Водаправодная вада папаўняе канаву
На гарачую лінію “ГЧ” патэлефанавала ганцаўчанка Марыя Рылка. Яна расказала, што з размеркавальнага калодзежа на скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і завулка Суворава з 22 жніўня выцякае вада. Па словах жанчыны, камунгас на скаргі жыльцоў вуліц не рэагуе.
У год беражлівасці так “эканомяць” на рамонце труб, а грошы выцякаюць у канаву / Фото: Юлия Полесская
Вада не паспявае прасачыцца ў зямлю, таму цячэ ўжо ў канаву. Па гэтай прычыне па дарозе немагчыма прайсці. “Вось вам і год беражлівасці! Людзі па свеце паміраюць без прэснай вады, а ў нас яна цячэ ў канаву. Хіба ж так можна?”, – абуралася жанчына.
Па словах Марыі Рылка, заяўка ляжыць у ЖКГ з першага дня паломкі, аднак да гэтага часу няспраўнасць так і не выпраўлена. Толькі аднойчы прыехала машына з камунгаса і адкачала ваду з размеркавальнага калодзежа. На гэтым работа камунальнікаў закончылася. Праз нейкі час на дарозе рабілася тое самае. “Звяртаючыся часта ў ЖКГ, я ўжо ўсе тэлефоны ведаю на памяць. Аднак яны проста ігнаруюць мяне, спіхваюць адзін на аднаго. Баюся, што нам прыйдзецца плаціць за ваду, якая выцякае, бо ў многіх няма лічыльнікаў”, – непакоілася Марыя Мікалаеўна.
Па словах Уладзіміра Тышкевіча, які пражывае непадалёку ад размеркавальнага калодзежа, вады выцякае настолькі многа, што канава, у якой нават пры вялікіх дажджах не было вады, цяпер запоўнена ёю. “За тыя грошы, што ўжо выцеклі на дарогу і ў канаву, можна было б даўно адрамантаваць няспраўнасць. Там жа не такая ўжо і вялікая работа, хутчэй за ўсё, патрэбна проста памяняць сальнік, які каштуе капейкі. А яны машыну прыганяюць ды адкочваюць ваду,” – выказаўся пенсіянер.
Дырэктар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксей Галяк у размове з журналістам “ГЧ” сказаў, што ён толькі на днях выйшаў з адпачынку і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі ў бліжэйшы час.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.