Талентаў на Ганцаўшчыне – хоць адбаўляй…
Лепшыя самадзейныя калектывы і артысты з горада і вёсак нашага раёна далі дзевяцігадзінны канцэрт на свяце-конкурсе “Таленты зямлі Ганцавіцкай”, якое ў нядзелю, 23 сакавіка, прайшло ў ГДК. “Ганцаўшчына творыць і пяе! Талентаў у нас хоць адбаўляй. І няхай толькі хто скажа па-іншаму!” – пракаменціравала выступленні артыстаў дырэктар раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры Ала Занька.
Эстрадна-сцэнічны танец «Вышыта сарочка» ў выкананні харэаграфічнага калектыву ДШМ
У раённым конкурсе-свяце прынялі ўдзел больш за дзвесце чалавек з розных куткоў раёна. На сцэне ГДК спаборнічалі і паказвалі свае таленты выканаўцы эстраднага мастацтва (“Зорны фэст”), гумару (“Паляшук жартуе”), сямейнай творчасці (“Сямейны калейдаскоп”), фальклорнага мастацтва (“Фальклорныя праменьчыкі”, “Грай, гармонік! Гучы прыпеўка!”).
Па словах дырэктара ГДК Ірыны Гурскай, свята-конкурс праводзілася з мэтай адабраць мацнейшых на ўдзел ў занальным аглядзе, які адбудзецца 13 красавіка ў Баранавічах. Свята павінна было праходзіць у два этапы, але ў сувязі з тым, што ў мінулыя выхадныя мерапрыемства было адменена па прычыне неспрыяльных умоў надвор’я, прыйшлося праводзіць усё ў адзін дзень. Пераможцы занальнага конкурсу будуць абараняць раён на абласных конкурсах.
Праграма мерапрыемства складалася са 124 нумароў. Не дзіўна, што толькі лічаныя гледачы змаглі дабыць да фінала, бо канцэрт, які пачаўся ў 10 гадзін, скончыўся каля 19 гадзін. А журы з-за таго, што мерапрыемства зацягнулася, не змагло ў той дзень падвесці вынікі.
Але не толькі члены журы адбіралі лепшых. Адзначыла лепшых выканаўцаў і рэжысёр ГДК Маргарыта Саланевіч. Карэспандэнту “ГЧ” яна патлумачыла: “Робіцца гэта для таго, каб дапамагчы ў далейшым талентам развівацца і ўдасканальвацца. У сваіх мясцовых клубах і Дамах культуры яны не маюць такой магчымасці, бо там няма музычных і мастацкіх кіраўнікоў. Мы будзем запрашаць іх у ГДК і дапамагаць ім”.
Талентаў у раёне аказалася так многа, што журы не змагло адразу вызначыць лепшых. Пасля заканчэння конкурсу вядучы Яўген Тамашэня аб’явіў, што вынікі будуць падведзены ў бліжэйшы час і пераможцы будуць узнагароджаны.
“Я лічу, што зноў праводзіць такое масавае мерапрыемства з мэтай уручэння ўзнагарод не патрэбна. Я думаю, што мы павіншуем пераможцаў у іхніх мясцовых клубах і Дамах культуры,» – выказалася Ала Занька.
Самым цікавым і запамінальным, па меркаванні некаторых гледачоў і аўтара гэтага артыкула, стаў нумар гумару “Маналог нявесты”, які прачытала Ала Шаматульская, загадчык клуба-бібліятэкі з Малых Круговіч. Ужо толькі тое, што гэтая каларытная жанчына з’явілася на сцэне ў вобразе раскудлачанай нявесты, якая прачнулася рана ў вясельным уборы і не памятала, хто яна, чаму так апранута, выклікала смех у зале. Яна расказала, што шукае жаніха па адзенні, бо твару яго не памятае, а ведае толькі, што ён у касцюме з прыколатай кветачкай і пры гальштуку. Скардзілася на тое, што маладых пасыпалі не жытам, а бульбай, сведку замест лялькі прывязалі на капот машыны, а жалезную талерку на шчасце білі некалькі гадзін. Абурана была нявеста і падарункамі. Нехта падарыў ёй часночніцу, якая расціскае 7 кілаграмаў часнаку за секунду.
Потым “нявеста” высветліла, што яна ўсяго толькі госця на вяселлі. Убранне на ёй такое таму, што яна дапамагала нявесце танцаваць танец для жаніха і потым у спешцы апранулася не ў сваё адзенне. Гледачы заходзіліся ад смеху. Адзінае, што расчаравала некаторых членаў журы, – гэта тое, што выступленне Алы Шаматульскай было на рускай мове, а палажэнне конкурса патрабуе карыстацца беларускай мовай.
А вось маналог мастацкага кіраўніка з ГДК Сяргея Калошы “Чорны чалавек” заваражыў гледачоў па-іншаму. Выканаўца так эмацыянальна іграў на сцэне, што ў зале ўсталявалася поўная цішыня, а ў канцы выступлення прагучалі бурныя авацыі.
Намінацыя “Паляшук жартуе” карысталася найбольшым поспехам у гледачоў. Асабліва спадабалася гледачам інсцэніроўка “Абхітры жанчыну” ў выкананні тэатра мініяцюр Вялікакруговіцкага СДК. Для адной з удзельніц Наталлі Заяц, паштальёна з в. Вялікія Круговічы, гэта быў дэбют на сцэне ГДК, і справілася яна на “выдатна”. А яшчэ заўважылі члены журы, што Круговічах з’яўляюцца маладыя артысты. Нораў і каларыт беларускай жанчыны прадэманстравалі Іна Рылка і Валянціна Занька з Малькавіч у мініяцюры “Па шляхах баявой славы”.
“У параўнанні з мінулымі гадамі да раённага конкурсу ў гэтым годзе падрыхтаваліся нашмат лепш. На мой погляд, у мінулым годзе некаторыя работнікі культурных устаноў аднесліся да конкурсу не зусім суз’ёзна, а зараз было столькі цудоўных нумароў, што сапраўды выбраць сярод шматлікіх удзельнікаў было няпроста”, – сказала член журы, рэжысёр народнага тэатра “Паланіца” Вялікакруговіцкага СДК Ванда Чабатарэнка.
Ванда Іванаўна асабліва адзначыла тэатр мініяцюр “Рэшата”, якім кіруе Мікалай Ленкавец, і ўдзельнікаў з в. Кукава Святланы Ганчарову і Івана Муху, якія паказалі мініяцюру “На сенакосе”.
У намінацыі “Сямейны калейдаскоп” самым пранікнёным было выступленне сямейнай пары Аляксандра Сідарэвіча і Марыі Малышкі з вёскі Задуб’е. Канкурсанты выконвалі песні з рэпертуара А. Разенбаума “Імёны на нябёсах” і Лаліты “Два лёсы”. Карэспандэнту “ГЧ” сямейная пара расказала, чаму выбраны былі менавіта гэтыя песні.
Марыя Мікалаеўна сказала, што выкананнем гэтых песень яны хацелі сказаць, што ад лёсу нельга ўцячы. У юнацтве Аляксандр і Марыя кахалі адзін аднаго. Але разам быць не атрымалася. Тады іх лёсы надоўга разышліся. У кожнага з іх была свая сям’я. Пражыта шмат гадоў. Атрыманы вялікі вопыт. Але, мабыць, ім было наканавана лёсам быць разам, бо праз шмат гадоў шляхі-дарожкі Марыі Малышкі і Аляксандра Сідарэвіча зноў сышліся. Яны цяпер разам і адчуваюць сябе вельмі шчаслівымі.
Марыя Мікалаеўна сказала, што спяваць вельмі любіць яшчэ з дзіцячых гадоў. Па яе словах, песні жывуць ў душы. І хочацца падзяліцца імі з іншымі.
“Яна крышачку хворая на гэта”, – пажартаваў муж Аляксандр. А жонка з усмешкай дадала: “Нават не крыху, а і добра хворая!”.
Сапраўды, любоў да мілагучных, вясёлых і задушэўных песень для многіх самадзейных артыстаў настолькі вялікая, што без гэтага яны ўжо не могуць жыць.
Заварожвалі сваімі галасамі падчас выканання песень Ганна Дулік, Кацярына Коўш і Святлана Дубойская з Агарэвіцкага СДК, Даша Кісялевіч з Хатыніч, Ангеліна Крупеніч з Раздзялавіч, Алена Плотка з Любашава, Аліна Лелес з Малых Круговіч. Самай маленькай удзельніцай на гэтым конкурсе была сямігадовая дзяўчынка з цудоўным звонкім галасочкам з Чудзіна Вера Валкарэзава.
Вытрымку, настрой на перамогу і добрую падрыхтаванасць паказалі калектывы з Хатыніч. Вольга Ваўчок і Кацярына Ярашэвіч парадавалі гледачоў прыпеўкамі. Разам з Ганнай Ярашэвіч яны выканалі дзве цудоўныя песні.
“Я нават і ў галаву не бяру тое, што пераможам мы ці не. Нам выступаць не ўпершыню. Мы проста вельмі любім спяваць. Для людзей робім гэта з вяліках ахвотай. Калі чуем песні, ногі самі ідуць у пляс…”, – падзялілася артыстка народнага калектыву “Хатовічы” Соф’я Ярашэвіч.
Даспадобы прыйшліся і прыпеўкі ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці з аграгарадка Люсіна.
“На перамогу мы не спадзяёмся, бо ў нас няма кіраўніка, мы самавучкі. Збіраемся на 2-3 рэпетыцыі – і наперад. Ад свайго клуба нумароў я не рыхтавала, таму прымкнула да Люсіна. Нядарма ж кажуць: “Люсіна, Макава – усё адзінакава”, – падзялілася загадчыца Макаўскага клуба-бібліятэкі Святлана Рылка.
Вынікі конкурса члены журы канчаткова падвялі ў аўторак і усіх удзельнікаў адзначалі дыпломамі. Але толькі лепшыя будуць абараняць гонар Ганцаўшчыны на занальных турах конкурсу.
Прыемная навіна чакае і вяскоўцаў. Па словах дырэктара РМЦ Алы Занька, плануецца, што ўдзельнікі свята дадуць канцэрты ў вёсках раёна, і наведаюць установы культуры з канцэртамі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.