянціна Мелехавец. Гэта яна ўпершыню пачула на жнівеньскай нарадзе па рускай мове аб тым, што аб’яўлены такі конкурс і жадаючыя могуць прыняць у ім удзел. “Мне адразу прыгадалася мая таленавітая вучаніца, якой я і прапанавала паўдзельнічаць у цікавым конкурсе. Тым больш гэты ўдзел ні да чаго не абавязваў, а значыць, не абмяжоўваў размах  творчасці”, — расказала Валянціна Мікалаеўна.

І дзяўчынка не расчаравала настаўніцу. Ні разу ў жыцці не бачыўшы мора, яна  ўвасобіла свае мары ў прыгожую гісторыю пра тое, як яна адпачывае на лазурным беразе, шле маме «эсэмэску» і — разумее, што гэта ўсяго толькі сон…

Валянціна Мікалаеўна прасачыла, каб былі захаваны ўмовы конкурсу: да тэматыкі, афармлення работы і іншыя, а таксама адрэдагавала сачыненне школьніцы. І вось вынік. Застаецца толькі дачакацца паабяцаныя падарунак і грамату Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і мастацтва ў г. Мінску.

Як расказалі журналісту “ГЧ” работнікі аддзела гуманітарных праграм цэнтра, арганізатары ставілі перад сабой мэту раскрываць і падтрымліваць творчы патэнцыял падрастаючага пакалення, фарміраваць і развіваць інтарэс да марскіх традыцый, павышаць прэстыж прафесій, звязаных з морам, а таксама ўмацоўваць дружбу і ўзаемаразуменне паміж народамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праходзіў сярод вучняў 1—11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Беларусі, разбітых па чатырох узроставых групах. З дасланых на конкурс 228 сачыненняў журы адабрала 37 лепшых. Улічвалася адпаведнасць творчай работы ўмовам конкурсу, а таксама граматнасць і культура афармлення работы, дакладнасць і выразнасць мовы, кампазіцыйная цэласнасць, кругагляд, эрудыцыя і асабістыя адносіны аўтара да тэмы. Дарэчы, у склад журы ўваходзілі заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, кіраўнікі студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, члены Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, кандыдаты філалагічных навук.

 

Конкурсное сочинение
Мечта о море
(сочинение в стиле рэп)

Солнце жарит, все отдыхают,
Ледяное мороженое спасает.
Я в бикини и в  юбке-мини
Иду по берегу моря,
Ни с кем не споря.
Люди все такие красивые,
Улыбаются мне вслед,
Наверное, счастливые.
Вот свободное местечко.
“Отдохни!” — говорит сердечко.
Положила платок в темной гамме
И стала отправлять sms своей маме.
«Привет, мам! У меня все отлично.
Живу, походу, прилично.
Море теплое, просто класс!
Такого нету нигде у нас.
Тут и там
Летают чайки по волнам.
Здесь такое море — загляденье,
Разноцветное,
Как у нашего петуха оперенье!
Ракушки разные лежат на песке.
Может, насобирать их тебе?».
Море. Чайки. Облака.
Лодка. Парус. Острова.
Лазурь. Причал. Улыбка.
Дельфин. Мечта. Золотая рыбка.
Тельняшка. Катер. Капитан.
Волны. Миражи. Обман.
Коктейль. Махито. Печаль.
Понравился мне он.
Раскрою секрет: это — сон.
д. Куково

Из рубрики