Што прасілі любашаўцы ў Аляксандра Саланевіча
Тры чалавекі звярнуліся з пытаннямі да старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча ў час выязнога прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які прайшоў 14 сакавіка ў Любашаўскім сельвыканкаме. Першае пытанне датычылася газіфікацыі, другое – просьбы вярнуць люкі, якія з вуліцы Юбілейнай забралі яшчэ ў 2011 годзе, напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці. Але ў час прыёму разглядалася значна больш вясковых праблем.
У час выязнога прыёму ў Любашаўскім сельгасвыканкаме / Фото: Светлана Локтыш
Пра газ, люкі і інтэрнаты
“Цяпер у час такіх прыёмаў няшмат людзей звяртаецца: нядаўна прайшлі сходы ў населеных пунктах, дзе на пытанні адказвалі спецыялісты. Пра тыя праблемы, якія пакуль не вырашаны, мы ведаем”, – пракаменціраваў Аляксандр Паўлавіч адсутнасць чаргі да яго на прыём. Разам з ім, дарэчы, у Любашаўскі сельвыканкам прыбылі дырэктар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксей Галяк, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Віктар Анікевіч, прысутнічалі і старшыня сельвыканкама Уладзімір Гардзей, старшыня СГВК “Любашава” Сяргей Зяньковіч.
У гэты дзень да старшыні райвыканкама з просьбай дапамагчы звярнулася Валянціна Турко. Яна расказала, што працуе кладаўшчыком у СГВК “Любашава”. Жыве ў калгасным доміку, які да гэтага часу не газіфікаваны. Газіфікаваць яго Валянціна Аляксандраўна не можа, бо гэта занадта дорага, і крэдыт не дадуць, бо яна не з’яўляецца ўладальнікам дома. А гаспадарцы пракласці газ – нашмат даражэй, чым прыватніку, і крэдыт пад такія патрэбы не прадугледжаны. Перадаць жа дом ва ўладанне Валянціне Аляксандраўне сельгаскааператыў не можа, бо яна пражывае там усяго 5 гадоў.
Па словах старшыні СГВК “Любашава” Сяргея Зяньковіча, кошт такога дома каля 30 тысяч долараў. Выкупіць яго ў гаспадаркі калгасніку нерэальна. “Але ж нейкае ж выйсце павінна быць, дапамажыце знайсці яго! Вунь і ў старшыні нашага дом пакуль не газіфікаваны…” – папрасіла Валянціна Аляксандраўна.
Аляксандр Саланевіч заўважыў наконт старшыні гаспадаркі, што так і павінна быць: перш важна правесці газ людзям, а пасля ўжо клапаціцца пра сябе. Што датычыцца пытання, Аляксандр Паўлавіч паабяцаў перадаць яго парламентарыям, каб яны разгледзелі магчымасць выдаваць на такія патрэбы крэдыты і гаспадаркам. “Сёння мы не вырашым гэтую праблему. Але яна існуе, і мы будзем думаць, як выходзіць са становішча. Пасля дадзім вам пісьмовы адказ”, – сказаў старшыня.
Яшчэ з адным пытаннем завіталі Наталля Есіс і Антаніна Вялічка з вуліцы Юбілейнай. Жанчыны расказалі, што яшчэ перад рэспубліканскім Днём беларускага пісьменства, які прайшоў у Ганцавічах у 2011 годзе, з іх вуліцы забралі накрыўкі з каналізацыйных люкаў, а дзіркі закрылі драўлянымі шчытамі. “Яны ненадзейныя, а побач жа з гэтымі ямамі гуляюць нашы дзеці. Аляксандр Паўлавіч, дапамажыце нармальна закрыць люкі!” – папрасілі жанчыны.
Кіраўнік раёна заўважыў, што гэтае пытанне вырашальнае і нават падказаў дырэктару камунальнай службы Аляксею Галяку, дзе ёсць накрыўкі, якімі можна закрыць любашаўскія люкі.
Старшыня СГВК “Любашава” таксама задаў пытанне кіраўніку раёна: ці можна зрабіць рамонт у любашаўскім інтэрнаце? Там можна было б пасяліць 8 сямей. Але, па словах Аляксандра Паўлавіча, танней і хутчэй пабудаваць новае жыллё ці вазіць людзей з горада, з іншых вёсак, чым зрабіць неабходную дакументацыю, адрамантаваць будынак і ўтрымліваць яго. Будынак лепш прадаць камусьці па астаткавай вартасці або перадаць прыватнікам за 1 б.в. пад прадпрыемства.
Аб праблемах, узнятых у час вясковых сходаў
У час прыёму прысутныя абмеркавалі і пытанні, якія людзі задавалі ў час вясковых сходаў. Так, старшыня сельвыканкама Уладзімір Гардзей адзначыў, што начальнік ДРБУ-100 Алег Дайлід паабяцаў у бліжэйшыя тыдні зрабіць ямачны рамонт дарог на вуліцах Юбілейнай, Варашылава, Маладзёжнай, падсыпаць – на Зарэчнай. Ішла гаворка пра неабходнасць рамантаваць будынкі Ганцавіцкага клуба і Любашаўскай базавай школы.
“Можа, клуб і трэба рамантаваць, але нешта я ніводнага разу не застаў, каб там былі людзі”, – заўважыў Аляксандр Паўлавіч. Што датычыцца школы, дык кіраўнік адзначыў, што адрамантаваць толькі яе дах будзе каштаваць 1,5 мільярда рублёў. “У Любашаве 230 школьнікаў, палова з якіх ездзіць у гарадскія школы. Ці варта ўкладваць такія сродкі? Нам трэба лепш працаваць з насельніцтвам”, – зазначыў Аляксандр Паўлавіч. І не толькі па гэтым пытанні, але і па тым, што датычыцца маршруту аўтобуса, які курсіруе па Любашаве. Па словах кіраўніка, варта спачатку добра пралічыць, ці сапраўды патрэбна пускаць аўтобус далей па вёсцы, ці гэта не мае сэнсу. “Некалі нас ніхто не падвозіў ад самага дому да школы, ішлі па веды пяшком, па некалькі кіламетраў. Нічога – здаравейшымі выраслі”, – сказаў Аляксандр Саланевіч.
Балючым для жыхароў Любашава стала тое, што ў лістападзе 2013 года ў вёсцы закрылі ФАП. Тым не менш, адкрываць яго зноў ніхто не плануе. Па словах намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Віктара Анікевіча, няма сэнсу ўтрымліваць асобную медыцынскую ўстанову, калі побач знаходзіцца райбальніца. “Хворы чалавек можа патэлефанаваць у рэгістратуру паліклінікі і выклікаць урача на дом, як і любы гарадскі жыхар”, – сказаў Віктар Іванавіч. Ды і прайсці да бальніцы любому з вяскоўцаў не далей, чым гараджанам з мікрараёна.
Яшчэ адным складаным пытаннем стала “каналізацыйнае”. “Мы адкачваем адходы, але каналізацыю баімся чапаць: яна старая ды і размяшчаецца на глыбіні шасці кольцаў, каля 10 метраў”, – сказаў дырэктар службы ЖКГ Аляксей Галяк. Ён адзначыў, што найвялікшай праблемай становіцца няўменне людзей карыстацца каналізацыяй: чаго толькі ў ёй не знаходзяць камунальнікі! Бульбяныя ачысткі, рыбную луску, анучы… “Паказваем вяскоўцам, што забівае трубы, дык яны здзіўляюцца: няўжо гараджане гэтага ў каналізацыю не выкідаюць?!” – расказваў Аляксей Фёдаравіч.
І яшчэ адно пытанне разгледзелі прысутныя – пра вясковую лазню. Раней вада да яе была падключана праз ферму. Цяпер такой магчымасці няма. Трэба або бурыць скважыну глыбінёй больш за 30 метраў (а на гэта спачатку неабходна ўзяць спецыяльны дазвол), або падвозіць ваду. Зімой, праўда, яна будзе замярзаць. “Гэтыя лазні і так стратныя, а тут яшчэ ўкладваць грошы трэба. Прасцей вазіць людзей у гарадскую лазню. Магчыма, такое выйсце мы і прапануем людзям”, – вырашылі прысутныя.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.