Хварэць цяпер будзе нявыгадна
Значна спустошыць кашалькі беларусаў зацверджанае Саветам Міністрам Палажэнне аб новых правілах налічэння аплаты бальнічных лістоў, якое на днях пачало дзейнічаць.
Новае Палажэнне Саўміна робіць бальнічныя лісты больш таннымі
Усярэдненыя лічбы зарплат, на якія спасылаюцца і арыентуюцца чыноўнікі, не паказваюць сапраўднага становішча спраў у даходах насельніцтва. Пры гэтым тавары ды паслугі даражаюць часта (амаль штомесяц), хоць і патрохі, а зарплаты растуць рэдка і… таксама патрохі.
Новае рашэнне Саўміна не аблягчае становішча беларусаў, а, як кажуць, мацней зацягвае ім паясы. Мы паспрабавалі падлічыць, наколькі туга, разабраўшыся ў хітраспляценнях новага дакумента.
Разгледзім некалькі стандартных сітуацый. Будзем зыходзіць з таго, што наш умоўны хворы чалавек атрымлівае сярэднямесячную зарплату 3 мільёны рублёў. Ён захварэў 16 ліпеня 2013 года і атрымаў бальнічны ліст на 10 дзён, да 23 ліпеня.
Сітуацыя 1
Калі чалавек працуе на рабочым месцы больш за 6 месяцаў.
Раней у такім выпадку сярэдні заробак за 1 дзень налічваўся, зыходзячы з зарплаты за апошнія 2 месяцы. Яго дзялілі на колькасць рабочых дзён. Першыя шэсць рабочых дзён “каштавалі” 80% сярэднядзённага заробку, а ўсе далейшыя – 100%.
У нашым выпадку сярэдні заробак за 1 дзень ліпеня-2013 складаў бы: 3 млн рублёў : 23 рабочыя дні = 130 тыс. рублёў. За першыя шэсць дзён хвораму работніку налічылі б: 104 тыс х 6 = 624 тыс. рублёў. За выхадныя ён бы не атрымаў нічога, а за наступныя 2 дні яму выплацілі б 130 тыс. х 2 = 260 тыс. рублёў. Такім чынам, за дзесяць дзён непрацаздольнасці чалавек атрымаў бы 884 тысячы рублёў.
Цяпер сярэдні заробак за 1 дзень будзе налічвацца, зыходзячы з зарплаты за 6 месяцаў. Дзеліцца яна ўжо не на рабочыя, а на каляндарныя дні. Першыя 12 дзён будуць аплачвацца па 80%, астатнія – па 100%.
У выніку, сярэднямесячны заробак за адзін дзень складзе: 3 000 000 руб. : на 31 каляндарны дзень = 96,8 тыс. рублёў. Усе дні хваробы палічаць па 80%, бо бальнічны менш за 12 дзён: 77,4 тыс. рублёў х 10 дзён = 774 тыс. рублёў.
Думаю, каментарыі не патрэбны. Хіба толькі пра тое, што зарплата многіх жыхароў нашага раёна далёка не дацягвае нават да 3 мільёнаў рублёў…
Сітуацыя 2
Калі працоўны стаж чалавека складае менш за 6 месяцаў, лічы, яму зусім не пашанцавала. Бо сярэднядзённы заробак такога работніка будзе налічвацца не па зарплаце, а па бюджэце пражытачнага мінімуму (БПМ), пры гэтым – толькі па яго палове. З 1 мая па 31 ліпеня 2013-га БПМ у Беларусі складае 974 тыс. 110 рублёў, значыць, яго палова – 487 тысяч рублёў. Калі раней сума аплаты бальнічнага ліста была б такой жа, як і ў першай сітуацыі, – 936 тыс рублёў, то пасля новаўвядзення Саўміна яна значна здала свае пазіцыі. Лічым: 487 000 руб. : 31 дзень = 15,700 рублёў. Памнажаем атрыманы вынік на колькасць бальнічных дзён: 15,7 х 10. Атрымліваецца, што цяпер такі хворы атрымае ўсяго 157 тыс. рублёў.
Нягуста, асабліва калі ўлічыць, што ў гэты перыяд будуць дадатковыя расходы: лякарствы каштуюць нятанна…
Сітуацыя 3
Калі чалавек атрымаў траўму ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
Раней яму выплацілі б палову сумы ад налічанай за звычайны бальнічны ліст на такі ж тэрмін – 10 дзён: 884 тыс : 2 = 442 тыс. рублёў.
Цяпер за першыя шэсць дзён такі хворы грошай не атрымае ўвогуле. А вось астатнія дні аплацяць, як і раней – 50% ад належнага, або 309,6 тыс рублёў.
Ці будуць такія меры садзейнічаць таму, каб людзі менш хварэлі? З гэтым пытаннем, а таксама з просьбай пракаменціраваць сітуацыю з бальнічнымі лістамі журналіст звярнулася да ўрача-педыятра са шматгадовым вопытам работы, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Леаніда Фёдаравіча ДЫДЫШКІ. Вось што ён адказаў: – Людзі хварэць менш не будуць, а вось колькасць бальнічных лістоў паменшае. Такая эканомія у будучым выйдзе бокам і працаздольнаму насельніцтву, і краіне.
Самі падумайце: ці пойдзе, напрыклад, малады спецыяліст на бальнічны, калі ведае, што за час хваробы атрымае 150 тысяч рублёў замест васьмісот? Наўрад ці. Нават такую хваробу, як грып, хутчэй за ўсё, будзе старацца “перахадзіць на нагах”. А гэта небяспечна ўскладненнямі, у выніку якіх чалавек можа застацца інвалідам ці нават памерці. На мой погляд, налічэнне бальнічных лістоў па-новаму справакуе з’яўленне мноства розных хранічных захворванняў.
У іншых краінах ёсць прыклады больш цывілізаванага выйсця з сітуацыі. Напрыклад, чалавек захварэў, урач выдаў бальнічны як належыць, а вось прафсаюзная адміністрацыя павінна разгледзець, каму колькі выплачваць: шчыраму працаўніку можна аплаціць і 100% бальнічнага, а лайдаку – зусім не плаціць.
А ўвогуле, мы сябе страхуем на час хваробы, калі плацім немалы працэнт ад заробку ў Фонд сацыяльнай абароны. Дык чаму ў нас забіраюць частку нашых жа грошай?!
Дарэчы…
У Беларусі права на атрыманне бальнічнага ліста маюць работнікі, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за іх уплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы. Аплату бальнічных работнік атрымлівае ў дні выплаты зарплаты, а ў выніку працяглай хваробы (больш за месяц) яму можа быць выплачана частка дапамогі раней.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.