Categories: Регионы

Многае зроблена, але ёсць яшчэ над чым папрацаваць…

У 24-м нумары газеты “ГЧ” за 4 ліпеня была апублікавана заметка “Ці з’явіцца пясочніца на Паркавай?”, у якой падымалася праблема адсутнасці пясочніцы для дзяцей. На “гарачую лінію” тэлефанавала Надзея Савеня, якая расказала, што ўжо другі год запар звяртаецца ў наш камунгас з просьбай зрабіць пясочніцу, але ніякай рэакцыі няма. Журналіст звязалася з майстрам КУШВП ЖКГ Аляксандрам Курловічам, і ён паабяцаў, што пясочніца хутка з’явіцца. Так і адбылося: па словах Надзеі Якаўлеўны, пясочніцу зрабілі на другі дзень пасля выхаду газеты. Цяпер дзеткі з радасцю будуюць пясочныя замкі і “выпякаюць” піражкі.

У тым жа нумары быў надрукаваны артыкул “Малое скрыжаванне з вялікімі праблемамі”, дзе агучваліся скаргі жыхароў г. Ганцавічы вуліц Гойшыка, Калініна і Някрасава. Яны прасілі добраўпарадкаваць скрыжаванне іх вуліц, у тым ліку закрыць накрыўкай люк, які амаль тры гады ствараў небяспеку. Толькі пасля таго, як пытанне было агучана на ўвесь раён, камунальнікі заварушыліся: заказалі накрыўку для люка ў Мінску, а калі яна была гатова, закрылі дзірку.

…але засталіся іншыя

На некаторых дарогах па-ранейшаму можна наткнуцца на адкрытыя люкі. Як падказалі нам гараджане, адразу два такія люкі ёсць на вуліцы Арлоўскага. Яшчэ адзін – па вуліцы Мантажнікаў: люк знаходзіцца пасярод дарогі і накрыты ён драўлянай накрыўкай. Гэтую “мясцовую славутасць” вадзіцелі аб’язджаюць з двух бакоў.

Дарэчы, у горадзе ёсць і іншыя самаробныя люкі, адказнасць за якія нясуць камунальнікі або сувязісты. Некаторыя з іх відаць здалёк, а ёсць і тыя, якія прыкмеціць цяжка. Добра, калі вадзіцелі ведаюць аб усіх сюрпрызах дарогі і зараней збаўляюць хуткасць. А калі не?.. Абыякавасць адказных служб і нежаданне звяртаць увагу на такія “малыя” праблемы могуць прывесці да вялікай трагедыі…

“Вось добра, што вы сфатаграфуеце гэтую безгаспадарчасць. Можа, мясцовыя ўлады пабачаць ды зробяць што. Няўжо ім усё роўна, што робіцца там, дзе яны не ходзяць? Не толькі чужое дзіця ці ўнук можа трапіць у бяду з-за гэтых праклятых люкаў, але ж і іхнія, дык навошта адмахвацца ад праблемы?!”, – выказалася пажылая жанчына, адганяючы сваю козачку Мілку ад зарослага пустазеллем люка па вуліцы Мантажнікаў, які знаходзіцца пад “апекай” сувязістаў.

Начальнік лінейна-дыстанцыйнага цэха Міхаіл Гарадзецкі падзякаваў за “сігнал” і паабяцаў адкрыты люк закрыць у той самы дзень, калі карэспандэнт “ГЧ” патэлефанавала яму. Так і адбылося: пад вечар люк быў закрыты.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

14 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago