
Ирина Домарацкая
“Тое, што я ўбачыў сёння, мяне здзівіла і прыемна расхвалявала. Як цудоўна падрыхтавалася да сустрэчы родная школа, якое прыгожае мерапрыемства!” — гэтымі словамі былы выпускнік Барыс Маісеевіч Біргер выказаў думку ці не ўсіх, хто завітаў у гэты вечар у Малькавіцкую школу. Дарма хваляваліся сёлетнія адзінаццацікласнікі са сваім класным кіраўніком Галінай Іванаўнай Цярэшкай: падрыхтаваная імі вечарына атрымалася сапраўды цёплай, насычанай добрымі сюрпрызамі ды цёплымі ўспамінамі. “Мы сустрэліся са сваім юнацтвам”, — падзялілася ўражаннямі выпускніца з 40-гадовым “стажам” Таццяна Буйніч.
Адпаведную атмасферу адразу прыўнеслі запісы песень мінулых гадоў, школьная форма на сёлетніх выпускніках, сціплыя касічкі дзяўчынак і туфлікі без абцасікаў на іх нагах. Яны выклікалі добрыя ўсмешкі гасцей і, здавалася, перадаваліся ад аднаго да другога.
Разам з арганізатарамі мерапрыемства прысутныя адправіліся ў хвалюючае падарожжа ў мінулае, пакідаючы за спінай памяці дзесяцігоддзі.
Дзесяць… “Юбіляры” так падобны на сённяшніх выпускнікоў: маладыя, амбіцыёзныя і энергічныя. Але — ужо могуць перадаваць вопыт, які засцеражэ “зялёных” таварышаў ад памылак, ужо з непадробным шкадаваннем успамінаюць адляцеўшыя школьныя гады і прыносяць падзякі і кветкі любімым настаўнікам.
Дваццаць… “У нашым класе вучылася 10 дзяўчынак і 21 хлапчук… За першай партай каля акна сядзелі Дзіма Жалезны і Віця Маляўка… Працоўнае навучанне вёў Генадзь Генадзьевіч Хорашаў, і мы яго вельмі любілі…” — наперабой адказвалі на пытанні вядучых выпускнікі 1992 года.
Трыццаць… На вечар сустрэчы прыйшлі толькі два чалавекі, Надзея Амельяновіч і Анатоль Маляўка. Хвалююцца: ім сёння прадстаўляць свой вялікі дружны клас, вучні якога разляцеліся па жыцці. Але спраўляюцца, нават становяцца пераможцамі ў гульні з лялькай, якая так нагадвае бытавыя будзённыя клопаты.
Сорак… “Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах!” — не здаецца гадам і адлегласцям Аляксей Юрчанка, а з ім — і яго былыя “аднакашнікі”, якіх у гэты вечар сабралася шмат. Разам з класным кіраўніком Людмілай Сямёнаўнай Лятко, якая ў гэты вечар побач са сваім першым выпускам, яны сцвярджаюць: “Мары юнацтва здзяйсняюцца, калі ў іх верыць і дзейнічаць”. Але іншы раз жыццё карэкціруе планы. “Хацелася лятаць самому — а насамрэч рыхтую палёты іншым, — усміхаецца Аляксей Паўлавіч, які працуе інжынерам-механікам у аэрапарту г. Мінска.
“Вам вучыцца цяпер камфортней, але нам было цікавей: у нашым класе было 35 чалавек — з Малькавіч, Люшчы, Задуб’я і Ліпска”, — расказвае Таццяна Буйніч, якая цяпер паважаны ў раёне чалавек, працуе загадчыкам акушэрска-гінекалагічным аддзяленнем райбальніцы. Нават не верыцца, ды ўсё ж было тое: юная Таццяна па неўладкаваных вуліцах вёскі ў гумовых ботах бяжыць на вечар сустрэчы з выпускнікамі або стараецца за адну ноч прачытаць “Злачынства і пакаранне” Ф. Дастаеўскага, каб раніцай іншым перадаць кнігу, якіх у той час не хапала.
Пяцьдзесят… “Иных уж нет, а те далече…” — вядомым пушкінскім радком апраўдвае адсутнасць на вечары былых аднакласнікаў адзіны прадстаўнік выпускнікоў 1962 года Барыс Маісеевіч Біргер. Ён не шкадуе, што пераадолеў доўгі шлях — ад Санкт-Пецярбурга да Малькавіч. Ён убачыў новы будынак школы ў роднай вёсцы. “Добра, што вы любіце сваю школу, — звярнуўся да сённяшніх вучняў Барыс Маісеевіч і парадаваўся за іх. — Ніводная школа Санкт-Пецярбурга не можа пахваліцца такой чысцінёй і прыгажосцю. Я прайшоўся па калідорах, зазірнуў у класы: нідзе не ўбачыў разбітых вокнаў, памаляваных сцен ці сапсаваных партаў…”
Дзякуючы 18-ці адзінаццацікласнікам школы, падчас “падарожжа” ў гэты вечар прысутныя пабывалі на “ўроках” фізкультуры, літаратуры і спеваў, дзе нават хорам праспявалі песню “Чаму вучаць у школе”. Анжаліка Стрыжыч падарыла цудоўныя імгненні сустрэчы з класічнай музыкай, сыграўшы твор на фартэпіяна. Квартэт дзяўчынак выканаў прыгожы музычна-танцавальны нумар “Музычны капеж”. Старэйшых выпускнікоў песняй іх маладосці парадаваў настаўнік Юрый Чыжык. Самі госці змаглі праявіць сябе ў імправізаванай пастаноўцы казкі “Рэпка” і вясёлых гульнях.
Дырэктар школы Аляксандр Лагвіновіч не без хвалявання называў імёны самых знакамітых выпускнікоў установы. Прафесар БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук Віктар Ерафеенка, былы міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, дзейнічаючы памочнік прэзідэнта Мікалай Іванчанка, былы дырэктар Малькавіцкай школы, які 26 гадоў узначальваў яе, Мікалай Сайка… “За гады існавання школы з яе сцен выйшлі 34 медалісты, нашых выпускнікоў можна ўбачыць па тэлевізары, прачытаць аб іх у газетах. Нашы вучні займаюць прызавыя месцы на конкурсах і алімпіядах, у тым ліку нядаўна адзінаццацікласніца Аксана Стрыжыч вярнулася з дыпломам ІІ ступені па беларускай мове з абласной алімпіяды”, — з гонарам расказваў пра дасягненнямі выхаванцаў установы Аляксандр Паўлавіч.
А напрыканцы сустрэчы выпускнікоў юбілейных выпускаў чакаў сюрпрыз — адзінаццацікласнікі ўручылі ім пяць тартоў з надпісамі “10 гадоў”, “20 гадоў”… Аднак юбіляры былі настолькі ўдзячны за цудоўна падрыхтаванае мерапрыемства, цёплую сустрэчу, за магчымасць зноў завітаць у свае школьныя гады, што вярнулі салодкія падарункі адзінаццацікласнікам. “Хваляваліся, сіл шмат патрацілі, дык падмацуйцеся і — будзьце здаровы!” — пажадала рабятам і іх класнаму кіраўніку Таццяна Буйніч. Яе дружна падтрымалі госці школы.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More