
poshyk.info
Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама Іна Праневіч, праект рэстаўрацыі змянілі.
“Першапачаткова збіраліся класці завадскую плітку, але было выяўлена роднае брукаванае пакрыццё, якое вырашылі аднавіць. Тэрыторыя вакол капліцы набыла новы выгляд”, – распавяла Іна Праневіч для БЕЛТА.
Паводле яе словаў, рэстаўратары ўжо прыступілі да ўнутраных тынкавых работ і аднаўленню ляпніны.
Падчас раскопак улетку знайшлі брукаваныя дарожкі. Іх акуратна разабралі, каб зрабіць добрую падставу, а затым абклалі камяні нанова. Абноўленае пакрыццё абгінае капліцу па крузе.
Старадаўні брук абклалі і на цэнтральнай алеі, якая вядзе да галоўнага ўваходу славутага помніка архітэктуры. Таксама была знойдзена аснова каля ганку, якая аказалася ўдвая шырэй, чым меркавалі спецыялісты першапачаткова. Ганак таксама аднавілі ў арыгінальных памерах.
“Па дамове з рэстаўратарамі праца ў гэтым годзе працягнецца да 31 снежня. З’явіліся вокны, таму ўнутры працаваць камфортна”, – дадала чыноўніца райвыканкаму.
Зараз адноўлена ляпніна ў верхнім ярусе вокнаў і рэстаўратары спускаюцца да сярэдняга яруса. Таксама працягваюцца работы ў крыпце (склепе) пахавальні.
Необычную находку обнаружили у каплицы рода Ожешко в Дрогичинском районе
У наступным годзе спецыялісты зоймуцца рэстаўрацыяй самага складанага элемента – ляпніны на зборы капліцы. Таксама плануецца скончыць працы ў крыпце: там трэба аднавіць падлогу і плітку на сценах. У залежнасці ад паступлення фінансавых сродкаў, магчыма, пачнецца фарбаванне будынка звонку, пасля чаго ўжо і там будуць прымацоўваць ляпніну.
“Мы маем яшчэ два гады для правядзення рэстаўрацыйных работ і размяркоўвацца яны будуць у залежнасці ад выдадзеных фінансаў. Можна казаць, што аб’ект адноўлены прыкладна на 70%”, – падкрэсліла Іна Праневіч.
Рэстаўрацыя славутасці вядзецца за кошт раённага бюджэту і сродкаў Фонда па падтрымцы культуры і мастацтва.
Колькі грошай пойдзе на праект зоны аховы капліцы роду Абуховічаў
Супрацьаварыйныя працы ў капліцы роду Ажэшкі пачаліся тры гады таму. У 2020 годзе спецыялісты ўзяліся за рэстаўрацыю помніка архітэктурнага помніка і з таго часу шмат што змянілася да непазнавальнасці.
«Захаваем нашу гістарычную Радзіму»
Неагатычная капліца ў Заказелі – гісторыка-культурная каштоўнасць II катэгорыі. Гэта частка сядзібна-паркавага ансамбля XIX стагоддзя, які пабудавалі ў 1839-1849 гадах.
У склепе былі пахаваны некалькі прадстаўнікоў роду Ажэшкі, астанкі якіх знайшлі падчас археалагічных раскопак у 2009 годзе. Тады ж былі знойдзены дэталі інтэр’ера, драўляныя і гіпсавыя статуі, бронзавае ліццё, фрагмент слуцкага пояса і іншыя артэфакты.
Таксама чытайце:
Для сплава на байдарках в Брестской области обустроили новый туристический маршрут
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More