Для рыбакоў сезон зімовай рыбалкі багаты на трафеі
Багатымі на трафеі выдаліся мінулыя выхадныя і святочныя дні для ганцавіцкіх аматараў зімовай рыбалкі. Асабліва пашанцавала ганцаўчаніну Івану Заньку і жыхару з вёскі Ганцавічы Андрэю Мелехаўцу.
Багатымі на трафеі выдаліся мінулыя выхадныя і святочныя дні для ганцавіцкіх аматараў зімовай рыбалкі
Ганцавіцкі рыбак Іван Занька ўжо не першы год вызначаецца важкімі ўловамі шчупакоў падчас зімовай рыбалкі і не раз быў героем-рэкардсменам на старонках “ГЧ”. І гэты год не стаў выключэннем.
У мінулую пятніцу Іван Канстанцінавіч на вадасховішчы Лактышы злавіў яшчэ адзін трафейны экзэмпляр – шчупака вагай 9,5 кг і даўжынёй 102 см. І хоць гэта не рэкордны ўлоў, але ў гэтым сезоне гэта найбольшы для яго экзэмпляр.
“Я ўжо думаў, што не пашанцуе ў той дзень – і жонцы нават пазваніў, што прыеду раней, бо і абед забыўся дома. Але пра ежу прыйшлося забыцца, калі “загарэўся” сцяжок. На плотачку гэта ён клюнуў.
Каля 40 хвілін я змагаўся з рыбінай. 25 метраў лескі то намотваў, падводзячы шчупака да лункі, то размотваў, бо здавацца ён не хацеў, – расказаў “ГЧ” Іван Канстанцінавіч. – Урэшце злаўчыўся і зачапіў багром, але выцягнуць не змог. Рыбіна бокам стала, і ніяк яе не мог развярнуць.
Прыйшлося клікаць падмогу. Добра, што побач аказаўся знаёмы Анатоль Сяўрук. Дапамог зрабіць другую лунку і, зачапіўшы другім багром, трафей нарэшце сумеснымі намаганнямі выцягнулі”.
Па словах Івана Занькі, ён рыбачыць ужо 35 гадоў. Штогод бярэ адпачынак у снежні і аддаецца свайму любімаму захапленню. У гэтым сезоне ён ужо выцягваў рыбіны і па 4, і па 6 кг вагой, і меншых. Рэкордны ўлоў Івана Канстанцінавіча таксама з вадасховішча Лактышы – шчупак вагой 13 кг 700 грам.
А ўлоў Андрэя Мелехаўца з в. Ганцавічы 7 студзеня быў у гэтым сезоне адным з самых вялікіх. На Раздзялавіцкім вадасховішчы ён вылавіў шупака вагой больш за 11 кг і даўжынёй 118 см. І на гэты раз у якасці нажыўкі была плотка.
“Можа, і 13 ці больш кілаграм заважыў бы, але калі выцягваў праз вузкую лунку, выціснулася мо літраў тры ікры, – расказвае рыбак. – Але і такога “кракадзіла” я не чакаў, бо на гэтым возеры больш за 3 кілаграмы мне ніколі не ўдавалася злавіць.
І на дзіва спрацавала трынаццатая па ліку стаўка. На яе заўсёды сама лепей ловіцца, і лескі там засталося ўсяго 6 метраў з 25. Мо каля гадзіны я стаяў на каленях каля лункі. Толькі падцягнеш – як рване, і не ўтрымаць.
Адрэналіну было столькі, што не парадаць словамі. Цягаў я яго, цягаў, ужо думаў, ну, абарве, дык так таму і быць. Але, відаць, рыбіна стамілася яшчэ больш за мяне. Багром зачапіў, пачаў даставаць, а ён адламаўся.
Добра, дзед нейкі з Раздзялавіч непадалёк ішоў, паклікаў я яго, і той другі багорчык падаў. Выцягнуў і вачам сваім не верыў”.
Глядзець на трафей прыходзілі і суседзі, і родныя. А некаторым хацелася і сфатаграфавацца. Андрэй, як высветлілася, таксама не навічок, і рыбачыць ужо сёмы год. І кожны год усё большую і большую рыбіну вылаўлівае. У пазамінулым годзе на 6 кг шчупака дастаў, у мінулым на 7 кг выцягнуў.
“Думаў, што ў гэтым добра было і 8-кілаграмовага злавіць. А аказаўся рэкордны экзэмпляр”, – сказаў Андрэй.
Па словах Андрэя Мелехаўца, гэты год для яго пакуль удалы, на «возеры Дзікае» выцягваў шчупакоў па 4, 5, 6 і нават 8,5 кілаграма. Рыбаком хоча стаць і яго сын Дзіма, якому толькі 8 гадоў. І таксама марыць злавіць здаравенную рыбіну.
Вядома ж, на рыбалцы як каму пашанцуе, і не ўсе прыязджаюць з уловам. І як прыманіць рыбу – у кожнага, відаць, ёсць свае сакрэты.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.