Зарабляючы на ягадах, можна пазбавіцца адраснай дапамогі

Многія ганцаўчане амаль кожны дзень, як на працу, спраўна ходзяць у ягады, а потым сіне-фіялетавымі далонямі трымаюцца за спіну, намагаючыся прагнаць дакучлівы боль у паясніцы. Нягледзячы на цяжкую працу, аднак, пакуль яшчэ ніхто не стаў чарнічным баронам.

Як стала вядома супрацоўнікам “ГЧ”, даход ад збору ягад улічваецца пры разліку сярэднедушавога даходу на чалавека пры аказанні адраснай дапамогі.

Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталлі Клявец, у сувязі з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» людзі пры запаўненні заявы на такую дапамогу абавязаны ўказваць усе свае даходы, у тым ліку атрыманыя ад збору чарніц. Калі сума ад продажу ягад дапоўніць суму даходаў на кожнага чалавека ў сям’і да пражытачнага мінімуму, то адрасная дапамога выдзелена не будзе. Калі ж чалавек скрыў свае даходы і адрасную дапамогу яму выдзелілі, а потым выяснілася, што сярэднедушавы даход у норме (былі ўлічаны атрыманыя ад продажу ягад грошы), то гэты чалавек будзе абавязаны вярнуць грошы. Наталля Ігнацьеўна сказала, што такія выпадкі ў мінулым годзе мелі месца.

Трэба заўважыць, што разнавіднасцю адраснай сацыяльнай дапамогі з’яўляюцца і сродкі, выдзеленыя для сілкавання дзяцей.

Ганцаўшчына багатая на чарніцы. І заробак у ягадах летам – гэта для многіх адзіная магчымасць папоўніць кашалёк. Летам, у час чарнічнага сезона, гарады і вёскі пусцеюць, бо часам цэлымі сем’ямі людзі ідуць і едуць у лес, каб “зарабіць хоць якую капейку”.

З апытання стала вядома, што часцей за ўсё падлеткі збіраюць ягады, каб купіць за гэтыя грошы сучасныя тэлефоны і камп’ютары, бацькі стараюцца назапасіць за ягады прадукты на зіму або купіць дзецям адзенне ў школу. А жанчыны, якія ўжо на пенсіі, часцей за ўсё гавораць, што збіраюць ягады для таго, каб дапамагчы сваім дарослым дзецям і ўнукам. Ёсць і адваротны бок: не раз прыходзілася заўважаць, што ў ягады ідуць для таго, каб набраўшы іх і прадаўшы нарыхтоўшчыкам, узяць “дарослую” віна і што-небудзь “на зуб” – замест таго, каб назапасіць прадуктаў на зіму. “А што мне, я нідзе не працую, зімой сяджу ды “лапу смакчу”. Ні табе цыгарэту выкурыць, ні выпіць… А цяпер можна пагуляць… – адказаў мужчына прадаўцу вясковага магазіна, якая спрабавала замест віна прадаць кліенту на выручаныя грошы за ягады макароны ды крупы.

Аўтар артыкула (калі сама збірала ягады) была сведкам таго, як маленькае дзіця, гадкоў шасці, было ў лесе разам з маці. Дзяўчынка хадзіла па высокім ягадніку, які быў ёй па пояс, з прывязанай баначкай з-пад ёгурта (у яе маленькая Марынка збірала чарніцы), а пасудзінай, у якую яна ссыпала сабраныя ягады, было вядзерца з-пад маянэзу. Па словах дзяўчынкі, пасля продажу ягад яна купіць сабе марожанае і цукеркі.

Трэба заўважыць, што ў ягады ідуць не ад добрага жыцця. А тут яшчэ такая сітуацыя з аказаннем сацыяльнай дапамогі. Такім чынам, выходзіць, што той, хто будзе цэлы дзень ляжаць на канапе, потым атрымае дапамогу дзяржавы, а той, хто не разгінае спіну ў лесе, атрымае адмоўны адказ у фінансавай падтрымцы?

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago