Падаткі для гастарбайтара

“Мне асабіста дзяржава не надта дапамагае: у раёне дастойна аплачваемай работы днём з агнём не знайсці. Я вымушаны ездзіць і “гарбаціцца” на іншую краіну, пакідаючы тут сям’ю. Дык за што павінен яшчэ і падаткі плаціць?!” — разважае знаёмы, які ўжо шмат гадоў ездзіць працаваць у Расію.

Магчыма, сэнс у яго словах ёсць: на Ганцаўшчыне сапраўды складана ўладкавацца так, каб забяспечваць сям’ю ўсім неабходным і пры гэтым мець магчымасць добра адпачнуць. Але ёсць закон, ёсць парадак, які абавязвае плаціць падаткі. Ды яшчэ маюць рацыю законапаслухмяныя падаткаплацельшчыкі, калі заўважаюць, што тут жывуць сем’і “шабашнікаў”, карыстаюцца паслугамі ўрачоў, педагогаў, на аплату працы якіх ідуць урэшце нашы грошы, а часам, яны карыстаюцца і сацыяльнымі дапамогамі. Ды і самі “шабашнікі” здароўе “пакідаюць” у Расіі, а лечацца (сапраўды бясплатна для іх!) — у беларускіх бальніцах.

Начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкаму раёну Сяргей Лазовік лічыць, што падаткі плаціць трэба абавязкова.  “Калі грамадзянін Беларусі працуе за мяжой 183 і больш дзён у год, ён з’яўляецца рэзідэнтам Расійскай Федэрацыі і плаціць там падатак, памер якога складае цяпер 13 працэнтаў. У гэтым выпадку ён не абавязаны прадстаўляць Дэкларацыю аб даходах, — тлумачыць Сяргей Міхайлавіч. — Калі ж грамадзянін працуе за мяжой меншы тэрмін, ён — рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і абавязаны плаціць падатак памерам 12 працэнтаў на Радзіме і падаваць Дэкларацыю”.

Па словах Сяргея Лазовіка, паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь заключана пагадненне аб пазбяганні двайнога падатку. Таму падаткі заплачаныя ў гэтай, суседняй з нашай, краіне залічваюцца і ў нас. Варта толькі пры неабходнасці прадаставіць даведку аб даходах, завераную падатковым інспектарам. Калі ж даведка не заверана, на яе пацвярджэнне даецца тэрмін 12 месяцаў. У іншым выпадку грамадзяніну прый- дзецца заплаціць падатак у Беларусі.

У апошні час, заўважае Сяргей Міхайлавіч, усё больш ганцаўчан, якія працуюць за мяжой, стараюцца легалізаваць свае даходы. Маючы вялікія грошы, рана ці позна чалавек робіць вялікую пакупку, напрыклад, набывае кватэру ці дарагую машыну. Калі ён не плаціць падаткі, работнікі падатковай інспекцы аналізуюць сітуацыю. Часцей за ўсё аказваецца, што расходы такога грамадзяніна значна пераўзыходзяць даходы. Тады яго выклікаюць у інспекцыю, патрабуюць запоўніць Дэкларацыю аб маёмасці. Калі дакладна ўстаноўлена, што чалавек зарабляў, але не плаціў падаткі, ён будзе вымушаны гэта зрабіць у прымусовым парадку. “Толькі ў 2011 годзе выяўлена 10 такіх выпадкаў, падаходных падаткаў спагнана на суму 32,9 мільёна рублёў”, — падмацоўвае расказ лічбамі Сяргей Міхайлавіч і прыводзіць прыклад.

Ганцаўчанін працаваў у Расійскай Федэрацыі. Сабраў грошай, набыў дарагі аўтамабіль. Менавіта гэтая дарагая пакупка зацікавіла падатковых інспектараў: адкуль столькі грошай на яе ў чалавека, які нібыта нідзе не працуе? Калі высветлілася, што ганцаўчанін неафіцыйна “шабашыў”, але не афішыраваў гэта, яму прыйшлося заплаціць аднаразова больш 25 мільёнаў рублёў падаткаў. “Плаціць адразу вялікія сумы грошай заўсёды складаней. Значна прасцей плаціць падаткі своечасова і паступова”, — раіць начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПС.

Дарэчы, выяўляць злосных неплацельшчыкаў становіцца ўсё прасцей: з кожным годам удасканальваюцца камп’ютарныя базы. І хітрыкі некаторых накшталт “мне падарылі” — не праходзяць: нават калі дарыцель жыве ў іншым рэгіёне, няцяжка адправіць туды запыт, праверыць і яго даходы і магчымасці. У рамках вышэйназванага пагаднення паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, абмяняцца патрэбнай інфармацыяй можна і са  службамі суседняй краіны.

Нягледзячы на захады дзяржавы па выяўленні выпадкаў нявыплаты падаткаў, такая з’ява ўсё ж існуе і “квітнее”. Чаму?

“Калі дзеля тых, хто працуе і пражывае за межамі Беларусі афіцыйна, хапае таго заканадаўства, што існуе, дык калі няма афіцыйнага працаўладкавання, то незразумела, хто і на падставе чаго павінен вызначаць базу для падаткаабкладання”,  — сказаў незалежны эксперт, эканаміст Міхал Залескі, з якім журналіст “ГЧ” звязалася па інтэрнэту.  Сума для падаткаабкладання, заўважае ён, павінна быць бясспрэчнай, дакументальна пацверджанай.

“На добры толк, нашы “камандзіры” павінны бараніць нашых грама-дзян па ўсёй планеце, а яны гэтага не робяць нават у межах хвалёных «саюзаў» і «прастораў». Заплюшчваюць вочы на прыгоды сотняў тысяч людзей. Нелегальныя мігранты калі і хочуць, то не могуць сплочваць падаткі, бо нічым па сваім прававым статусе тут не адрозніваюцца ад злодзеяў ці прастытутак, хоць і зарабляюць “з мазаля”, — гаворыць Міхал Залескі і адзначае, што ўдасканальваць у дадзеным выпадку трэба не толькі падаткавую, але і  міграцыйную палітыку. І ўдзел у гэтым павінны прымаць самі людзі, палітычная актыўнасць за апошнія 20 год якіх зусім слабая. “Таму за што змагаліся — таго і дачакаліся”, — заключае эксперт.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

6 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago