
БЕЛТА
Як паведамілі ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, на пасяджэнні рады, створанай пры Міністэрстве культуры па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прысутнічалі вядомыя на Брэстчыне народныя майстры Марыя Кулецкая з Пружан і Таццяна Зданевіч з Бярозы.
Яны не толькі самі працуюць у старажытнай тэхніцы роспісу па шкле, але і навучаюць гэтаму віду народнай творчасці дзяцей і дарослых, арганізуючы экспедыцыі, майстар-класы, семінары, выставы.
Роспіс па шкле як дэкаратыўна-прыкладное мастацтва быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя. Гэты від народнага жывапісу выконваў асабліва эстэтычныя функцыі і выкарыстоўваўся для ўпрыгожвання вясковых інтэр’ераў.
Малюнак у гэтай тэхніцы наносіцца са зваротнага боку пяром і тушшу. Абавязковы элемент такіх карцін – серабрыстая або залацістая фальга. Многія з іх зроблены па матывах народных абрадаў і свят, характэрных для беларускай нацыянальнай культуры.
Што да ткацтва ў Маларыцкім раёне, то яно разнастайнае па мастацкім выразе і тэхніцы выканання. У традыцыйнай тэхналогіі, якая атрымала мясцовую назву “кажушок”, характэрнай рысай з’яўляецца тое, што ўточная нітка ўтварае адначасова і ўзор, і фонавае палатно. Іх нельга аддзяліць адзін ад аднаго. Такі від ткацтва ў асноўным выкарыстоўвалі пры вырабе і афармленні тканін для жаночага адзення.
У выніку на пасяджэнні рады абодва аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны атрымалі адпаведны статус і папоўнілі дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ад Брэсцкай вобласці. Цяпер у гэтым спісе – 23 аб’екты, а па іх колькасці рэгіён займае першае месца ў Беларусі.
Найбольш такіх аб’ектаў у Бярозаўскім раёне – там статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 6 элементаў нематэрыяльнай спадчыны. Па два аб’екты ў Іванаўскім, Столінскім і Маларыцкім раёнах. У Драгічынскім раёне, дзе такі статус мае вялікодны абрад “Стрылка”, патэнцыйнымі кандыдатамі на ўключэнне ў спіс лічацца “сіманавіцкая мова”, абрад “Зялянец” і нацыянальная страва з ільнянога насення макуха.
В его сапог суют ноги туристы в Бресте: история берёзовского кузнеца
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More