Выйшаў у свет зборнік ганцавіцкіх паэтаў
“З болю народа, з ягоных на-дзей, як любоў і сумленне свету, як носьбіты вольных і светлых ідэй, з зямлі прарастаюць паэты”. Такія словы Ларысы Геніюш узяты ў якасці эпіграфа да зборніка вершаў ганцавіцкіх паэтаў “Пралескавы край”, прэзентацыя якога адбылася ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” у мінулы чацвер, 21 сакавіка.
Падчас прэзентацыі зборніка вершаў «Пралескавы край» паэты Ганцаўшчыны абмеркавалі планы на будучае / Фото: Фото Петра ГУЗАЕВСКОГО
Сімвалічна, што прэзентацыя прайшла ў сусветны Дзень паэзіі. Гэта першы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, які дзейнічае пры газете “Ганцавіцкі час”. У яго ўвайшлі творы пятнаццаці ганцавіцкіх паэтаў.
Зборнік ўключае ў сябе вершы
- Уладзіміра Бабуліна, галоўнага эканаміста СВК “Хатынічы”;
- Аляксея Галаскока, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, падпалкоўніка ў адстаўцы, жыхара горада Ганцавічы;
- Ганны Залескай, урача;
- Соф’і Зялёнкі, пенсіянеркі з Раздзялавіч;
- Ніны Кавальчук з Хатыніч;
- былога педагога, ганцаўчаніна Валерыя Карнеяўца;
- ганцаўчанкі Ганны Кахновіч;
- былой настаўніцы з вёскі Гута Ірыны Кендыш;
- журналісткі Святланы Локтыш, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- былога настаўніка з Вялікіх Круговіч Вячаслава Несцерука;
- банкаўскага работніка з Ганцавіч Ларысы Рамашкі;
- ганцавіцкага повара-будаўніка Юрыя Савені;
- пенсіянеркі з Хатыніч Ніны Таўтын;
- настаўніка Малькавіцкай СШ Георгія Толіна;
- былога старшыні калгаса “Расія” з Дзяніскавіч Вячаслава Трапачкі.
Рэдактарамі зборніка з’яўляюцца Аляксей Галаскок і Святлана Локтыш, аформіла дызайн і выканала вёрстку Ганна Качагарава. Зборнік выдадзены пры дапамозе газеты “Ганцавіцкі час”.
З вершамі зборніка “Пралескавы край” можна пазнаёміцца ў рэдакцыі “ГЧ” і цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава.
“Кожны аўтар у сваіх вершах адметны: жанчыны тонка і чула пішуць пра асабістыя пачуцці, вершы пра родны край Уладзіміра Бабуліна і Юрыя Савені прасякнуты непадробным патрыятызмам, – адзначыў кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Пралеска” Аляксей Галаскок. – Прыкметна, што якасць вершаў нашых паэтаў значна палепшылася, яны сталі больш прафесійнымі. А галоўнае, што прыносіць задавальненне, гэта тое, што чытачы чакаюць літаратурную старонку газеты і дзякуюць паэтам за шчырыя творы”.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.