Categories: Регионы

Як ствараецца газета “Ганцавіцкі час”

Мы з задавальннем прымалі віншаванні з нагоды абодвух прафесійных дат. Але для супрацоўнікаў нашай рэдакцыі бліжэйшым з’яўляецца свята са словам СВАБОДА.  Бо газета «Ганцавіцкі час» якраз і стаіць на варце інтарэсаў грамадства і прыкладае намаганні, каб свабода была не толькі ў зборніках законаў на паперы.

Чалпавек мае права ведаць пра тое, у якім асяроддзі жыве, хто кіруе і як, як працуюць заканадаўчыя, праваахоўныя, кантралюючыя органы, прадпрыемствы і арганізацыі і іншыя. Бо кожны з нас мае права на такую інфармацыю. Гэта прапісана ў Канстытуцыі і ў законе “Аб сродках масавай інфармацыі”.

Як ствараецца газета

У газеце мы пішам пра людзей розных прафесій, расказваем пра іх лёсы. Я вырашыў расказаць, як працуем мы і як выдаецца наша газета. За ўвесь той час, як пачаў выходзіць “Ганцавіцкі час” (а прайшло ўжо больш за 11 гадоў), мы пра гэта не пісалі ніколі.

Магу з упэўненасцю сказаць, што многія нашы чытачы нават не ўяўляюць, які складаны тэхналагічны працэс адбываецца перад тым, каб свежы нумар газеты, які вы трымаеце зараз у руках, да вас трапіў.

Спачатку журналісты ў рэдакцыі плануюць, пра што будзе наступны нумар. Трэба вызначыцца, пра што будзе кожны артыкул і ці можа ён зацікавіць чытачоў.

Каб напісаць нават адзін невялікі артыкул, для прыкладу, аб пэўным мерапрыемстве, карэспандэнту патрэбна пайсці туды і папрысутнічаць, апытаць людзей, зрабіць здымкі, заканспектаваць асноўныя падзеі, потым перапытаць і спраўдзіць інфармацыю.

У друкарні жорсткі графік і яго нельга парушаць

І толькі потым пішацца артыкул. Напісаны матэрыял спачатку правярае («правіць») адказны па нумары, потым рэдактар. А калі матэрыял “гарачы” і пішацца літаральна перад друкарскім станком у дзень выхаду газеты?

Пішуць для «Ганцавіцкага часу» тэксты тры штатныя карэспандэнты: намеснік галоўнага рэдактара Ірына Дамарацкая, журналісты Святлана Малышка і Юлія Матусевіч, больш вядомая чытачам па псеўданіме Юлія Палеская. Ірына Дамарацкая і Святлана Малышка працуюць у газеце ўжо шмат гадоў. Іх многія чытачы ведаюць не толькі па артыкулах у газеце, але і пазнаюць на вуліцы, вітаюцца, рады пагаварыць з імі.

Юлія Матусевіч заваёўвае папулярнасць цікавымі матэрыяламі.

Пасля таго, як прайшоў першую рэдактарскую чытку, тэкст трапляе да дызайнера-вярстальшчыка Ганны Качагаравай. Тэксты, загалоўкі да фатаграфій і подпісы да іх укладаюцца ёю ў электронным выглядзе на камп’ютары і набываюць той выгляд, які будзе мець газета.

Вярстальшчык выводзіць тэкст на прынтар, і старонка трапляе ў «лабараторыю пісьменнасці» да карэктара Марыі Канстанцінаўны Заляценка. Былая настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры прасочвае кожную літару і знак прыпынку, правільную сувязь слоў у сказе.

І калі падціскае час, а матэрыялаў вельмі шмат, чытаць і выпраўляць патрэбна не толькі тэксты, але і загалоўкі, і подпісы, і аб’явы, і рэкламныя тэксты. Гэта каласальная нагрузка. Шчыра скажу, што такія спецыялісты, як Марыя Канстанцінаўна, на вагу золата, і нам моцна пашанцавала, што яна працуе ў «ГЧ». На жаль, у «ГЧ» няма ў кожнага асобнага кабінета, у двух пакоях месцяцца 8 чалавек.

