
Пятро Гузаеўскі
Калі прайсціся па цэнтры вёскі, так яно і ёсць. Ва ўстановах і дварах усё прыбрана і гатова да святкавання і прыезду гасцей. А вось далей ад цэнтра карціна іншая. І скардзяцца люсінцы, што забруджваюць тэрыторыю… люсінцы.
Нягледзячы на тое, што Люсіна – адзіная вёска ў раёне, дзе ёсць аж тры(!) міні-палігоны для ЦБА (цвёрдых бытавых адходаў), вяскоўцы гэтага не цэняць. Палігон ЦБА, што непадалёк ад вуліцы Крупеніча, які абслугоўвае камунгас, ужо “дарос” амаль да самой вуліцы. Смецце ці то камунгасаўская “смеццевозка”, ці то самі жыхары не давозяць да месца, дзе пачынаецца палігон, і кідаюць дзе папала.
На сотню метраў разцягнуліся кучы з рознымі бытавымі адходамі, галлём і іншым хламам, які параскіданы паміж дрэў.
“Самі забруджаваюць і самі скардзяцца”, – сказаў старшыня Люсінскага сельсавета Вячеслаў Шкут. Па словах Вячаслава Аляксандравіча, гэтую звалку смецця ён хоча зачыніць, бо ў вёсцы ёсць яшчэ два міні-палігоны і гэтага дастаткова. На іх падбуртоўку і абслугоўванне затрачваецца нямала сродкаў. “Вы ж ведаеце, як гэта адбываецца, людзі зрабілі спачатку несанкцыянаваную звалку, бо вывозілі туды, дзе бліжэй, потым за дзяржаўныя грошы яе акультурылі. Здаецца, вось вам усе ўмовы, дык і тут нармальна, культурна не могуць вывезці да ўстаноўленага месца. Але зачыніць палігон не так проста, бо патрэбна ўзгадненне розных службаў і інстанцый. Магчыма, атрымаецца гэта зрабіць у наступным годзе. Бо там вельмі шмат працы, каб усё прывесці ў парадак”, – адзначыў старшыня сельсавета. Дарэчы, пакуль адміністрацыйнай адказнасці за забруджванне тэрыторыі ніхто не адмяняў. Калі знойдуцца доказы, чыё смецце выкінута не ў межах палігона, на тых асоб будзе накладзены штраф.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More