20 гадоў і апошнія нумары газеты “Ганцавіцкі час”
14 снежня 2021 года споўнілася 20 гадоў з таго дня, як у Ганцавіцкім раёне выйшаў першы нумар нашай газеты. Тады яна называлася “Спадарожнік”, а праз год пераемніцай стала газета “Ганцавіцкі час”.
Фото: Пётр Паўлавіч Газаеўскі з першымі нумарамі выдання "Ганцавіцкі час"
Паважаныя падпісчыкі, сябры, знаёмыя і проста добрыя людзі!
Мне, як чалавеку, які з першага дня аддаваў працы гады свайго жыцця, самааддана і часам адчайна трымаўся за тое, каб выжыць, каб не здацца, сёння і радасна, і сумна.
Радасна, бо ўсе гэтыя гады асноўны касцяк рэдакцыі складалі такія ж апантаныя людзі, якія стараліся, нягледзячы на цяжкасць, быць вернымі сапраўднай журналістыцы, вольнаму слову.
Мае калегі не зламаліся ад цяжкасцяў і выпрабаванняў, якія выпалі кожнаму з іх, як і на спакусы перацягнуць іх у іншыя выданні. І хоць адзін з тых, з кім стваралася газета з першых нумароў, пайшоў у раёнку, я яму таксама ўдзячны.
Канстанцін Канстанцінавіч Мохар усё ж той раённай газеце аддаў дзясяткі свайго жыцця, але і ў станаўленні “Ганцавіцкага часу” адыграў вялікую ролю.
Яго вопыт, напрацаваныя кантакты былі падспор’ем, каб асвятляць падзеі Ганцаўшчыны і рабіць газету цікавай нават на чатырох старонках выдання.
Другі чалавек, які стаяў ля вытокаў стварэння і амаль два дзесяцігоддзі быў ключавой фігурай у “Ганцавіцкім часе” – гэта намеснік галоўнага рэдактара Ірына Юльянаўна Дамарацкая.

Гэтая смелая, адказная жанчына выбрала журналістыку справай свайго жыцця, закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўсе гэтыя гады ў кожны свой артыкул, у кожны нумар укладала часцінку сваёй душы.
Імкнулася, каб вырашаліся праблемы жыхароў Ганцаўшчыны, клапацілася і трымала ў курсе чытачоў, асвятляючы, як ідуць справы ў эканоміцы раёна, на кожным прадпрыемстве, шмат цудоўных і кранальных артыкулаў напісала пра людзей, якія жывуць побач з намі, і пра тых, хто пераехаў на новыя месцы жыхарства, але памятаюць пра сваю малую радзіму.
Яе, напэўна, тысячы жыхароў раёна таксама ведаюць і многія ёй удзячныя. Бо галоўнай мэтай у яе працы было не не толькі напісаць пра нейкія падзеі ці праблемы, а дапамагчы ці пасадзейнічаць таму, каб яны вырашаліся.
Яшчэ адна карэспандэнтка, якая прыйшла працаваць у рэдакцыю амаль адначасова з Ірынай Дамарацкай – Святлана Малышка, яе прозвішча да замужжа было Новік.

Яна на нейкі час пакідала рэдакцыю, але зараз зноў працуе ў калектыве. Яна таксама закончыла факультэт журналістыкі БДУ. І яе профіль – гэта лёсы людзей, жыццё вёсак.
Доўгі час яна збірала матэрыялы і пісала артыкулы, прысвечаныя гісторыі ўзнікнення назваў вёсак, пра тое, як людзі жылі раней і зараз. Ну і справы з судоў, міліцыі і ад выратавальнікаў – гэтую інфармацыю таксама збірала, апрацоўвала і разам з тым папярэджвала чытачоў Святлана Малышка.
Пра рэдактара сайта “ГЧ” Сяргея Віктаравіча Багрова пісалі ў мінулым нумары.

Ён адзін з апошніх, хто прыйшоў у рэдакцыю некалькі гадоў таму і займаецца стварэннем кантэнта. Вядомы ў раёне відэааператар, фатограф, Сяргей Багроў стаў журналістам. Якасным, аператыўным, неабыякавым да сваёй справы, гатовым падняцца сярод ночы, каб бегчы на нейкае здарэнне.
І ўсё дзеля таго, каб нашы чытачы першымі даведаліся і мелі правераную інфармацыю. Сяргей – адзін з тых, хто таксама стараецца для свайго горада, таму не абмінае праблемы дарог, затаплення падвалаў, кватэр і іншыя.
Прыкладаў шмат таму, што і на старонках газеты, і на розных сходах такія тэмы падымаліся і кіраўніцтвам раёна. І для Сяргея справа не ў “пальме першынства”, а ў канкрэтным рашэнні.
Напрыклад, пісалі пра дарожку з мікрараёна, па якой пешаходы хадзілі па гразі – зараз яна асфальтаваная… Добра што зрабілі, заслуга, вядома ж, тых людзей, якія яе фактычна праклалі. Але і ўдзел Багрова таксама ёсць – упартасць і асвятленне тэмы ў газеце, відэаматэрыялах на сайце.
І такіх прыкладаў набярэцца нямала.
Аляксандр Пазняк, карэспандэнт “ГЧ”, прыехаў у Ганцавічы з Віцебскай вобласці.

За некалькі гадоў ён таксама стаў пазнавальнай персонай у раёне. Яго артыкулы пра людзей, фота і відэапытанні, стрымы ў прамым эфіры, створаныя разам з Сяргеем Багровым, запомніліся многім і ўвайшлі ў гісторыю не толькі Ганцаўшчыны.
Алег Уладзіміравіч Панамароў – карэспандэнт, чые калонкі-меркаванні выклікалі розную рэакцыю.

Майстар слова, пісьменнік, які напісаў нямала гумарыстычных твораў, зараз піша пра культуру ў своесаблівым стылі. Але і на розныя грамадска-палітычныя падзеі ў яго таксама маюцца думкі. А таксама “Былое і думы” – арыгінальны падыход да датаў з унікальнай кароткай інтэрпрэтацыяй на свой лад.
А вось мастацтва, дызайн, тое, якой вы бачыце газету – гэта ўсё заслуга Ганны Качагаравай і Вольгі Грыцкевіч.


Таленавітыя дзяўчаты таксама шмат гадоў працуюць у газеце і заставаліся верныя ёй у самыя цяжкія часы. Іх рукамі на старонкі газеты ўкладаецца і вярстаецца кожны артыкул, кожны блок рэкламы і праграма тэлебачання.
А тое, што яны робяць прафесійна і на еўрапейскім узроўні, адзначалі вопытныя выдаўцы і рэдактары газет з розных краін свету, якім трапляўся “Ганцавіцкі час” у рукі. Многія здзіўляліся, што такую газету робяць у маленькім правінцыйным горадзе. Таму ім таксама вялікая падзяка.
Нельга не ўзгадаць прозвішчы супрацоўнікаў, якія аддалі шмат сіл і цярпення, свайго таленту, але зараз не працуюць у рэдакцыі газеты.
Гэта карэспандэнт Юлія Матусевіч, якую многія ведалі пад псеўданімам Юлія Палеская.

Зараз яна стварае шэдэўры кулінарнага майстэрства.
Святлана Курылік – журналіст, артыстка з цудоўнымі вакальнымі дадзенымі, таксама ўнесла пэўны каларыт у выданне.

Яе ведалі многія ў Беларусі як вядомую сваху, паказвалі па тэлебачанні.Помняць некаторыя, напэўна, і Мікіту Яраша з Брэста.

Ён працаваў у газеце два гады і запомніўся не толькі сваім каларытным знешнім выглядам і татуіроўкамі, на якія многія пазіралі коса, але і выдатнымі публікацыямі. Ён прыдбаў у “ГЧ” вопыт і пісаў тэксты высокага ўзроўню.
Адзін з іх памятаю добра, бо тэкст быў пра сабаку, які жыве на ланцугу ўсё жыццё, і пра тое, як жывёла разважае пра свой цяжкі лёс… Гэта было так кранальна, і іншы раз ад прачытаных радкоў наварочваліся слёзы.
Добрымі рэпарцёрамі былі Кацярына Курловіч і Таццяна Лауш.


Асобная падзяка і пашана нашаму карэктару – зоркаму воку над нашымі памылкамі – нашай дарагой і жыццярадаснай Марыі Канстанцінаўне Заляценка!

