Рэкорды Аляксея Галаскока: не вагой, а колькасцю
Тэма зімовай рыбалкі і ўловаў нашых рыбакоў па водгуках, якія прыходзяць у “ГЧ”, цікавіць многіх чытачоў. Па звестках, якія маюцца ў рэдакцыі на сённяшні дзень, у гэтым сезоне самую вялікую рыбіну злавіў Дзмітрый Карпіевіч. Шчупак, якога яму дапамаглі выцягнуць на вадасховішчы Лактышы ў сярэдзіне студзеня, пацягнуў на 15,8 кілаграмаў(!).
Аляксей Галаскок
Але ў ганцавіцкіх рыбакоў ёсць і іншыя рэкорды. У вядомага нашым чытачам паэта Аляксея Галаскока, які таксама захапляецца зімовай рыбалкай, рэкорды, як кажуць, не ў якасці, а ў колькасці. За некалькі паездак на возера Дзікае ў студзені Аляксей Пятровіч злавіў каля 25 шчупакоў. Па словах Аляксея Пятровіча, яму трапілася некалькі шчупакоў па 3-4 кг, але не менш за 20 з іх (самыя смачныя) – ад 800 грамаў да кілаграма. Пра сваю рыбалку паэт напісаў верш:
І ў мароз рыбак не «спіць»:
На здабытых ім жыўцоў
Ён над лункамі сядзіць,
Ловіць хіжных шчупакоў.
А каму надта шанцуе,
Пападаюць «апараты».
Але ж жонка не зазлуе,
Як прынёс «ножыкі» ў хату.
Добра іх сабе падсмажыць,
Ды й кансерваў нарабіць.
Праўду людзі здаўна кажуць:
«Не лянуйся – будзеш жыць».
Журналіст “ГЧ” завітаў у госці да Аляксея Пятровіча, калі той упраўляўся з уловам. Зрабіўшы фотасесію Пятровіча са шчупакамі, пагутарылі з ім і пра тэмы, якія зараз хвалююць рыбакоў. Вось якія меркаванні выказаў Аляксей Галаскок наконт гэтага: «Спрэчкі пра платную рыбалку амаль сціхлі. Многія прыйшлі да высновы, што так зручней. Не трэба біць машыны па калдобінах і потым яшчэ доўга ісці па лёдзе. Добра і тое, што прыслухалася кіраўніцтва рыбгаса да маёй прапановы прадаваць жыўцоў. Але засталіся пытанні наконт ільгот. Пазнаёмце, калі ласка, сваіх чытачоў з ветэранам Айчыннай вайны, які зімой ловіць задарма рыбу на вадасховішчы. Хочацца пабачыць, хто яму свідруе лункі, ставіць стаўкі і выцягвае рыбу. На маю думку, ільготы трэба зрабіць для ветэранаў працы, ветэранаў-вайскоўцаў. Прапаную, каб яны плацілі менш.
Незразумела яшчэ, каго лічыць мясцовымі жыхарамі? Я, напрыклад, ажаніўся ў Начы, аб чым сведчыць запіс у маім пашпарце. Летам жыву там і часта хаджу лавіць вудамі рыбу. Ці мясцовыя жыхары Мельнікоў, Вострава? Браць ім з сабою пасведчанні, якія і паказваць спачатку рыбе, а потым ахоўнікам? Мне здаецца, маркетынгу рыбгаса трэба думаць і пра лета. Добра было б, каб была магчымасць зрабіць заказ і купіць рыбу. Лепей, каб рачную. Радаваліся б жанкі сваім здольным рыбакам. Яны ўжо выганялі б іх па рыбу! Не кепска было б, каб былі пляцоўкі для машын, дзе стаялі б мангалы з дровамі. Нават рыба бярэ весялей, калі падкормлена. Можа, і рыбакоў будзе болей. Праўда, ці захоча нехта гэтым займацца? Я прапаную чытачам газеты “ГЧ” дасылаць прапановы ў газету, а рэдакцыя іх перадасць кіраўніцтву рыбгаса».
Пакуль Аляксей Пятровіч чысціў налоўленую рыбу і рыхтаваўся наш нумар, адміністрацыя рыбгаса на звароты і прапановы рыбакоў ужо адрэагавала. Быў перагледжаны і зменшаны кошт месячнага абанемента для ажыццяўлення платнай рыбалкі. Замест ранейшых 750-ці цана зараз складае 350 тысяч рублёў, для ільготнай катэгорыі грамадзян (інвалідаў, асоб да 16 гадоў, пенсіянераў па ўзросце) – 250 тысяч рублёў. Не толькі ветэранам-вайскоўцам і ветэранам працы, але і пенсіянерам па ўзросце зроблена скідка – кошт разавай пуцёўкі складае для іх не 35, як раней, а 20 тысяч рублёў.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт День белорусской письменности с концертами, книжными выставками, встречами с писателями и открытием новых памятных объектов. Город к празднику заметно преобразили, а программа обещает сразу несколько событий, которые можно увидеть только в эти дни.
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.