Праваслаўныя веруючыя Будчы адзначылі 115-гадовы юбілей царквы
Святочным богаслужэннем адзначаць на Спаса 19 жніўня праваслаўныя веруючыя вёскі Будча 115-годдзе Спаса-Праабражэнскай царквы, якая была пабудавана намаганнямі жыхароў вёсак Будча і Чудзін. Як сказаў айцец Пётр, служба ў гэты дзень будзе ісці з 8 да 13 гадзін
Такі выгляд Спаса-Праабражэнская царква ў Будчы мае пасля рэстаўрацыі
Захаваліся дакументы, што першая царква ў вёсцы Будча з’явілася ў 1623 годзе. Па пабудове яна была ўніяцкай і была названа ў гонар сашэсця святога і жыватворнага Духа і святой Троіцы. Вось што пішацца ў даведцы аб вёсцы Будча, змешчанай у Відзімусе (выпісе) 1623 года з земскіх кніг Навагрудскай зямлі:
“Лета ад нараджэння Сына Божага тысяча шэсцьсот дваццаць трэцяга, месяца лютага, сямнаццатага дня… На роках судовых земскіх, на заўтра па грамніцах свяце рымскім, в року на даце выш пісаным прыпалых і судовых отпрововатые зачатых перад намі, Андрэем Абрынскім – суддзёю, Янам Пратасавічам – пісарам ваяводства Наўгародскага, пастанавіўшыся очэвісто зямяне гаспадарскія землі Навагародскае ўроджаны яго міласць пан Ян Жук з Каршэва, сакратар і дваранін яго каралеўскае міласці і малжонка яго пані Кацярына з Кавечына Жукава, апавядалі і пакладалі ліст дабравольны вечысты фундушовы запіс водлуг права спраўлены, на цэркаў божую новую цераз іх міласцей саміх в іменію Бучы збудаваную даны…
Той умысл свой даўні спутку прыводзячы, пана Бога ўзяўшы на палог, на чэсць і хвалу яго святую, а на збавенне душ нашых за ведамасцю і благаславенствам старэйшага пастыра рэлігіі грэчаскае ў панстве яго Каралеўскае міласці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага будучага высоце в бозе велічнага яго міласці айца Іосіфа Вельяміна Руцкага, архіепіскапа, мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсея Русі, каторы к уніі і пад паслушэнствам айца святога панежэ рымскага ёсць і потым наступаючыя пад унію і паслушэнствам айцоў святых панежаў і іншых рымскіх наступаючых будуць фундуемы на вечныя і неадзоўныя часы.
І залажылі есьма ў памененнам іменіі нашым Буча цэркаў сашэсця святога і жыватворнага Духа і святое Тройцы, каторую водлуг можнасці нашае збудаваўшы да аздоб і патрэб усім да яе належачых прылажыцісь маемо…”
Згодна з Інвентарамі маёнтка Будча 1643 і 1645 гадоў пры ім знаходзіўся касцёл. “За дваром касцёл з чатырма вокнамі і з усім іншым. Дзвярэй да яго двое на завесах з зашчапкамі. На версе касцёла купал бляхаю абабіты і крыж залацісты”. “Перад дваром касцёл драўляны гонтай абабіты”.
З гэтага можна зрабіць выснову, што побач з уніяцкай царквой у адной вёсцы знаходзіўся і касцёл, але ж гэта малаверагодна. Справа ў тым, што Відзімус 1623 года быў складзены на старабеларускай (рускай) мове, а Інвентары 1643 і 1645 гадоў на польскай. У сувязі з гэтым і ўніяцкая царква магла быць проста названа касцёлам.
Амаль на 200 гадоў абрываюцца дакументальныя звесткі пра Будчанскую Троіцкую царкву. Крывавая завіруха канца XVI – пачатка XVII стагоддзяў дала аб сабе знаць.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царызм імкнуўся павялічыць уплыў праваслаўя. На 1836 год царква ў Будчы знаходзілася ў заняпалым стане: сяляне і самі былі беднымі, уладальнік вёскі – князь Леў Радзівіл, а тым больш дзяржава не дапамагалі ўніятам, якія на той час складалі пераважную большасць насельніцтва. Старобінскі праваслаўны святар Іаан восенню 1836 года схіліў жыхароў Будчы да пераходу ў праваслаўе.
У Ведамасці аб Свята-Троіцкай царкве за 1865 год сказана аб тым, што яна пабудавана невядома калі прыхаджанамі. Будынак царквы быў драўляны, з такой жа званіцаю. Святаром на 1865 год быў 29-гадовы Міхаіл Паўлавіч Яромін, закончыўшы курсы багаслоўскіх навук у Мінскай духоўнай семінарыі.
Да яго святаром быў Васілій Іаанавіч Радзіевіч. Дзячком на той час пры царкве састаяў 48-гадовы Андрэй Лукіч Канстанціновіч, які навучаўся ў Слуцкім прыходскім вучылішчы. За старасту – 36-гадовы Павел Іванавіч Дайлід.
