Як узнікла Ганцаўшчына

Горада Ганцавічы ў той далёкі час не было. Ён зараджаецца побач з аднайменнай вёскай толькі пасля пракладання чыгункі і ўсталявання станцыі (чыгунку праклалі
ў 1884 г., план будаўніцтва мястэчка Ганцавічы быў зацверджаны ў 1902 г.). Але яшчэ працяглы перыяд і вёска Ганцавічы, і чыгуначная станцыя, і мястэчка (так называлі маленькія гарады) з такой назвай уваходзілі ў Круговіцкую воласць. Становішча захавалася і пасля ўваходжання нашай мясцовасці ў склад Польшчы, што здарылася ў 1921 г. паводле Рыжскага мірнага дагавора (толькі воласць сталі называць гмінай). Гэта значыць, што не было і такога паняцця, як Ганцаўшчына. Ганцавічы ж і нават з арганізацыяй чыгуначнай станцыі за паўстагоддзя да Другой сусветнай вайны максімум, чаго дасягнулі, дык статуса мястэчка. І то так адбылося хутчэй дзякуючы эканамічнай дзейнасці ўсюдыісных яўрэяў, якія займаліся гандлем і абіралі выгаднае для прафесійнага занятку месцажыхарства. Чыгуначная станцыя, такім чынам, для іх мела важнае значэнне.

Толькі ў 1940 г., пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, Ганцавічы робяцца раённым цэнтрам. Дагэтуль яны ўваходзілі ў склад Лунінецкага павета. У новаствораны раён увайшлі дзве гміны цалкам – Круговіцкая і Хатыніцкая, а таксама частка Чучавіцкай гміны). Так сталася з той прычыны, што паветы (польская адміністрацыйная адзінка) былі большымі за раёны (савецкую адміністрацыйную адзінку), а кіраваць любой уладзе прасцей, канечне, адзінкамі меншымі па памеры. Вырашаючы праблемы замацавання на тэрыторыі, на якой існавалі моцныя антысавецкія настроі, савецкая ўлада здрабніла адміністрацыйны падзел, у выніку чаго надзяліла функцыямі цэнтраў некаторыя населеныя пункты, якія да таго часу такімі не з’яўляліся. Але галоўным крытэрыям пры выбары падобных пунктаў для раённага цэнтра станавілася іх геаграфічнае размяшчэнне. Фактар знаходжання Ганцавіч побач з чыгункай стаў рашаючым.

У святле сказанага варта зазначыць, што намінацыя нашай мясціны Ганцаўшчынай гістарычна неправамерная і штучная. Тым больш, што бальшавікі не звярталі ўвагу на тое, што сабралі ў межах аднаго раёна розныя кавалкі тэрыторыі з пункту гледжання іх культуры. Асабліва выразнае адрозненне бачыцца паміж паўднёвай часткай раёна, якая належыць да палескай субкультуры, і паўночнай, якая цягацее да сярэднебеларускай субкультурнай паласы. Больш таго, нават паўночная частка таксама мае ледзь прыкметнае на сённяшні дзень размежаванне: заходні яе бок (да Круговічаў і Начы, не ўключаючы іх) гістарычна адносіўся да Случчыны, а ўсходні (пачынаючы з Круговіч і Начы) – да Навагарадчыны (гл. карту). Каб гэта праверыць самому, варта звярнуць увагу, наколькі адрозніваюцца гаворкі жыхароў вёсак нашага раёна: кожная з трох частак мае свой рэгіянальны дыялект, які вылучае вяскоўцаў настолькі, што нават незнаёмаму з дыялекталогіяй чалавеку лёгка вызначыць, да якой часткі раёна належыць той ці іншы жыхар. Прычым, гэта размежаванне датычыцца не толькі культурнага, але і гаспадарча-эканамічнага аспекту.

Гісторыя сведчыць, што палітыкі ў сваіх дзеяннях заўсёды найменш звяртаюць увагу на культурныя адрозненні. І чым меней дэмакратычная ўлада, тым меншая ўвага яе да рэгіянальных асаблівасцей. Ганцавічы сталі паказальным прыкладам. Неўзабаве, пасля захопу немецкімі акупантамі, мястэчка становіцца цэнтрам акругі, а калі даслоўна перакладаць з нямецкай на сённяшнія слоўныя адэкваты – вобласці (Gebiet). Як бачым, у справе павышэння адміністрацыйнага статуса Ганцавіч бальшавікі і нацысты былі аднадумцамі.

Пасля вайны гарадскі пасёлак (паводле савецкай тэрміналогіі) Ганцавічы быў вернуты ў статус раённага цэнтра. Цікава, што за надыходам так званай хрушчоўскай адлігі пачалі праводзіць узбуйненне раёнаў. Ганцавіцкі раён у 1962 г. быў расфарміраваны: паў-ночная частка адышла Ляхавіцкаму, а паўднёвая – Лунінецкаму. Пры такой раскладцы вытрымлівалася этнакультурная тоеснасць. Аднак са згортваннем дэмакратычных працэсаў за Брэжневым тую рэарганізацыю скасавалі, вярнуўшы адпаведна і Ганцавічам у 1966 г. статус раённага цэнтра, а ў 1973 г. надаўшы яму статус горада.

Такім чынам, Ганцаўшчына як геаграфічнае паняцце паўстае толькі ў сярэдзіне ХХ ст. у сувязі з наданнем Ганцавічам статуса раённага цэнтра. Рэгіён не мае трывалых гістарычных і культурных традыцый. Таму само яго існаванне даволі хісткае, што падцвярджалася і гісторыяй, калі ў мястэчка адбіралі статус райцэнтра (1962 – 1966 гг.). Тым не менш, паняцце Ганцаўшчына існуе і пры ўсіх яго канцэптуальных недахопах і паспяхова выкарыстоўваецца. Аднак застаецца адкрытым пытанне, наколькі працяглым па часе акажацца існаванне такога рэгіёна, як Ганцаўшчына. Гістарычная практыка схіляе да меркавання, што ў кантэксце дэмакратызацыі краіны Ганцавіцкі раён будзе скасаваны. А значыць і паняццю Ганцаўшчына прыйдзе канец.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago