А ты запісаўся краязнаўцам?!
Краязнаўства цягам ХХ стагоддзя стала папулярным, не страціўшы прыцягальнасці і сёння, у ХХІ. Больш таго, гэта галіна гуманітарных даследаванняў апярэдзіла многія кірункі навуковага дыскурсу.
Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ
Прычым у розных дысцыплінах. Напрыклад, гістарычная навука ў другой палове ХХ стагоддзя звярнулася да актыўнага вывучэння так званай гісторыі з чалавечым тварам (Норман Дэвіс) і пачала інтэнсіўна даследаваць мікрагісторыю, гісторыю штодзённасці, гістарычную антрапалогію. А што казаць пра этнаграфію, фалькларыстыку, мовазнаўства (дыялекталогію). Як бачна, усё з названага цесна пераплятаецца з краязнаўствам, якое нібы ўвабрала гэтыя навукі ў сябе, даўшы пры гэтым ім багатую ніву матэрыялаў.
Цяжкі крыж краязнаўцы… Калі дзейнасць навукоўца, як правіла, заключана ў рамкі афіцыйнай працы, работы, то краязнавец – гэта перадусім энтузіяст. Хаця значэнне апошняга аніяк не меншае за ролю прадстаўнікоў навукі. А з улікам усіх акалічнасцей, то, можна сказаць, і больш пачэснае.
Не кожны гэту лямку пацягне. А праца краязнаўцы тым не менш ганаровая. Менавіта дзякуючы ёй асобныя мясцовасці захавалі звесткі пра багатае мінулае – людзей, падзеі, культуру. Таму краязнаўчыя даследаванні, бадай, яшчэ ніколі ў Новы час не дэактуалізаваліся. Беларуская нацыя ўвогуле ўзнікла ў многім дзякуючы краязнаўчым распрацоўкам.
Найноўшы час толькі ўзмацніў важнасць краязнаўства: хаця б з той прычыны, што развіццё цывілізацыі ў ХХ ст. набыло такія тэмпы, што проста на вачах асобна ўзятага чалавека, век якога, на жаль, кароткі, карцінкі быцця мільгаюць з калейдаскапічнай хуткасцю. Навуцы з яе скрупулёзнасцю, рэвізіянісцкім скептытызмам, метадалагічнай абумоўленасцю не заўсёды ўгнацца за трансфармацыямі – як часавымі, так і ментальнымі. І тут на першыя ролі выходзяць краязнаўцы.
Дакладней, яны павінны былі б выйсці. Але, на жаль, далёка не заўсёды так адбываецца. Між тым патэнцыял у беларускага краязнаўства даволі ёмкі. Яго асновай з’яўляюцца школы і работнікі культуры, асабліва гэта датычыцца сельскай інтэлігнецыі.
Канешне, аднаму чалавеку “закрыць” усе кірункі краязнаўчай дзейнасці, бадай, немагчыма. Таму вартым бачыцца размеркаванне, своеасаблівы падзел працы. Настаўніку гісторыі лагічна будзе даследаваць мінулае паселішча: калі і як узнікла, кім заснавана, людзей, падзеі і г.д. Каб весці канкрэтызаваныя пошукі матэрыялаў, дарэчы абазначыць тры традыцыйныя вектары: палітычны, эканамічны, культурны. Філолагі могуць знайсці прымяненне ў даследаванні мясцовага дыялекту (найперш збіраць дыялектныя словы, вызначаць асаблівасці – граматычныя, фанетычныя, сінтаксічныя і інш. – гаворкі). Настаўнікі геаграфіі і біялогіі падключаліся б да гісторыка ў справе вызначэння ландшафта, клімату, прыроднага асяроддзя, а да філолагаў – пры даследаванні тапонімаў і назваў расліннага і жывёльнага свету. Увага работнікаў культуры (супрацоўнікаў клубаў, бібіліятэк) можа быць скіравана на матэрыяльную і духоўную культуру мясцовасці. У межах зацікаўлення знаходзяцца прадметы і з’явы этнаграфіі, фальклору.
Добрым ілюстрацыйным матэрыялам з’яўляюцца даўнія фотаздымкі, кожны з якіх можа мець сваю гісторыю. Такою талакой цалкам па сілах стварыць не проста нарыс пра тую ці іншую мясцовасць, а шырокую і ўсебаковую панараму гісторыі і культуры асобнага рэгіёна. Тым больш што да гэтай справы можна і варта далучаць школьнікаў і ўвогуле землякоў. Многія, як паказвае практыка, ахвотна прымаюць удзел, дапамагаюць з задавальненнем. Адкладаць справу аніяк нельга: збору матэрыялаў не ажыццявіць без людзей, асабліва сталага веку (а яны, на жаль, часта сыходзяць, забраўшы з сабою багатую гісторыю, самыя розныя звесткі пра мінулае).
У той жа час ад вопытных краязнаўцаў патрабуецца дапамога – перадусім растыражыраванымі метадычнымі рэкамендацыямі – грунтоўнымі, па ўсім спектры краязнаўчых даследаванняў, а таксама ўзорнымі даследаваннямі, магчыма, пэўнымі актуальнымі кансультацыямі. Добра было б і ад мясцовай улады (СКП, сельсаветаў, райвыканкамаў, мясцовых газет і радыё) мець падтрымку – арганізацыйную, матэрыяльную, выдавецкую. Аднак, думаецца, калі б самі краязнаўцы гучней заяўлялі б пра сябе, то астатняе прыклалася б.
Як сказаў наш класік, У. Караткевіч, “гэта адзіны шлях кожнай навукі: піць ваду не толькі з крана (з кніг), не толькі дысталяваную са шклянкі, але і заўсёды ісці да крыніц, якія б’юць з роднага берага недзе пад тваёй хатай”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.