Сталіцай Дня беларускага пісьменства будуць Івацэвічы

Традыцыйна свята Дня беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў гарадах, якія лічацца адметнымі гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Вырашана, што гэтага заслугоўвае і горад Івацэвічы.

Апошні раз Дзень беларускага пісьменства адзначалі на Берасьцешчыне ў 2018 годзе ў Іванава.
Апошні раз Дзень беларускага пісьменства адзначалі на Берасьцешчыне ў 2018 годзе ў Іванава. / Фото: Анатоль Ціхан

Сталіцай для святкавання Дня беларускага пісьменства ў 2024 годзе будуць Івацэвічы. Такое рашэнне прынялі беларускія ўлады. Само свята традыцыйна адзначаюць у нашай краіне ў першую нядзелю верасня.

Дзень беларускага пісьменства першапачаткова меў трохі іншую назву – Дзень беларускага пісьменства і друку. Ён лічыцца дзяржаўным святам у Беларусі і адзначаецца з 1994 года. Свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Дарэчы, іншым разам для правядзення імпрэзаў не хапала грошай.

Задума з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Першапачаткова дата была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года. Але з 1998 года святкаванне адбываецца ў першую нядзелю верасня.

У Іванава свята беларускага пісьменства ладзілі ў 2018 годзе. Фота Анатоль Ціхан

Канцэпцыя свята прадугледжвае адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Першым месцам правядзення Дня беларускага пісьменства быў Полацк у 1994 годзе.

У Брэсцкай вобласці свята ладзілася ў Пінску (1999 год), Камянцы (2005). Ганцавічах (2011) і Іванава (2018). Вось як гэта было апошні раз на Берасьцейшчыне:

XXV Дзень беларускага пісьменства ў Янаве стаў гісторыяй

Материалы по теме
Из рубрики