Categories: Регионы

Байкер Дацэнт: “Нельга называцца байкерам, калі ты падвяргаеш небяспецы іншых”

Аматары хуткай язды разразаюць начную цішыню ровам магутных матораў сваіх матацыклаў і скрогатам гумы аб асфальт пры рэзкім тармажэнні. Гэтым яны не толькі парушаюць сон гараджан, але і прымушаюць сваіх і чужых бацькоў непакоіцца за жыццё і здароўе сваіх дзяцей. Справа ў тым, што ад перавышэння хуткаснага рэжыму, што цяпер з’яўляецца самым частым парушэннем сярод матацыклістаў, пакутуюць не толькі яны самі, але і ні ў чым не павінныя людзі. Парушаючы правілы дарожнага руху і ствараючы хаос на дарогах, матацыклісты часцей за ўсё нават не задумваюцца аб наступствах такога свавольства.

Між іншым, 26 чэрвеня, у шэсць гадзін раніцы адзін з такіх ліхачоў, Алег Клявец, паплаціўся ўжо за гэта. Па словах начальніка аддзялення ДАІ Ганцавіцкага РАУС Вячаслава Гуліцкага, матацыкліст быў спынены ім і інспектарам Дзмітрыем Аўдоніным каля дзвюх гадзін ночы – тады яздок яшчэ быў цвярозы. А ўжо раніцай гэты ж матацыкліст у нецвярозым стане трапіў у ДТЗ каля ўрочышча “Горкі”.

Вячаслаў Леанідавіч расказаў, што ўладальнік моцнага спортбайка “Кавасакі” спрабаваў пагайсаць па сцяжынках паміж дрэвамі ва ўрочышчы Горкі, куды заехаў, не звяртаючы ўвагі на забараняльны знак. Вяртаючыся назад, матацыкліст вырашыў праманеўрыраваць і праскочыць паміж металічнай агароджай і шлагбаумам. У выніку матацыкл сутыкнуўся з перашкодай, а вадзіцель атрымаў траўмы на руцэ і калене. Узятая проба на алкатэстары паказала алкагольнае ап’яненне ў 1,5 прамілі.

Гора-вадзіцель не толькі трапіў на бальнічны ложак, але яму “свецяць” яшчэ пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам да 3 гадоў і штраф да 3,5 млн рублёў.

Па словах Вячаслава Леанідавіча, у нашым горадзе ёсць 11 уладальнікаў спортбайкаў з магутнымі маторамі. З усімі матацыклістамі неаднаразова праводзіліся гутаркі з мэтай папярэджвання правапарушэнняў. Але такія прафілактычныя меры падзейнічалі не на ўсіх. Многія матацыклісты называюць сябе так званымі байкерамі і лічаць, што на дарозе ім ўсё дазволена.

Карэспандэнт “ГЧ” з пытаннем, ці лічацца такія паводзіны матацыклістаў нормай сярод байкераў, па тэлефоне звярнулася да мінскага байкера Уладзіміра Аляшкевіча, больш вядомага пад байкерскай мянушкай Дацэнт. Уладзімір з’яўляецца намеснікам старшыні байкерскага клуба “Жалезныя браты”, які быў створаны першым у Беларусі. Стаж кіравання матацыклам у Дацэнта больш за 34 гады.

“На самай справе, ніякія яны не байкеры, і такія безадказныя паводзіны на дарозе недапушчальныя. Байкер – такі ж удзельнік дарожнага руху, як і астатнія. Таму выконваць правілы дарожнага руху і падпарадкоўвацца маральна-этычным прынцыпам і правілам ён проста абавязаны,” – лічыць аўтарытэтны беларускі байкер.

Па словах Уладзіміра, матацыкліста, які перавышае дапушчальную хуткасць язды па горадзе ў два і больш разоў і падвяргае небяспецы іншых, трэба пазбаўляць правоў кіравання транспартным сродкам пажыццёва. “Парушаць сон і спакой іншых гараджан, лётаючы па начных вуліцах, проста недапушчальна. Калі хочаш “пульнуць” і атрымаць адрэналін, дык едзь за горад, дзе няма жылых дамоў, і ганяй там колькі хочаш”, – сказаў Дацэнт.

На пытанне, ці ёсць сярод байкераў такая вольніца, як язда на матацыкле без шлёма, Уладзімір Аляшкевіч адказаў, што, канечне, сустракаецца, але гэта незаконна. Па словах байкера, ехаць без шлёма можна толькі ў выпадку, калі матацыклісты ўдзельнічаюць у парадзе і няспешна, у суправаджэнні міліцыі, едуць у калоне. “А моладзь, якая носіцца на спортбайках, седзячы на матацыкле ракам, у становішчы «галава ніжэй задніцы», абавязкова павінна ездзіць са шлёмам, каб хоць крыху сябе засцерагчы”, – дадаў Дацэнт.

Па словах мінскага байкера, у 80% аварый з удзелам двухкалёсных жалезных коней вінаваты самі матацыклісты. І звычайна “дрэнна заканчваюць” якраз тыя, хто не хоча гэтага прызнаваць. Байкер Дацэнт прыгадаў выпадак, калі адзін з матацыклістаў з хуткасцю больш за 160 км у гадзіну гнаў па вуліцах Мінска і ўрэзаўся ў “хуткую дапамогу”. Тады матацыкліста з адарванай галавой адкінула на 300 метраў. “У гэтым выпадку матацыкліст стаў адзінай ахвярай. А калі б у машыне ехалі дзеці? – заўважыў Дацэнт і дадаў: – За такія паводзіны мы, байкеры, гатовы самі караць гора-матацыклістаў”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago