Ганцаўчане штурмуюць Удрыцк
У канцы лістапада я вырашыла пацікавіцца, чым так ганцаўчан прываблівае да сябе Удрыцк. Скажу шчыра, было страшнавата. Калі чуеш слова Украіна, у сэрцы адгукаецца боль за нашых братоў-славян.
У ганцаўчан самымі актуальнымі ў апошні час сталі паездкі ў Удрыцк
Ехала ў дызельным цягніку “Баранавічы – Удрыцк” і хвалявалася. У вагонах людзі не марнавалі часу, расказваючы адзін аднаму пра свае мінулыя паездкі. Тыя, хто ехаў упершыню, прыслухоўваліся і бралі сказанае сабе на заметку. Жвавая кабета, размахваючы рукамі, апавядала, што аднойчы не ўсе паспелі прайсці беларускую мытню (руск. таможню) і павінны былі вярнуцца дамоў ні з чым. “Але гэта не самае страшнае, можна і на ўкраінскай мяжы затрымацца, – працягвала адкрываць для навічкоў непрадбачаныя жыццёвыя сітуацыі асвядомленая пасажырка, – і тады прыйдзецца шукаць месца, каб пераначаваць”.
Супакойвалі расказы маёй знаёмай, што там у магазінах добрыя прадаўцы. Прывяла яна ў доказ гісторыю. Адна наша мясцовая жанчына купіла і пакінула ў краме сваю пакупку. Вярнулася праз тыдзень – аддалі! “А яшчэ можна не баяцца, – працягвала размову знаёмая, – зладзеяў там няма”. Вось у гэта мне было асабліва цяжка паверыць, а знаёмая працягвала здзіўляць: «Цяжкія пакупкі можна пакінуць у магазіне і забраць тады, калі будзеш ісці на прапускны пункт».
Узмацнялася жаданне пабачыць усё на свае вочы. Аднак зараней хачу адзначыць, што ўразілі не столькі танныя тавары (у краіне, дзе фактычна ідзе вайна, цэны на многія тавары у два разы ніжэйшыя), а ўразіла дабрыня і сумленнасць украінцаў. А вось за сваіх землякоў часам было сорамна.
Не паспелі ў цягніку адчыніцца дзверы, як ашалелы натоўп ірвануў да мытні. Работнікі прапускнога пункта стараліся супакойваць народ, у чэргах чуліся частыя выкрыкі: “Не штурхайцеся, дзіця задушыце!”. Некалькі разоў, спяшаючыся прабрацца да месца пашпартнага кантролю, са сцяны скідвалі стэнд. Нахабная бабуля ў чырвонай хустцы з каменным тварам і злымі вачыма праціскалася ўперад, распіхваючы ўсіх локцямі, і нават не звяртала ўвагі на тое, што нехта прасіў не спяшацца. І такіх нахабных было шмат.
У цягнік, які адпраўляўся з Гарыні, паспелі сесці ўсе. Але потым амаль тое самае паўтарылася на мытні Удрыцка. Украінскія работнікі пункта пропуску жартавалі: “Што, у Беларусі галадоўка?”
Пакінуўшы сваю родную старонку, змяшаўшыся ў натоўпе, многія губляюць чалавечую годнасць, спадзеючыся, што ніхто іх не ведае. Адсутнічае ў свядомасці ў такія хвіліны думка, што ты цяпер не Іра, не Маня, не Вася, а проста беларус.
У агульным натоўпе я іншы раз ледзь стрымлівалася ад сораму за паводзіны сваіх землякоў і напамінала, што весці сябе трэба па-людску. Так, на мяне крыўдзіліся тыя, хто нахабна лез у магазін без чаргі, тыя, хто, не звяртаючы ўвагі на дзяцей і пажылых людзей, імкнуўся першым праціснуцца на мытні.
Не ведаю, ці ўсе паспелі сесці ў цягнік і вярнуцца ў той дзень дадому. Супрацоўнікі ўкраінскай і беларускай мытні працавалі ў напружанай абстаноўцы: зладжана, прафесійна, праяўляючы добразычлівасць і якасна выконваючы свае абавязкі.
Мае знаёмыя з іншых гарадоў Украіны заўсёды дзівяцца: “Што вы ў гэтым Удрыцку купляеце, там жа ўсё дарагое?” Для іх, магчыма, дарагое, а ў параўнанні з нашымі цэнамі там тавары намнога таннейшыя. Дома я разглядала свае пакупкі, але яны мяне не надта радавалі. Думала, як у прадаўцоў Удрыцка хапае нерваў вытрымаць такую колькасць нястрыманых, “галодных” пакупнікоў. Па таварах, якія набылі людзі, можна прыблізна вызначыць, каторы раз чалавек едзе ў Удрыцк. Вязе падушкі і коўдру – едзе першы раз; лесвіцу ці сушылку для бялізны – другі; сумкі напоўнены посудам і іншай кухоннай дробяззю – трэці; а калі чалавек перайшоў ужо на харчовыя тавары, то ён часты госць Украіны. І амаль у кожнага ў сумцы абаранкі, цукеркі і гарэлка. Прадаўцы там сапраўды добрыя, жартуюць, вяртаюць лішнія грошы, якія ў мітусні даюць ім беларусы, просяць праверыць электратавары дома, а калі будуць няспраўнасці, прывезці ў наступны раз для замены.
Паездка ў Удрыцк – гэта падарожжа ў мінулае: чэргі, няма ніякіх касавых апаратаў, але шмат добрых людзей. Падалося, што гэты дызель, як машына часу, перавёз нас у перыяд СССР. А ў сумленнасці і добразычлівасці ўкраінскіх прадаўцоў у Удрыцку я пераканалася: купіла коўдру і забрала толькі тады, калі ішла на мытню. Прадавец гаварыў: “І сумку пакідайце, яна ж цяжкая!” Пабаялася… А потым было сорамна за сваю недаверлівасць.
Набліжаецца Новы год, жадаючых наведаць Удрыцк з кожным днём павялічваецца. А ці ведаеце вы, што трэба браць ў дарогу, адпраўляючыся ў гэтую паездку? Скажаце: “Дакументы і грошы”, а я дапоўню: “Сумленне не забудзьце з сабою ўзяць”. Далёка вы едзеце ці блізка, але, пераступіўшы парог роднага дома, заўсёды памятайце, што ў чужым горадзе і чужой краіне вы – госць. Не церпіцца ехаць? Беражыце сябе і адносьцеся з павагай да іншых. Паводзьце сябе, калі ласка, прыстойна, каб не было сорамна вашым землякам-беларусам.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.