Яна напісала ў газету нямала тэкстаў, не горш за вопытных журналістаў, і магла яшчэ падказаць ім, як і што будзе лепей гучаць і чытацца. Што ні кажы – сапраўдная настаўніца.
Нельга не адзначыць нашых сяброў – паэтаў і паэтак: Аляксея Галаскока, Ніну Кавальчук, Уладзіміра Бабуліна, Валянціну Тарановіч, Валянціну Віннік і многіх іншых.
Аляксей Пятровіч Галаскок, у былым падпалкоўнік Узброеных сіл СССР, чвэрць стагоддзя аддаў напружаным вайсковым будням далёка ад Радзімы.

Вярнуўшыся з сям’ёю на Ганцаўшчыну, стаў вядомым паэтам, з’яўляецца носьбітам літаратурнай беларускай мовы, якую ўвекавечыў у сваіх зборніках вершаў. Аляксей Пятровіч вёў у газеце літаратурную старонку “Пралеска” і сам быў укладальнікам і збіральнікам многіх вершаў.
Таксама прыгадаю самабытнага, непаўторнага паэта і вядомага будчака Юрыя Савеню. А ствараць ён можа не толькі вершы, але і кулінарныя вырабы, якім можа павучыцца нават вопытная гаспадыня.
Булкі ад Юрыка можна пасылаць на выставу лепшых пекараў свету! Усім вам, даражэнькія, добрага здароў і даўгалецця. шчэ ёсць шмат людзей, якія дапамагалі і ўнеслі свой уклад, каб “Ганцавіцкі час” існаваў і даносіў праўду людзям.
І прыйдзе час, калі мы разам сустрэнемся…
Асаблівая падзяка паштальёнам і вам, нашы верныя падпісчыкі і чытачы!
Многія з вас усе гэтыя 20 гадоў былі надзеяй, апорай і падтрымкай рэдакцыі “Ганцавіцкага часу”. Вось без каго “ГЧ” не магла б існаваць, дык гэта без чытачоў. Шчыры дзякуй вам усім за падтрымку. І крыху сумная навіна для тых, хто любіць газету. У 2022 годзе “Ганцавіцкі час” не будзе выходзіць, як раней.
Усе друкарні, у якія мы звярнуліся з прапановай аб аказанні паслуг друку (не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і нават Беларускім доме друку ў Мінску) адмовіліся друкаваць. “Ганцавіцкі час”. Некаторыя друкарні пакуль адказы нам не даслалі.
Таму прабачце, паважаныя падпісчыкі. Свежы нумар “ГЧ” у 2022 годзе вам не прынясуць. Ну а хто паспеў падпісацца, забірайце грошы і не трацьце іх. Навіны чытайце пакуль на сайце “Ганцавіцкі час”.
Што ж, можа, некага гэта і парадуе – тых, хто даў загад фактычна прыпыніць выхад газеты; тых, хто забараніў друкаваць газету; тых, хто прасіў і настойваў выселіць з офіса рэдакцыю; тых, хто фабрыкуе справы. Хай пакуль парадуюцца. Вось толькі такія справы дабра не прынясуць…
Ганцавіцкі край славіцца, што тут ёсць шмат людзей, якія толькі думкамі могуць пакараць так, што нават ворагу паспачуваеш. А сярод нашых чытачоў знойдуцца тыя, якія пашлюць ім імпульс “пазітыву”…
Акрамя пісаных на паперы законаў чалавекам, ёсць іншыя законы, якія па-за межамі чалавечага разумення. Як яны працуюць – гэта яшчэ ніхто не высветліў. Але працуюць дакладна. І ні да якай адказнасці не прыцягнеш. Хто лічыць гэта дзіцячымі казкамі ці страшылкамі, ну то няхай.
Пажывём – пабачым…
Канешне, шкада, што столькі сіл і працы калектыў укладаў у гэту справу і выжываў як мог. Пасля спынення выхаду газеты не толькі чытачы страцяць магчымасць чытаць яе ў папяровым выглядзе, але і супрацоўнікі газеты, якія гады жыцця аддалі гэтаму, страцяць працу. Відаць, час цяпер такі – зноў перажыць выпрабаванні.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.