Чаму вернікі ідуць сотні кіламетраў пешшу?
Больш сотні вернікаў кожны год у жніўні бяруць удзел у пілігрымцы і ідуць з Баранавіч у Лагішын да абраза Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся са сваімі малітвамі. У юбілейнай ХХ пілігрымцы, якая праходзіла праз Ганцавічы 20-21 жніўня прынялі ўдзел вернікі ва ўзросце ад 9 да 70 гадоў.
З якімі малітвамі ішлі паломнікі яны падзяліліся з карэспандэнтам «ГЧ».
Іду сёмы раз. У мяне ёсць мая асабістая інтэнцыя, а таксама ў дарозе, у час супольнай малітвы, я малюся за здароўе нашай сям’і і выконваю просьбы іншых людзей. Ідзецца вельмі лёгка, бо адчуваецца адзінства і падтрымка іншых удзельнікаў пілігрымкі. Дзякуючы гэтаму не заўважаюцца пройдзеныя кіламетры. Кожны раз к завяршэнню пілігрымкі адчуваю духоўны ўздым і жаданне прайсці гэты шлях яшчэ раз.
Ідзём упершыню. Ёсць некалькі інтэнцый з каторымі мы ідзём да Бога. Адна з прычын, што падштурхнула нас прыняць удзел у пілігрымцы – гэта жаданне быць бліжэй да Бога. Бо на працягу жыцця мы часта звяртаемся да Бога з просьбамі і наступае такі момант, калі хочацца Богу ахвяраваць. Вось гэтая пілігрымка, гэтае выпрабаванне шляхам – свайго роду ахвяра Богу. Хочацца, каб Бог бачыў, што Ён не дзін, што мы ідзём за ім, імкнемся да малітвы. Так складаецца, што ў жыццёвай мітусні іншы раз мы забываем пра Бога.
Для нас з дачкой, пілігрымка – гэта магчымасць сканцэнтравацца на малітве і прысвяціць гэты час Богу. Ужо некалькі год я збіралася прайсці гэты шлях, але нешта не атрымлівалася, бо ўзнікалі нейкія цяжкасці на працы ці ў сям’і. Ды нарэшце збылося маё жаданне. Прыемна, што ў гэтым мяне падтрымала мая дачка.
Іду дзесяты раз. Маё жаданне прайсці гэты шлях ўжо каторы раз грунтуецца на тым, што мае асабістыя просьбы і малітвы збываюцца, а душа ў час пілігрымкі напаўняецца радасцю і душэўным спакоем.
Іду другі раз. Для гэтага з Лагішына прыехаў у Баранавічы, каб прайсці ўвесь шлях. Я прашу, каб у мяне быў паспяховы навучальны год, каб усе ў маёй сям’і былі здаровыя.
Разам з матуляй з Пінска паехала ў Баранавічы, каб прайсці шлях да Маці Божай. Я малюся, каб мае бацькі ніколі не сварыліся. Ісці не цяжка, бо ў дарозе трошкі пад’ехала.
Я іду другі год і прашу Бога, каб уся наша сям’я хадзіла ў касцёл. Мая просьба ўжо збываецца. Вось гэты год са мной ідзе мая дачушка. Спадзяюся прывесці да касцёла маю малодшую дачушку і мужа.
Іду з Баранавіч дванаццаты раз. У мяне заўсёды ёсць просьба да Маці Божай. Але ў гэты раз я іду дзякаваць ёй за дапамогу. У мяне баліць спіна. З-за грыж цяжка хадзіць. Думала, што ўжо не пайду ў гэты паход, ляжала і не магла падняцца з ложка, але стала маліцца і прасіць Маці Божую, каб дала сілы дайсці да Яе. І вось без медыкаментаў устала і пайшла. Для мяне гэта цуд. Вось з радасцю іду ў Лагішын. У шляху малюся і дзякую Богу за дапамогу, што дае мне сілу і натхненне.
Таму ўсіх заклікаю:”Ідзіце і прасіце ў Маці Божай, і Яна не пакіне ў бядзе”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.