Дзякуй за рэчы, цацкі і добрыя сэрцы

Адным дзеткам пашчасціла нарадзіцца ў добрых сем’ях, другім не пашанцавала, і яны трапляюць у прытулак. Але як добра, калі сустракаюцца людзі, гатовыя працягнуць руку дапамогі.

Дзякуй за рэчы, цацкі і добрыя сэрцы
Дзякуй за рэчы, цацкі і добрыя сэрцы / Фото: Виталий Герасименя

Міласэрных людзей нямала ў нашым горадзе. Яны прыносяць у нашу ўстанову адзенне, абутак, цацкі, якія так патрэбны выхаванцам прытулку. Звычайна гэта рэчы добрай якасці, бывае нават, што вельмі дарагія.І калі ў сем’ях павырасталі дзеці, такія рэчы выкідваць шкада, бо яны могуць яшчэ камусьці добра паслужыць.

Бывае, калі наогул у дар аддаюць новыя рэчы. У такім выпадку дарыцелямі часцей выступаюць прыватныя прадпрымальнікі. З гэтай нагоды асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць ІП Зінаіда Зайцава і Алена Амяляшчык, якія пастаянна падтрымліваюць нас. Толькі ў чэрвені яны перадалі цэлую партыю новых рэчаў, якімі цяпер карыстаюцца нашы выхаванцы.

А сёння гэта 16 дзетак з 8 нядбайных сем’яў нашага раёна. Самай малодшай дзяўчынцы 4 годзікі, старэйшай – 16 гадоў. Увогуле, да нас трапляюць дзеці узростам ад 3-х гадоў. На жаль, прытулак ніколі не пустуе.

Нізкі паклон усім, хто неабыякавы да лёсу нашых дзяцей, хто мае добрае сэрца і чулую душу. Без іх дапамогі нам прыйшлося б вельмі цяжка.

Из рубрики