Апошнім перачытвае газету галоўны рэдактар. Далей яна перасылаецца па электроннай пошце ў Баранавіцкую друкарню. Там электронны арыгінал-макет трапляе ў аддзел падрыхтоўкі да друку, дзе яго начальнік Раман Руцкі з памочнікамі правяраюць і друкуюць усе старонкі на спецыяльнай плёнцы.

Пасля гэтага яны трапляюць у капіравальны аддзел да Ніны Сарокі і Алены Капец, якія праяўляюць яе і пераводзяць на алюмініевую пласціну, якую потым прапускаюць праз станок са шчолачным растворам. Адна пласціна — гэта газетны разварот.

Гатовыя пласціны пераносяць у друкарскі цэх, дзе кіруе баль друкар Альберт Паўлаў са сваёй памочніцай Ірынай Данілевіч. Яны змяшчаюць пласціны ў друкавана-афсетную газетную машыну. Машыны, атрымліваюць двухбаковы адбітак з пласцін — і праз імгненне вока выскокваюць з іншага боку апарата ўжо з гатовымі разваротамі на паперы!

За ўсім працэсам у друкарні сочаць майстры газетнага ўчастка Валянціна Кісялевіч і Ганна Аляшкевіч. Дарэчы, пра Ганцавічы яны ведаюць не менш, чым мясцовыя жыхары не толькі дзякуючы «ГЧ»: Валянціна Уладзіміраўна нарадзілася ў Хатынічах, а ў Ганны Міхайлаўны ў Ганцавічах жыве родная сястра.

Пасля друку і ўпакоўкі ўвесь тыраж газеты сам рэдактар або Наталля Гузаеўская, якая працуе ў рэдакцыі спецыялістам аддзела рэкламы, прывозяць у Ганцавічы на сартыроўку.

Кожны нумар газеты ліст за лістом (а гэта амаль 20 тысяч экзэмпляраў) укладаецца ўручную. Гэтым кіруе начальнік сістэмы распаўсюджвання Вольга Грыцкевіч. Пра працу яе аддзела можна напісаць асобны артыкул.

Пасля ўкладкі газета адвозіцца на пошту, дастаўляецца грамадскім распаўсюджвальнікам і кіяскёрам. Без іх старанняў праца рэдакцыі была б дарэмнай, бо менавіта распаўсюджвальнікі – гэта апошняе звяно ланцужка з самым важным для нас звяном – з вамі, паважаныя чытачы.

Частка тыражу прадаецца на рынку, дзе з чацвярга па суботу, а іншы раз і ў нядзелю, у сцюжу і дождж, пранізлівы вецер і спёку пенсіянерка Зоя Паўлаўна Зарэцкая чакае сваіх пакупнікоў. Яна ў кожным прахожым бачыць свайго патэнцыйнага пакупніка. 330-350 экзэмпляраў газеты яна прадае за 3-4 дні.

Тыдні два таму, калі ў рэдакцыю завіталі загадчык аддзела рэдакцыі газеты “Беларусы і рынак” і арт-дырэктар газеты «Мой раён» з Санкт-Пецярбурга Сяргей Мешаўкін.  Яны былі здзіўлены, бо такой колькасці газет на душу насельніцтва не прадаюць нават у вялікіх гарадах.

Таму кожны з вас, калі будзеце бачыць Зою Паўлаўну з газетай у руках, не праходзьце міма. Купляючы ў яе газету, вы атрымаеце яшчэ і глыбокае задавальненне ад дабрыні і шчырасці, з якой яна дзякуе і жадае вам Божага благаслаўлення і матэрыяльнага дабрабыту.

Яна і нашы распаўсюджвальнікі, і ўсе мы – супрацоўнікі рэдакцыі, будзем спадзявацца, што і ў наступны раз на старонках “Ганцавіцкага часу” вы абавязкова знойдзеце зноў цікавае і карыснае.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago