24 мая адзначаецца Еўрапейскі Дзень паркаў

Але ў гэтым артыкуле мы адправімся ў завочнае падарожжа і раскажам аб менш вядомых, але не меней цікавых аб’ектах – парках пры былых шляхецкіх сядзібах на тэрыторыі раёна. У нашым краі захаваліся старадаўнія паркі, якім ужо дзвесце і нават болей гадоў.

За стагоддзі існавання ў іх утварылася ўнікальная палітра флоры і фаўны, а яны самі нагадваюць сапраўдныя зялёныя «акварыумы» жывой прыроды сярод гарадскіх і вясковых ландшафтаў ды бяскрайніх палёў. На жаль, у нашы дні далёка не ўсе паркі пры старых панскіх сядзібах дбайна даглядаюцца. Некаторыя з іх зараслі і страцілі сваю ранейшую эстэтычную выразнасць.

Горад Ганцавічы

Мала хто ведае, што на ўсходняй ускраіне горада Ганцавічы захаваліся рэшткі парку пры былой сядзібе Падарэўскіх.

Сам парк, як і сядзіба, быў закладзены ў другой палове 19 стагоддзя. Парк захаваўся часткова, але амаль цалкам ацалела ўязная ліпавая алея. Побач размяшчаецца лясны масіў, заходняя частка якога – гэта рэшткі папярэдняга парку.

Агарэвічы

Ад былога шыкоўнага парку былой сядзібы Апацкіх-Свяжынскіх у вёсцы Агарэвічы засталіся лічаныя дрэвы. Невялікая, добра спланаваная, вельмі ўтульная сядзіба з паркам у выніку няўдалай рэканструкцыі, якая была выканана ў пачатку 1990-х гадоў, аказалася разла-джанаю і страціла рысы сядзібы.

Дом прыняў выгляд катэджа, не стала баскетаў. На месцы парку за сядзібным домам была збудавана гаспадарчая пабудова (манеж).

Парк значна старэйшы за сядзібу. З пабудоваю жылога дома (верагодна, у другой палове ХІХ стагоддзя) яна набыла эклектычныя рысы (спалучэнне прыёмаў розных стыляў, але ў выніку павінен атрымацца кампазіцыйна адзіны аб’ект).

Парк за сядзібным домам меў выгляд дзвюх выцягнутых уздоўж восі баскетаў. Дзвюма елкамі на паркавым партэры была падкрэслена вось сіметрыі. Замыкалася гэтая вось трэцім папярэчным баскетам. Цэнтральная алея была двухрадовая, бакавыя – аднарадовыя.

Уздоўж іх сцежачны маршрут быў арыгінальна падкрэслены лініяй пасадкі кветкавых раслін. Баскеты выконвалі ролю саду. Да ўсходняга вадаёма прылягала невялікая пейзажная частка сядзібы. Яна аддзялялася ад баскета яловай алеяй.

Юліна

Пейзажны парк пры былой сядзібе ва ўрочышчы Юліна, што размяшчаецца паміж вёскамі Агарэвічы і Шашкі, быў закладзены ў другой палове 19 стагоддзя.

Сёння яго плошча каля 2,5 гектараў. Асноўны дрэвастой складаюць граб, бяроза, клён, каштан, шыпшына, бэз, акацыя і іншыя. Па перыметры парку існавалі каналы, якія былі звязаны з сажалкаю. Зараз каналы абмялелі. Захаваліся таксама рэшткі склепа і ўязной брамы.

Вялікія Круговічы

Новы парк пры былой сядзібе вядомага шляхецкага роду Абуховічаў у вёсцы Вялікія Круговічы пачаў фарміравацца на месцы старога адначасова з закладкаю сядзібнага дома ў другой палове 19 стагоддзя.

Трэба адзначыць, што да дома вяла доўгая алея срэбных таполяў, што захавалася толькі часткова. Цэнтральнае месца ў сядзібна-паркавым ансамблі сёння займаюць тры сажалкі, якія размешчаны на адной лініі ўздоўж уязной алеі.

Парк займаў плошчу каля 5 гектараў. Сядзібны дом уяўляў сабою прамавугольны ў плане будынак з гладкім чатырохскатным дахам, які быў накрыты гонтаю. Галоўны фасад сядзібнага дома быў выдзелены невялікім ганкам на чатырох драўляных слупах.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася сельская бібліятэка, якая ў сярэдзіне 1950-х гадоў поўнасцю згарэла.

Асабліва прыцягальным аб’ектам сучаснага парку з’яўляецца дуб-волат, узрост якога перавышае 500 гадоў. Побач з ім знаходзяцца два «ахоўнікі»-валуны.

Першым у 2006 годзе ў парк быў дастаўлены валун амаль правільных памераў 2,1 х 2,1 х 1,9 м, другі ж валун прыбыў на сучаснае месца прапіскі ў снежным лютым 2010 года. Ён нават атрымаў назву – «Чароўны камень» і мае памеры 3,2 х 1,8 х 2,5 м.

Акрамя дуба, у парку растуць таполі, грабы, клёны, вязы, каштаны і інш. На сённяшні дзень кампазіцыя парку парушана індывідуальнымі забудовамі.

Ясянец

Сядзібаю ў вёсцы Ясянец валодалі тыя ж Абуховічы. Сама сядзіба была невялікая і ўяўляла сабою аднапавярховы драўляны дом, але мела шырокую, да 12 м, трохрадовую ўязную ліпавую алею, ад якой зараз захаваліся адзіночныя дрэвы.

Да сядзібнага дома прылягаў прыгожы парк. Захаваўся яго фрагмент, у якім растуць адзіночныя лістоўніцы, конскія каштаны, белыя акацыі, клёны ясенеліставыя. Утварыліся зараснікі рабінніку, растуць бэз, барбарыс, бружмель татарскі, спірэі. На сённяшні момант частка сядзібы забудавана, а захаваны фрагмент парку здзічэў.

Нач

Парк пры былой сядзібе Піляўскіх у вёсцы Нач быў закладзены ў сярэдзіне 19 стагоддзя і меў плошчу каля 5 гектараў. На сённяшні момант тэрыторыя парку, ад якога засталася шыкоўная ліпавая алея даўжынёю каля 150 метраў, амаль поўнасцю забудавана.

Сам сядзібны дом знаходзіўся ў цэнтры парку і меў форму выцягнутага прамавугольніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў спалены. Па звестках вядомага беларускага даследчыка помнікаў садова-паркавай культуры Анатоля Федарука, на стыку 19 і 20 стагоддзяў сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Нач належаў вядомаму шляхецкаму роду Рэйтанаў.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

6 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago