Агарэвічы адзначылі два святы
Да Багача, восеньскага свята ўраджаю, якi адначасова завяршае i адкрывае цыкл гадавых святаў, амаль завершаны асноўныя работы на сяле. Менавiта на Багач выпала свята вёскi Агарэвiчы, якое прайшло ў нядзелю, 21 верасня.
Канцэртная праграма праходзіла ў памяшканні, а каля будынка ДК было раздолле: для дзяцей тут раскінуўся цэлы гарадок атракцыёнаў / Фото: Пётр Гузаевский
З ранiцы хмурылася, і калектыў Дома культуры вырашыў праводзiць асноўную праграму ў памяшканнi, тым больш што плошча дазваляла. Фае другога паверха зіхацела вясёлкай вышытых узораў, карункаў вясковых майстроў, на малой сцэне размясцілася частка выставы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Шырока адчыненыя дзверы глядзельнай залы гасцiнна запрашалi наведвальнiкаў, якiх сабралася вельмi шмат. Каля клубнай пляцоўкі раскiнуўся цэлы гарадок атракцыёнаў, якія актыўна карысталіся попытам у мясцовай дзетвары.
Праграму адкрыў вакальны калектыў Агарэвiцкага СДК песняй на словы В. Гардзея i музыку Л. Вадзюцiнай «Вяртанне дамоў». Дзе б мы нi былi, у якiх краях нi жылi б, а шляхi прыводзяць нас да роднай вёскi, дзе мы пражылi самыя лепшыя свае гады. Тут па-ранейшаму мы адпачываем душой, чэрпаем сілы, энергію і натхненне.
Адкуль пайшла назва «Агарэвічы»?
Агарэвічы – адно з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі нашага раёна. Вёсцы ўжо 573 гады: вядомы на гэты час самы ранні пісьмовы дакумент, дзе ўпамінаецца назва “Агарэвічы”, датуецца 1441-м годам.
Па легендзе, першым пасяліўся тут нехта з пагарэльцаў, ці пагарэвічаў. Вакол яго сталі сяліцца людзі, і неўзабаве ўтварылася вёска.
Гумарыстычную версiю ўтварэння вёскi паказалi на сцэне ўдзельнiкi тэатра мiнiяцюр «Скарамуш».
Паводле дакументаў 1816 года, Агарэвічы адносіліся да Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерніі. Да 1845 г.Агарэвічы з’яўляліся цэнтрам праваслаўнага прыходу, а пазней аднесены да Вялікакруговіцкага прыходу. З цягам часу царква пераўтварылася ў Храм Праабражэння Гасподняга Пінскай епархіі. У 1961 годзе ён быў закрыты ўладай на свята Узнясення Гасподняга.
Новы будынак храма быў закладзены ў 1992-м годзе. У тым, як выглядае храм сёння, вялiкая заслуга настаяцеля, iерэя Аляксандра Лемязы, які звярнуўся з благачынным словам да сяльчан і гасцей свята. Пасля слова настаяцеля выступiў з песнапеннямi царкоўны хор.
У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў вёска ўсё яшчэ складалася са шматлікіх хутароў: Жорнае, Чорнае, Падрадашчы… Mногія з вяскоўцаў яшчэ помняць назву гэтых хутароў, а некаторыя нават там жылі не ў такім яшчэ далёкім мінулым, i таму актыўна дапамагалi вядучым пералiчваць ix назвы.
Некаторыя гаспадары сяліліся недалёка адзін ад аднаго – па дзве-тры сям’і на хутары, некаторыя будаваліся асобна. І толькі 25 хат стаялі адна за адной і складалі вуліцу. Вось тут, каля гэтай вуліцы, на ўзвышшы, і была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя панская сядзіба Свяжынскіх, якія валодалі агарэвіцкімі землямі аж з 1697 года. У вёсцы ёсць яшчэ людзі, якія помняць апошнюю ўладальніцу сядзібы – пані Марыю. На жаль, самая старэйшая жыхарка вёскі, 98- гадовая Вольга Аляксандраўна Коўш не змагла прысутнiчаць на свяце, але гледачы шчыра віталi 89-гадовую Алену Фёдараўну Гарбач і 87-гадовага Уладзіміра Адамавіча Каўша. Вядучыя свята Iрына Сабецкіс і Стас Локтыш уручылi старажылам памятныя падарункi.
Падарунак атрымаў i самы малодшы жыхар вёскi, 3-месячны Арсенiй Канiнец.
2014 год – юбілейны для СВК “Агарэвічы”
Роўна 65 гадоў таму быў арганізаваны калгас, які да нядаўняга часу насіў імя Кірава.
Першым старшынёй калгаса імя Кірава быў Іван Аляксандравіч Рублеўскі. На працягу пяці гадоў змянілася яшчэ некалькі яго кіраўнікоў.
Імя Кірыла Васільевіча Арцёменкі, які ўзначальваў гаспадарку з 1955 па 1972 год, упісана залатымі літарамі не толькі ў гісторыю калгаса, але і раёна. Кірыл Васільевіч атрымаў некалькі дзяржаўных узнагарод, у тым ліку і вышэйшую – ордэн Леніна. Да гэтай пары пра яго ўспамінаюць з асаблівай цеплынёй, любоўю і павагай.
Пра Міхаіла Міхайлавіча Кунцэвіча можна сказаць: ён быў сапраўдным сынам сваёй зямлі. Адбітак яго спраў застаўся на цяперашнім абліччы нашай вёскі: асфальтаваныя вуліцы, кватэры для працаўнікоў, шыкоўны Дом культуры, конна-спартыўная школа і многае іншае. Ён актыўна падтрымліваў культурную дзейнасць у вёсцы.
Больш падрабязна з гiсторыяй гаспадаркi прысутныя маглi пазнаёмiцца дзякуючы выставе “Аўтограф на зямлi”, падрыхтаванай з дапамогай супрацоўнiкаў гарадскога краязнаўчага музея.
На свяце былі названы iмёны перадавікоў гаспадаркі: Вячаслава Кляўца і Анатоля Ясінскага, Аляксандра Курса і Уладзіслава Прылёпы, Аляксандра Аляксейчыка і Сяргея Каўша, Сяргея Снарскага і Сяргея Далматава, Міхаіла Мініча і Вячаслава Каўша, Івана Каўша і Анатоля Курса. Іх віншаваў старшыня СВК “Агарэвічы” Анатоль Канановіч.
Лепшыя Гаспадары
Па традыцыі ў ходзе свята падводзіліся вынікі агляду-конкурсу на лепшае падвор’е. Тыя з гаспадароў, хто найлепш праявіў свае эстэтычныя здольнасці, рэалізаваў творчыя ідэі, выбудоўваючы ўласны ўтульны кавалачак сусвету – свой дом, атрымалi памятныя падарункi. Старшыня сельвыканкама Святлана Агейка адзначыла ўзорныя падвор’і на двух вулiцах – Камсамольскай i Дзяржынскага. Гэта Iрына і Уладзiмiр Мiнiчы, Дзмiтрый i Жанна Мелехаўцы, Леанiд i Людмiла Радзюкі, Мiкалай i Валянцiна Высоцкiя, Андрэй i Таццяна Булыгі, Леанiд i Надзея Снарскiя, Валянцiн i Галiна Траяноўскiя.
Юбіляры на свяце
На свяце павiншавалi з сярэбраным юбiлеем i сямейную пару – Ларысу Мікалаеўну і Аляксандра Фёдаравіча Насеняў, якая ў верасні адзначаюць свой юбілей, а таксама вераснёўскую iмянiннiцу Надзею Снарскую.
Таленты вёскі
Музычнае вiншаванне i памятныя сувенiры атрымалi і таленавiтыя майстры вёскi Галіна Серада, Марыя Дулік, Ірына Сайко, Валянціна Снарская, Марыя Санька, Марына Дулік і Рустам Бердыеў.
З велічным святам Багач і святам вёскі гледачоў віталi госці, эстрадная студыя “Правінцыя” з ГДК.
Cвята прадоўжыла дыскатэка, дзе ўсiх чакаў гурт “DeSerT” з г. Баранавічы, сапраўдны святочны дэсерт для аматараў танцаў і сучаснай папулярнай музыкі.
Падзякі спонсарам
Калектыў работнікаў Агарэвіцкага СДК выказаў таксама шчырыя словы падзякі старшыні Агарэвіцкага сельвыканкама Святлане Агейка, старшыні СВК “Агарэвічы” Анатолю Канановічу і старшыні прафкама Ларысе Супрун за арганізацыйную і фінансавую падтрымку свята, а таксама спонсарам: кіраўніку Ганцавіцкага хлебазавода Андрэю Арцёменку, фермеру Вячаславу Вiктаровiчу, уладальніку адкрытага акцыянернага таварыства “Ролежторг” Анастасіі Казак, індывідуальным прадпрымальнікам Уладзіміру Ласю, Жанне і Сяргею Курылікам, Святлане Муха за фінансавую падтрымку мерапрыемства.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.