З “Мінскіх епархіяльных ведамасцей” №14 ад 30 ліпеня 1878 года становіцца вядома, што: “У ноч з 4 на 5 ліпеня ў сяле Будча, ад удару маланкай згарэла прыходская драўляная царква з усім начыннем, рызніцаю, богаслужэбнымі кнігамі, сумаю і пісьменнымі дакументамі”. Самае цікавае, што ў кнізе “Гарады і вёскі Беларусі: Брэсцкая вобласць, том 3” у апісанні вёскі Будча можна знайсці такое: “на 1886 год у Будчы было 47 двароў, 458 жыхароў, царква”.
Як бачна, запіс памылковы. Згодна з Памятнай кніжкай Мінскай епархіі за 1901 год становіцца вядома, што царква сапраўды была пабудавана ў 1896 годзе і называлася Спаса-Праабражэнскай. Да яе прыхода прыналежала могілкавая царква ў вёсцы Чудзін. Мелася царкоўна-прыходская школа, у якой за загадчыка, законавучыцеля і нават настаўніка быў мясцовы святар.
Нельга абысці і той факт, што ў Будчанскай царкве з 1910 па 1918 гады даслужваў свой святарскі век Феадор Навіцкі, бацька Яўхіма Карскага – выдатнага беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускіх навуковых мова- і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеагеографа, педагога.
У 1916 годзе ў склад царкоўна-прыходскага папячыцельства пры Будчанскай царкве старшынёю быў выбраны мясцовы святар Феадор Навіцкі, а членамі савету – чатыры мясцовых селяніна.
З Кліравай ведамасці за 1931 год становіцца вядома, што стан царквы быў здавальняючы. Паблізу была пабудавана званіца з чатырма званамі. Пасад у гонар Праабражэння Гасподняга. Начыння царкоўнага мелася ў дастатку. Святаром быў 31-гадовы Міхаіл Віктаравіч Лілякевіч.
Перажыўшы Другую сусветную вайну, царква акунулася ў перыяд савецкага атэізму. 10 мая 1947 года на пасаду настаяцеля Будчанскай Спаса-Праабражэнскай царквы з паручэннем загадвання Хатыніцкім прыходам быў назначаны святар Іаан Яфімавіч Лапко.
Увосень таго ж года ён загінуў. На яго месца 20 лістапада 1947 года быў прызначаны 32-гадовы Уладзімір Андрэевіч Юнацкевіч. 8 сакавіка 1948 года ён быў пераведзены на пасаду настаяцеля Хатыніцкай Свята-Успенскай царквы з паручэннем загадвання Будчанскім прыходам. А ўжо 28 сакавіка гэтага ж года на пасаду настаяцеля Будчанскай царквы прызначаны 44-гадовы Павел Мацвеевіч Макарэвіч.
Захаваўся прынамсі адзін досыць цікавы дакумент – Тыпавы дагавор паміж сялянамі вёсак Будча і Чудзін і Выканкамам Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных аб перадачы ў безтэрміновае карыстанне “будынка праваслаўнай царквы і культавай маёмасці”. Гэты дагавор быў заключаны 15 мая 1948 года.
3 ліпеня 1948 года святар Павел Макарэвіч атрымаў даведку аб рэгістрацыі прыхадской абшчыны ў вёсцы Будча. На падставе гэтага дакумента 9 сакавіка 1949 года былі зарэгістраваны царкоўны савет і рэвізійная камісія прыхадской абшчыны. Але ўжо 19 верасня 1949 года Будчанская царква была перададзена ў якасці прыпісной да Дзяніскавіцкага прыхода да асобага распараджэння.
30 ліпеня 1954 года Архіепіскап Мінскі і Беларускі Пітрым падпісаў указ: “З-за таго, што веруючыя Будчанскага прыхода адмовіліся ад правядзення рамонту свайго прыхадскога храма і ўтрымання яго ў належачым стане, азначэннем маім ад 29 ліпеня 1954 года Будчанская Спаса-Праабражэнская царква Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці знімаецца з уліку дзеючых”.
У шасцідзясятых гадах мінулага ХХ стагоддзя, калі ў БССР ішла масавая кампанія па знішчэнні хрысціянскіх святынь, мясцовыя ўлады планавалі разбурыць Спаса-Праабражэнскую царкву ў Будчы. Аднак мясцовае насельніцтва выратавала яе ад разбурэння. Каля сарака год Будчанская хрысціянская святыня прастаяла без гаспадара, была зачынена і паступова разбуралася.
Аўтар гэтага артыкула жыў у Будчы з 1983 па 1986 год і памятае, што на Вялікдзень і Спаса людзі прыходзілі ў занядбаную зачыненую царкву, праз дзірку ў дзвярах пралазілі ў сярэдзіну будынка. Сталыя людзі маліліся, там былі выявы Хрыста і святых, стаяла труна і падсвечнік, дзесьці ляжалі рэшткі царкоўных прылад.
Пад прагніўшай падлогай мы з сябрукамі знайшлі царкоўную кнігу, якую аддалі пажылому мужчыне, які навучыў нас біць у званы. У той час іх было тры, адзін вялікі і два меншыя.
Толькі ў пачатку 1990-х сіламі і намаганнямі мясцовых жыхароў быў праведзены капітальны рамонт, і царква аднавіла сваю працу. Святочнае асвячэнне храма адбылося на Праабражэнне Гасподняе 19 жніўня 1991 года.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.