Бабровы лесапавал. Вершаваны фотафакт

Бобр адваёўвае тэрыторыю па-суседству з жылымі дамамі ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З стараннасцю, якой могуць пазайздросціць іншыя вальшчыкі лесу, ён “пілуе” дрэвы і лазу ў лясочку непадалек ад меліяратыўнай канавы.

Бабры дабраліся да горада Ганцавічы і валяць дрэвы ў канаву
Бабры дабраліся да горада Ганцавічы і валяць дрэвы ў канаву

Каб чалавек ссёк хоць адно маленькае дрэўца, дык адразу б набеглі кантралёры і пацягнулі б небараку ў суд ды яшчэ і штраф велізарны выпісалі б.

А гэтаму “малайцу” з бензапільнымі зубамі начхаць на ўсялякія пастановы пра шкоду прыродзе і пакаранне штрафам. Ён валіць лес – і ў вус не дуе!

Пра гэта напісаў верш мясцовы ганцавіцкі паэт Аляксей Галаскок:

Што за вэрхал нарабіў
Да працы бобр заўзяты!
Ён шмат дрэваў загубіў,
Склаў ля сваёй хаты.

Наглядзеўся, слепаваты,
Як губяць лес людзі.
Чалавеку штраф за страту,
А бабру не будзе.

Ганцевичи бобр
Вынік дзейнасці ганцавіцкага бабра

Нядаўна пра падобную сітуацыю з бабровым лесапавалам у межах горада паведамлялася ў Драгічыне:
Бобры наступают и отвоёвывают территории у города Дрогичин

Материалы по теме
Из рубрики