
бібліятэка імя М. Горкага
31 сакавіка 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны круглы стол «Лукаш Дзекуць-Малей: прадаўжальнік справы Скарыны», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку дзейнасці грамадскага і рэлігійнага дзеяча Дзекуць-Малея.
Лукаш Дзекуць-Малей – знакавая асоба для Беларусі ў мінулым XX стагоддзі.
Імпрэза была прымеркавана таксама да 90-годдзя выдання перакладу Бібліі на беларускую мову.
Лука Дзекуць-Малея быў вядомы як выдавец, перакладчык рэлігійных тэкстаў, дабрачынец. У працы круглага стала прынялі ўдзел гісторыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, краязнаўцы, спецыялісты па гісторыі пратэстантызму ў Беларусі.
Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя новага зборніка артыкулаў «Лукаш Дзекуць-Малей: пастар, які працягнуў справу Скарыны», які выйшаў у свет у гэтым годзе.
Падчас імпрэзы прагучалі анлайн-даклады вядомых навукоўцаў Алены Глагоўскай, прафесара ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў г. Быдгашчы (Польшча), Ёханэса Раймера, прафесара па місійных даследаваннях і міжкультурнай тэалогіі ўніверсітэта прыкладных навук г. Эверсбаха (Германія), а таксама прамых нашчадкаў Л. Дзекуця-Малея з г. Гданьска (Польшча).
https://www.youtube.com/watch?v=KGimf1bM0-I
Брэсцкі гурт “Спасение” выканаў некалькі хрысціянскіх кампазыцый падчас круглага стала.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More