У такой сітуацыі і аказалася і Марыя Іосіфаўна Зуйкевіч, якая ўжо 14 гадоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Адпрацаваўшы даяркаю ў вёсцы “Лактышы” больш за 20 гадоў, у 1997 яна пайшла на пенсію і з той пары ўжо не працуе. Але яна не трапіла ў спісы тых, каму павінны даць па 500 тысяч рублёў.
Аказалася, што яна лічыцца яшчэ ў спісах, як працуючы член СВК “Агра-Нач”, які стаў пераемнікам калгаса “Праўда”, дзе яна працавала…
У такой сітуацыі аказаліся яшчэ шмат былых калгаснікаў, якія даўно ўжо выйшлі на пенсію і пакуль не атрымалі аднаразовай матэрыяльнай дапамогі.
Біць трывогу людзі пачалі напрыканцы верасня, калі ўсе астатнія пенсіянеры ўжо атрымалі па 500 тысяч. “Чакала да апошняга, думала, можа, паштарка прынясе. А тая адказала, што няма мяне ў спісе, – расказвае пенсіянерка Марыя Зуйкевіч. – На пошце таксама адказалі, што няма. Я расхвалявалася, бо недзе чула, што калі да 1 кастрычніка не атрымаеш дапамогу, то яе ўжо і не дадуць”.
Хвалявацца было чаго, бо такія грошы на зямлі не валяюцца, і пенсіянерам, якія шмат гадоў адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы, і зараз атрымліваюць не вельмі вялікія пенсіі, яны пры шалёных коштах у крамах не лішнія.
На пытанне журналіста “ГЧ”, як сталася так, што былыя работнікі, якія 15-20 гадоў не працуюць ў СВК “Агра-Нач” лічацца членамі сельгаскааператыва, у бухгалтэрыі сельгаскааператыва адказалі, што неяк не даглядзелі… “Работнікаў звольнілі так як трэба, па Працоўнаму кодэксу, а вось з членаў калгаса не выключылі”, – адказала бухгалтар.
Канешне, дзіўна, як за столькі гадоў, калі ўжо і калгас мяняў назву юрыдычнай особы, праходзіў перарэгістрацыю, было мноства праверак, спісы пенсіянераў перакачоўвалі з году ў год у якасці “мёртвых душ”? Але факт застаецца фактам.
Але ж трэба аддаць належнае праўленню СВК “Агра-Нач” і Упраўленню сацыяльнай абароны райвыканкама, яны прынялі захады і ўсе непрацуючыя пенсіянеры Нацкага сельсавета, дзе знаходзіцца сельгаскааператыў, атрымаюць па 500 тысяч у кастрычніку.
Вось прыклад, калі актыўнасць саміх жыхароў мае канкрэтны вынік.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More