Ганцавіцкія католікі абвяшчалі Бога на ўсе чатыры накірункі свету
У чацвер, 30 мая, ганцаўчане сталі сведкамі вялікай урачыстасці: ад касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі па вуліцах горада прайшла працэсія ўшанавання Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Святога Прычасця).
У час працэсіі ўшанавання Божага Цела новавысвенчаны ксёндз Уладзімір Марушэўскі нясе Святыя Дары па вуліцах горада Ганцавічы / Фото: Анна Кочегарова
Штогод у першы чацвер пасля нядзелі Спаслання Духа Святога католікі ўсяго свету пасля Святой Імшы выходзяць на такую працэсію, каб ушанаваць перамененыя хлеб і віно ў Цела і Кроў Езуса Хрыста і тым самым напомніць усім жыхарам ваколіц пра тое, што Хрыстос ахвяраваў сваё жыццё за нас і далей прысутнічае сярод нас у Святых Дарах. Разам з тым, абвяшчаючы прысутнасць Хрыста сярод нас, удзельнікі гэтай ўрачыстай працэсіі жадалі абудзіць сумленне тых людзей, якія яшчэ не прыйшлі да Бога, каб яны паспяшаліся зрабіць гэта.
У Ганцавічах сёлета гэтае свята пачалося надзвычай урачыста: па запрашэнні мясцовага ксяндза Алега Шпеця Святую Імшу правіў новавысвенчаны ксёндз Уладзімір Марушэўскі. Гэта было вялікай Божай ласкай для ганцаўчан: на руках маладога святара яшчэ “не высах Святы алей”, якім ён быў намашчаны ўсяго два дні таму, і ён змог благаславіць усіх прысутных у касцёле.
Пасля ўчыненага благаславення ў касцёле амаль 200 парафіян прайшлі з працэсіяй па вуліцах горада Ганцавічы ў суправаджэнні духавога аркестра. Наперадзе святары неслі Найсвяцейшы Сакрамант (Святыя Дары), вернікі спявалі малітоўныя песні. Удзельнікі працэсіі рабілі прыпынкі каля 4-х прыгожа прыбраных алтароў, якія былі размешчаны ў розных месцах горада і сімвалізавалі сабою чатыры напрамкі свету: усход, захад, поўдзень, поўнач, – дзе заўсёды прысутнічае Пан Бог.
Перад кожным алтаром адбываліся малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамантам за спакой і здароўе людзей, за ўратаванне ад пажараў, голаду і войнаў, ад усялякіх іншых напасцяў.
Па заканчэнні працэсіі вернікі вярнуліся ў храм і закончылі ўрачыстасць хвалебным выкананнем гімна “Цябе, Бога, выслаўляем…”
Урачыстымі, прасветленымі, узрушанымі былі твары людзей, якія прынялі ўдзел у гэтым свяце.
“Вялікую радасць перажываю ад таго, што прычынілася да гэтай урачыстасці, атрымала прыміцыйнае благаславенне, разам з людзьмі славіла Бога ў малітвах. Я адчуваю сябе проста цудоўна пасля гэтага свята,” – узрушана гаварыла парафіянка Марыя Далідовіч.
“Вялікая сіла і моц Усявышняга, бо, спадзеючыся на яго, спажываючы Яго Цела, заўсёды адчуваеш сябе мацнейшым і ўпэўненым. Я буду рады, калі хоць адзін чалавек пасля сённяшняй урачыстасці павернецца тварам да Бога,” – выказаўся ганцаўчанін Казімір Шпак.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно