Памежнікі ў Брэсце тармазнулі посуд

Спробу незаконнага перамяшчэння праз беларуска-польскую мяжу буйной партыі сталовага посуду коштам каля 1,3 мільёна рублёў спынілі брэсцкія мытнікі ў пункце пропуску "Казловічы".

Праз мяжу у Брэсце везлі посуд, кошт якога быў заніжаны ў 30 разоў
Праз мяжу у Брэсце везлі посуд, кошт якога быў заніжаны ў 30 разоў / Фото: Брэсцкая мытня

Паводле інфармацыі Брэсцкай мытні, грузавы аўтамабіль “RENAULT”, які належыць польскаму перавозчыку, рухаўся праз беларуска-польскую мяжу на тэрыторыю ЕАЭС з Чэхіі.

Фота Брэсцкай мытні

Згодна з прадстаўленымі дакументамі кошт партыі сталовага і кухоннага посуду складаў больш за 43 тысячы рублёў.

Фота Брэсцкай мытні

Аднак, падчас правядзення мытнага кантролю стала вядома, што звесткі аб вартасных характарыстыках тавару з’яўляюцца недакладнымі — фактычны кошт посуду склаў каля 1,3 мільёна рублёў.

Фота Брэсцкай мытні

Такім чынам, каб зэканоміць на мытных плацяжах кошт тавару зменьшылі амаль у 30 разоў. Гэта б прывяло да таго, што ўладальнік груза не даплаціў бы больш за 132 тысяч рублёў пошліны.

Па факце парушэння заканадаўства Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (прадстаўленне недакладных звестак аб таварах).

Фота Брэсцкай мытні

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

На таможне в Бресте “тормознули” иномарку стоимостью почти 240 тысяч долларов

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики