Што рабіць, калі не працуе радыёпрыёмнік?

Нараканні і скаргі паступаюць ад жыхароў вёсак, дзе адключылі правадное радыё, і з горада. Многія жыхары змірыліся з тым, што праваднога радыё не будзе, бо рашэнне прынята на дзяржаўным узроўні.  Але скардзяцца і тыя, да каго хвалі радыёперадач не даходзяць па радыёпрыёмніках, якія людзі вымушаны былі купіць у Белтэлекаме.

Фото: Пётр Гузаевский

Аб тым, што прыёмнікі не працуюць, чытачы паведамляюць і на “гарачую ліную” “ГЧ”. Пенсіянеры Іосіф Васільевіч і Зінаіда Аляксандраўна Карпіевічы з вуліцы Зуйкевіча г. Ганцавічы таксама набылі нядаўна такі прыёмнік. Але паслухаць перадачы па радыё яны не змаглі. Расчараваныя пенсіянеры чакалі, што прыёмнік, можа, запрацуе. Але чакалі дарэмна. У панядзелак сацыяльны работнік аднесла яго назад у Белтэлекам.

Работнікі Ганцавіцкага раённага вузла электрасувязі прызнаюць, што ў некаторых месцах раёна радыёсігнал не заўсёды стабільны, і заверылі, што сітуацыя выправіцца, калі ў наступным годзе, як плануецца, будзе пабудавана новая вышка.

Але тое, што не працуе прыёмнік і ў горадзе, здзівіла. Па іх словах, не ўсе карыстальнікі ўмеюць яго настройваць, і таму патрэбна выклікаць майстра з РВЭС. Як і абяцалі, майстар хутка прыйшоў, але сігнал устойлівага прыёму змог знайсці толькі ў адным месцы ў доме. Як толькі яго адносілі на паўметра, з прыёмніка чуўся толькі трэск.

Пакуль пенсіянеры застаюцца без любімых радыёперадач. Прыёмнік работнікі Белтэлекама забралі і вярнулі грошы.

Из рубрики