Археолагі знайшлі ў Брэсцкай вобласці артэфакты узростам каля 200 тысяч гадоў
Нечаканыя старажытныя знаходкі былі выяўленыя ў Іванаўскім раёне – каля вёскі Огава. На месцы, дзе была унікальная стаянка эпохі каменнага веку, адшукалі шматлікія рэчы з крэмня.
Археолагі знайшлі ў Брэсцкай вобласці артэфакты узростам каля 200 тысяч гадоў / Фото: Нацыянальная акадэмія навук
Падчас комплексных даследаванняў эпохі каменнага веку беларускія і расійскія археолагі знайшлі новыя артэфакты старажытнасці. Паводле прэс-службы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гаворка ідзе пра унікальую стаянку той эпохі. Яна месцілася побач з цяперашняй вёскай Огава.
У міжнароднай экспедыцыі разам з археолагамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуюць студэнты факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Таксама задзейнічаныя вучоныя Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН (Санкт-Пецярбург) і Інстытута геаграфіі РАН (Масква).

Пра знаходкі распавёў кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў. Ён адзначыў, што падчас раскопак знайшлі новыя артэфакты — крэмневыя чоппер, некалькі скрэбаў і адшчэпы.
Геолагі пацвярджаюць, што ўзрост гэтага помніка — як мінімум 200 тысяч гадоў. Але цалкам верагодна, што па выніках дэталёвага вывучэння атрыманых матэрыялаў, ён будзе яшчэ больш старажытны.
“На тэрыторыі стаянкі археолагі зачысцілі разрэзы, пачалі працы па адборы ўзораў на грануламетрыю і паліналогію”, — распавялі ў прэс-службе
Стаянка каля Огава аднесена да перыяду ніжняга-ранняга сярэдняга палеаліту узростам каля 250 тысяч гадоў да нашай эры. Гэта найстаражытнейшы на тэрыторыі Беларусі і адзін з самых старажытных у межах Усходняй Еўропы.
У працэсе леташніх археалагічных работ навукоўцы знайшлі розныя крэмневыя прылады з двухбаковай апрацоўкай. Гэта былі чопперы, шматлікія формы дэбітажу, скрэблападобныя і нуклепадобныя формы.
Комплексныя даследаванні ў Іванаўскім раёне навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі робяць разам з расійскімі калегамі. Яны вядуцца ў рамках канцэпцыі фарміравання і рэалізацыі найбольш значных нацыянальных археалагічных праектаў. Канцэпцыя была падрыхтавана па выніках наведвання 3 чэрвеня 2022 года прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У прэс-службе адзначылі, што выбраны для навуковага вывучэння і практычнага выкарыстання ўнікальныя аб’екты па ўсёй Беларусі. Самымі маштабнымі даследаваннямі ў 2023 годзе стануць раскопкі на археалагічным комплексе на рацэ Менцы.
А вось у Брэсцкай вобласці працягнецца комплекснае вывучэнне полікультурнага археалагічнага помніка перыяду фінальнага палеаліту. Размова ідзе пра тэрыторыю ў Драгічынскім раёне – “Какорыца 4”, што аднесена да ранняга бронзавага веку.
Новости
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году
- 18:32 С сентября 2026 года пенсии вырастут на 5%
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.