Iрына Пракопчык: «Правы чалавека цесна ўплецены ў тканіну штодзённага жыцця»
У Беларусі з’явіўся “Праваабарончы каляндар”. Чым адметнае гэтае выданне? Пра што яно? І на каго разлічана? Аб гэтым “Народнай Волі” распавяла адзін з аўтараў кнігі Ірына Пракопчык.
Iрына Пракопчык: «Правы чалавека цесна ўплецены ў тканіну штодзённага жыцця»
“Праваабарончы каляндар — гэта спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека, — напісана ва ўступным слове выдання. — Сюды ўвайшлі знакавыя даты. У тым ліку міжнародныя і сусветныя дні, афіцыйна абвешчаныя ААН, міжнародныя дні, якія прызнаюцца няўрадавымі арганізацыямі розных краін, а таксама даты беларускіх падзей, важных з пункту гледжання правоў чалавека, дні нараджэння і дні памяці выбітных актывістаў-праваабаронцаў”.
— Першапачаткова такі каляндар хацелі стварыць на сайце, але з’явілася магчымасць выдаць кнігу, — распавядае Ірына Пракопчык. — Такія даты ў грамадстве не вельмі ведаюць, а таму трэба было надаць календару годную форму. Да таго ж трэба было ўпісаць даты з беларускага праваабарончага руху ў сусветны кантэкст. Я працавала з тым матэрыялам, які датычыўся сусветнага ўзроўню, на беларускай тэматыцы спецыялізавалася яшчэ адзін аўтар кнігі — Паліна Сцепаненка.
— Вам асабіста цікава было працаваць?
— Па-першае, падчас працы над календаром я шмат аб чым даведалася. Гэта ўжо было цікава. Да таго ж за кожнай лічбай, датай стаяць чалавечыя гісторыі. Я адкрыла для сябе цікавасць да савецкага дысідэнцкага руху. Вось, напрыклад, беларускі дысідэнт Міхась Кукабака, які зараз жыве ў Маскве. Абсалютна незвычайны і ў пэўным сэнсе драматычны лёс чалавека, які ў савецкія часы не баяўся казаць праўду. Змагаўся за яе. Агулам Міхась Кукабака быў асуджаны паводле палітычных матываў чатыры разы і правёў у турмах, лагерах і вар’ятнях каля 17 (!) гадоў. 17 гадоў, можна сказаць, вырвалі з жыцця праваабаронцы, усё злачынства якога заключалася толькі ў тым, што ён казаў услых тое, аб чым думалі ўсе. Дарэчы, разам з Палінай Сцепаненка мы сустракаліся ў Маскве са спадаром Міхасём Кукабакам. Вельмі цікавы суразмоўца і чалавек. І, у рэшце рэшт, я зразумела, чаму так неабходна сёння занатоўваць праваабарончую дзейнасць, каб яна захоўвалася ў гісторыі. Праз нейкі час нашчадкі скажуць толькі дзякуй. Наша задача, каб людзі зразумелі: правы чалавека — гэта не нейкія абстрактныя паняцці, правы цесна ўплецены ў тканіну штодзённага жыцця чалавека.
— Што яшчэ цікавага можна знайсці ў праваабарончым календары?
— Тое, што мы не вельмі добра ведаем. Гэта, скажам так, маленькая праваабарончая энцыклапедыя. Напрыклад, чаму Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага? Таму што менавіта ў гэты дзень у 1952 годзе ў горадзе Дака (сталіцы цяперашняга Бангладэша) падчас разгону студэнцкай дэманстрацыі ад куляў паліцэйскіх загінулі пяцёра студэнтаў, якія вырашылі выйсці на вуліцу з патрабаваннем надаць іх роднай мове статус дзяржаўнай. У календары таксама можна прачытаць пра беларускіх вязняў ГУЛАГу, гвалтоўную расправу над дэпутатамі апазіцыі ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання, падзеі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 і 2010 гадоў, пра пахаванне ў 1983 годзе пад наглядам спецслужбаў беларускай паэткі і палітвязня Ларысы Геніюш. “Дарэмна ў Зэльву панаехала “службоўцаў у цывільным” з Ваўкавыска і Гродна, якія мусілі кантраляваць сітуацыю, — распавядаў даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла. — Наўрад ці нехта з іх здабыў чарговую зорку на пагоны за тое сапраўды народнае пахаванне. “Дома свечкі даўно пагашаны, і магілкі пад снегам спяць. Дык няўжо і мяне, няшчасную, пад канвоем будуць хаваць?” — пыталася паэтка ў адным з сваіх апошніх вершаў. Спасцярога паэткі не спраўдзілася. Хавалі яе пад аховай любові ў атмасферы шчырага чалавечага смутку”.
Як бачым, з календара можна пачарпнуць шмат цікавай інфармацыі…
— На каго разлічана выданне?
— На журналістаў, калег з праваабарончых арганізацый, моладзь, якая вучыцца. Думаю, даведнік будзе карысны. Дарэчы, ужо пайшлі першыя водгукі, некаторыя просяць дадаць новыя гістарычныя даты, імёны. Так што ў будучым мы плануем перавыдаць кнігу ў дапоўненым варыянце.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.