
Адказ: Амаль два гады назад уступіла ў сілу Пастанаўленне Савета Міністраў № 1300 “Аб унясенні змяненняў у пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999г. № 1332 і ад 4 лютага 2011 г. № 138”. Згодна з гэтым дакументам, была ўведзена дыферэнцыраваная аплата за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення. Такім чынам, з 1 кастрычніка 2011 года ў Беларусі існуе норма вады на чалавека, за якую мы плацім па сацыяльных цэнах: 140 літраў у суткі або 4,2 кубаметра ў месяц у разліку на аднаго чалавека. Столькі ж вады, колькі чалавек выкарыстоўвае, лічаць камунальнікі, ідзе і ў каналізацыю. Цяпер мы плацім 900 рублёў за кубаметр вады і 550 рублёў – за адзін кубічны метр каналізацыі. Усяго – 1450 рублёў. Калі мы выкарыстоўваем ваду звыш ліміту, аплачваем яе па сабекошце. А гэта цяпер 4550 рублёў за кубаметр вады і 3350 рублёў за кубічны метр каналізацыі – усяго 7900 рублёў. Так што калі ў доме ёсць лічыльнікі, няцяжка падлічыць, колькі сям’я заплаціць у тым ці іншым месяцы. Варта толькі зняць паказанні прыбора. А вось уся вада, патрачаная жыхарамі кватэр і дамоў, дзе лічыльнікаў няма, аплачваецца па сабекошце, або па 7900 рублёў за кубаметр. Як сказала бухгалтар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Наталля Бруй, нормы пры гэтым – адны для ўсіх: лічыцца, што адзін пражываючы выкарыстоўвае 240 літраў вады ў суткі або 8,3 кубаметра за месяц. “Так што выгадней паставіць лічыльнік і плаціць толькі за тую ваду, якой карыстаемся”, – заўважыла Наталля Андрэеўна.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More