У Раздзялавічах будзе новы старшыня СВК

Усяго тры месяцы пасля пераабрання прабыў на пасадзе старшыні СВК «Адраджэнне» Аляксандр Савеня, які ўзначальваў гэту гаспадарку больш за чатыры гады.

Звольнены старшыня СВК афіцыйна па згодзе бакоў. Абавязкі кіраўніка гаспадаркі зараз выконвае Валерый Макарскі.

Ёсць усе падставы, што ён і ўзначаліць СВК “Адраджэнне”. Валерый Міхайлавіч Макарскі, ураджэнец вёскі Раздзялавічы, пяць гадоў таму працаваў у калгасе галоўным інжынерам, а потым звольніўся.

Для зацверджання яго кандыдатуры павінен прайсці пазачарговы сход работнікаў сельгаскааператыва.

Пасля абласнога семінару па рэканструкцыі малочна-таварных фермаў чуткі пра тое, што гэта не адзіная кадравая змена, у раёне хадзілі. У тым ліку і ў дачыненні кіраўніка СВК “Хатынічы” Фёдара Куратніка. Аднак яны не падцвердзіліся. Фёдар Мікалаевіч застаўся працаваць на сваёй пасадзе.

Из рубрики