Вёз куртку, італьянскі абутак і кніжкі: паэт і перакладчык з Вілейшчыны – пра першыя ўражанні ад Нямеччыны
Сёння ў бібліяграфіі паэта і перакладчыка, ураджэнца Віленшчыны Уладзіміра Папковіча пераклады з нямецкай на беларускую Шылера, Рэмарка, Гаўфа, Крафта. А вывучаць нямецкую мову Уладзімір Антонавіч пачаў у хаценчыцкай школе-сямігодцы. Гэта быў пачатак 1940-1950-х гадоў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны нямецкая мова не была асабліва папулярнай для вывучэння.
Фото: http://www.rh.by/by
– Некім было вызначана, што вясковыя дзеці павінны вучыць нямецкую, – прыгадвае Уладзімір Папковіч. – І стаўленне да яе было адпаведнае. Я не памятаю прозвішча настаўніка, які выкладаў нямецкую мову. Гэта быў нехта з франтавікоў ці партызанаў. Імя ў яго было Савелій, а мы называлі яго проста Саўкам. У мяне былі ў асноўным чацвёркі па ўсіх прадметах, за выключэннем Канстытуцыі СССР, якая таксама была вучэбным прадметам і якую выкладаў той самы Саўка. Па Канстытуцыі ў мяне была “тройка”.
Будучы паэт быў самы меншы ў сям’і, не вельмі спрытны ў сялянскай працы. Таму сям’я вырашыла: няхай вучыцца.
І ад 1950 да 1953 год хлопец працягнуў вучобу ў ільянскай дзесяцігодцы. Нямецкую мову тут выкладаў Іван Канстанцінавіч Зайцаў. Былы вучань запомніў яго як вельмі добрага і справядлівага чалавека:
– Засталася ў памяці яго вызначэнне адносна мяне: “Человек, который смеётся…” Тады я не ведаў, адкуль гэта… Івана Канстанцінавіча я аднойчы сустрэў у Іллі, і ён засмяяўся: “А што – я выкладаў нямецкую мову?”
Выбар прафесіі журналіста не падтрымала каханая дзяўчына
Калі прыйшоў час выбіраць прафесію, юнак хацеў падацца ў журналісты або пісьменнікі. Але дзяўчына, што дужа падабалася, не падтрымала:
– Ні ў якім разе! Журналісты і пісьменнікі – п’яніцы.
Таму абітурыент адаслаў дакументы на факультэт беларускай мовы і літаратуры. Там ён здаў сем экзаменаў: два па беларускай мове і літаратуры, два па рускай мове і літаратуры. Па гісторыі і геаграфіі ды нямецкай мове. Але не прайшоў паводле конкурсу: былі чатыры “чацьвёркі” і тры “пяцёркі”:
– І мне парадзілі, а нас было шмат вяскоўцаў, якія не паступілі ў БДУ, паспрабаваць “тыцнуцца” ў ін’яз, бо там былі адны дзяўчаты, а хлопцаў бралі па-за конкурсам.
Абітурыента з Вілейшчыны прынялі. Ён ізноў здаў тыя сем экзаменаў (у другім патоку). Але пачынаў вучыцца ў ін’язе без стыпендыі, бо ўступны экзамен па беларускай мове здаў на тройку. Такі быў закон: тройка – стыпендыі няма.
Студэнцтва прыйшлося на 1953-1958 гады. Большасць з выкладчыкаў ужо былі ў ГДР, у Аўстрыі, працавалі вайсковымі перакладчыкамі і журналістамі. Яны, калі адкрыта, калі ў досціпных аповядах, у анекдотах пасмейваліся з савецкага ладу.
З трэцяга курса Уладзімір Папковіч працаваў лабарантам кабінета нямецкай мовы. У кабінеце стаяла шафа, поўная усялякай нямецкай літаратуры, творамі нямецкіх пісьменнікаў, якіх у той час амаль ніхто не ведаў. І ў вольны час студэнт чытаў па-нямецку.
Па словах майго субяседніка, здольнасці да моваў ён меў выдатныя. Амаль ніколі нічога не вучыў, але лічыўся “лепшым”.
Шмат хто з аднагрупнікаў ведаў мову лепш, чым студэнт Папковіч. Напрыклад, былі дзяўчаты, вывезеныя ў час вайны ў Германію.
У якую краму везці? У кнігарню!
У канцы 1970-ых гадоў Уладзімір Папковіч упершыню трапіў у Германію. Ён працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў індустрыяльным тэхнікуме ў Віцебску. Яму патэлефанавалі і прапанавалі паехаць з камсамольскай групай у Франкфурт-на-Одэры. У той час – горад-пабрацім Віцебска.
Асаблівых уражанняў ад той першай паездкі ў паэта не засталося. Прыгадаў, што купіў сабе куртку, а жонцы і дочкам – італьянскі абутак. У часы савецкага дэфіцыту гэта былі істотныя для сям’і набыткі.
Пасля падарожжы ў Германію былі напрацягу 20 год. Вельмі ўражвалі ўвесь час нямецкія аўтабаны і тое, як лёгка і роўна коціцца аўтобус па іх.
А ў 1989 годзе мой субяседнік лётаў у Нямеччыну на самалёце. Тады ён быў у складзе афіцыйнай групы па прымірэнні паміж народамі СССР і ФРГ. Тады Уладзімір Антонавіч жыў у сям’і Хайнэкэ, у маленькім гарадку Браўнфэльс, калі сказаць па-нашаму – раённага цэнтра.
– Аднойчы мае гаспадары, сям’я Хайнэкэ, – прыгадвае Папковіч, – сказалі мне, што сёння – дзень пакупак і наведвання крамаў. Ці ўяўляеце вы, што такое была нямецкая крама для савецкага чалавека ў 1989 годзе? Асабліва для жанчын. І некаторых мужоў. “У якую краму вы хочаце?”, – спытала мяне фраў Хайнэкэ. “У кнігарню!”, – адказаў я.
Што ж, у кнігарню, дык у кнігарню. Беларускага госця прывезлі туды і пакінулі. Прадавачка фраў Кункэль сустрэла яго гасцінна, завяла ў свой склад-закуток, згатавала чаю, дала печыва і прапанавала даволі вялікі стос кніг для знаёмства. Сама пайшла на залу працаваць.
– Я піў гарбату і перабіраў кнігі. Цяпер не ведаю нават, якія аўтары там былі, ці ведаў я хоць каго-небудзь з іх. Мы ж у ін’язе чыталі ў асноўным сацыялістычную літаратуру, якая выдавалася ў ГДР, – успамінае Уладзімір Антонавіч.
Беларускі госць хапаўся то за адну, то за другую кніжку, потым за кашалёк, прыпамінаючы, колькі тых марак ёсць у яго. А за тыя маркі хацелася б купіць гасцінцаў для жонкі і дзяцей.
Урэшце ўзяў кніжку Навума Гольдмана “Яўрэйскі парадокс. Сіянізм і яўрэйства пасля Гітлера.” Чаму? Кажа, было цікава пачытаць пра яўрэйства знутры.
Кніжка каштавала 14.80 нямецкіх марак, а на касе сказалі – восем.
– Для мяне гэта было дзіва дзіўнае, што за тавар можна плаціць менш, чым на цэнніку, – дзеліцца перакладчык. – А тут фраў Кункэль сама вырашала, бо яна – прыватніца і цану прызначала сама.
Гэта была яго першая кніжка з Заходняй Германіі. Другая – падарунак ад Лоры Гэрстэр, актывісткі руху за прымірэнне паміж народамі, удзельніцы чарнобыльскіх ініцыятываў. Потым іх таварыства падтрымлівала ўстойлівыя адносіны з Валожынам.
Лора падарыла госцю з Беларусі кніжку Гудрун Паўзэванг “Хмара”, якая і цяпер стаіць на паліцы ў кватэры Папковіча навідавоку.
Кніжка была напісана пад уздзеяннем Чарнобыльскай трагедыі. Выкладчык пасля замовіў яе 15 асобнікаў, для хатняга чытання студэнтаў.
Гэта кніжка – “змрочная” фантазія на чарнобыльскую тэму: быццам жудасная ядзерная катастрофа адбылася на адной з АЭС у Нямеччыне.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.