Як ствараецца газета “Ганцавіцкі час”
На самым пачатку мая ў супрацоўнікаў рэдакцыі “Ганцавіцкага часу”, як і ў многіх тых, чый лёс звязаны з друкарскай ці выдавецкай дзейнасцю, было дзве нагоды для святкавання: 3 мая – Міжнародны дзень свабоды друку, які адзначаюць ва ўсім свеце. І беларускае прафесійнае свята – Дзень друку, які па календары святкуецца 5 мая.
Злева направа: 1 рад – Марыя Заляценка, Пётр Гузаеўскі, Ірына Дамарацкая; 2 рад – Ганна Качагарава, Наталля Гузаеўская, Святлана Малышка, Юлія Матусевіч, Вольга Грыцкевіч. / Фото: Фота нашага фотаапарата ў аўтаматычным рэжыме.
Мы з задавальннем прымалі віншаванні з нагоды абодвух прафесійных дат. Але для супрацоўнікаў нашай рэдакцыі бліжэйшым з’яўляецца свята са словам СВАБОДА. Бо газета «Ганцавіцкі час» якраз і стаіць на варце інтарэсаў грамадства і прыкладае намаганні, каб свабода была не толькі ў зборніках законаў на паперы.
Чалпавек мае права ведаць пра тое, у якім асяроддзі жыве, хто кіруе і як, як працуюць заканадаўчыя, праваахоўныя, кантралюючыя органы, прадпрыемствы і арганізацыі і іншыя. Бо кожны з нас мае права на такую інфармацыю. Гэта прапісана ў Канстытуцыі і ў законе “Аб сродках масавай інфармацыі”.
Як ствараецца газета
У газеце мы пішам пра людзей розных прафесій, расказваем пра іх лёсы. Я вырашыў расказаць, як працуем мы і як выдаецца наша газета. За ўвесь той час, як пачаў выходзіць “Ганцавіцкі час” (а прайшло ўжо больш за 11 гадоў), мы пра гэта не пісалі ніколі.
Магу з упэўненасцю сказаць, што многія нашы чытачы нават не ўяўляюць, які складаны тэхналагічны працэс адбываецца перад тым, каб свежы нумар газеты, які вы трымаеце зараз у руках, да вас трапіў.
Спачатку журналісты ў рэдакцыі плануюць, пра што будзе наступны нумар. Трэба вызначыцца, пра што будзе кожны артыкул і ці можа ён зацікавіць чытачоў.
Каб напісаць нават адзін невялікі артыкул, для прыкладу, аб пэўным мерапрыемстве, карэспандэнту патрэбна пайсці туды і папрысутнічаць, апытаць людзей, зрабіць здымкі, заканспектаваць асноўныя падзеі, потым перапытаць і спраўдзіць інфармацыю.
У друкарні жорсткі графік і яго нельга парушаць
І толькі потым пішацца артыкул. Напісаны матэрыял спачатку правярае («правіць») адказны па нумары, потым рэдактар. А калі матэрыял “гарачы” і пішацца літаральна перад друкарскім станком у дзень выхаду газеты?
Пішуць для «Ганцавіцкага часу» тэксты тры штатныя карэспандэнты: намеснік галоўнага рэдактара Ірына Дамарацкая, журналісты Святлана Малышка і Юлія Матусевіч, больш вядомая чытачам па псеўданіме Юлія Палеская. Ірына Дамарацкая і Святлана Малышка працуюць у газеце ўжо шмат гадоў. Іх многія чытачы ведаюць не толькі па артыкулах у газеце, але і пазнаюць на вуліцы, вітаюцца, рады пагаварыць з імі.
Юлія Матусевіч заваёўвае папулярнасць цікавымі матэрыяламі.
Пасля таго, як прайшоў першую рэдактарскую чытку, тэкст трапляе да дызайнера-вярстальшчыка Ганны Качагаравай. Тэксты, загалоўкі да фатаграфій і подпісы да іх укладаюцца ёю ў электронным выглядзе на камп’ютары і набываюць той выгляд, які будзе мець газета.
Вярстальшчык выводзіць тэкст на прынтар, і старонка трапляе ў «лабараторыю пісьменнасці» да карэктара Марыі Канстанцінаўны Заляценка. Былая настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры прасочвае кожную літару і знак прыпынку, правільную сувязь слоў у сказе.
І калі падціскае час, а матэрыялаў вельмі шмат, чытаць і выпраўляць патрэбна не толькі тэксты, але і загалоўкі, і подпісы, і аб’явы, і рэкламныя тэксты. Гэта каласальная нагрузка. Шчыра скажу, што такія спецыялісты, як Марыя Канстанцінаўна, на вагу золата, і нам моцна пашанцавала, што яна працуе ў «ГЧ». На жаль, у «ГЧ» няма ў кожнага асобнага кабінета, у двух пакоях месцяцца 8 чалавек.
Апошнім перачытвае газету галоўны рэдактар. Далей яна перасылаецца па электроннай пошце ў Баранавіцкую друкарню. Там электронны арыгінал-макет трапляе ў аддзел падрыхтоўкі да друку, дзе яго начальнік Раман Руцкі з памочнікамі правяраюць і друкуюць усе старонкі на спецыяльнай плёнцы.
Пасля гэтага яны трапляюць у капіравальны аддзел да Ніны Сарокі і Алены Капец, якія праяўляюць яе і пераводзяць на алюмініевую пласціну, якую потым прапускаюць праз станок са шчолачным растворам. Адна пласціна — гэта газетны разварот.
Гатовыя пласціны пераносяць у друкарскі цэх, дзе кіруе баль друкар Альберт Паўлаў са сваёй памочніцай Ірынай Данілевіч. Яны змяшчаюць пласціны ў друкавана-афсетную газетную машыну. Машыны, атрымліваюць двухбаковы адбітак з пласцін — і праз імгненне вока выскокваюць з іншага боку апарата ўжо з гатовымі разваротамі на паперы!
За ўсім працэсам у друкарні сочаць майстры газетнага ўчастка Валянціна Кісялевіч і Ганна Аляшкевіч. Дарэчы, пра Ганцавічы яны ведаюць не менш, чым мясцовыя жыхары не толькі дзякуючы «ГЧ»: Валянціна Уладзіміраўна нарадзілася ў Хатынічах, а ў Ганны Міхайлаўны ў Ганцавічах жыве родная сястра.
Пасля друку і ўпакоўкі ўвесь тыраж газеты сам рэдактар або Наталля Гузаеўская, якая працуе ў рэдакцыі спецыялістам аддзела рэкламы, прывозяць у Ганцавічы на сартыроўку.
Кожны нумар газеты ліст за лістом (а гэта амаль 20 тысяч экзэмпляраў) укладаецца ўручную. Гэтым кіруе начальнік сістэмы распаўсюджвання Вольга Грыцкевіч. Пра працу яе аддзела можна напісаць асобны артыкул.
Пасля ўкладкі газета адвозіцца на пошту, дастаўляецца грамадскім распаўсюджвальнікам і кіяскёрам. Без іх старанняў праца рэдакцыі была б дарэмнай, бо менавіта распаўсюджвальнікі – гэта апошняе звяно ланцужка з самым важным для нас звяном – з вамі, паважаныя чытачы.
Частка тыражу прадаецца на рынку, дзе з чацвярга па суботу, а іншы раз і ў нядзелю, у сцюжу і дождж, пранізлівы вецер і спёку пенсіянерка Зоя Паўлаўна Зарэцкая чакае сваіх пакупнікоў. Яна ў кожным прахожым бачыць свайго патэнцыйнага пакупніка. 330-350 экзэмпляраў газеты яна прадае за 3-4 дні.
Тыдні два таму, калі ў рэдакцыю завіталі загадчык аддзела рэдакцыі газеты “Беларусы і рынак” і арт-дырэктар газеты «Мой раён» з Санкт-Пецярбурга Сяргей Мешаўкін. Яны былі здзіўлены, бо такой колькасці газет на душу насельніцтва не прадаюць нават у вялікіх гарадах.
Таму кожны з вас, калі будзеце бачыць Зою Паўлаўну з газетай у руках, не праходзьце міма. Купляючы ў яе газету, вы атрымаеце яшчэ і глыбокае задавальненне ад дабрыні і шчырасці, з якой яна дзякуе і жадае вам Божага благаслаўлення і матэрыяльнага дабрабыту.
Яна і нашы распаўсюджвальнікі, і ўсе мы – супрацоўнікі рэдакцыі, будзем спадзявацца, што і ў наступны раз на старонках “Ганцавіцкага часу” вы абавязкова знойдзеце зноў цікавае і карыснае.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.