
Што мне трэба зрабіць, каб абаграваць варыўню газам, і колькі гэта будзе каштаваць? Ніякага толку ад газавікоў я не дабілася. Сказалі толькі, што патрэбна зрабіць скрыню на два балоны. Дык навошта ж мне такая скрыня? Я не збіраюся другі балон падключаць да газавай пліты, а хачу абаграваць варыўню!»
Старэйшы майстар Ганцавіцкага райгаза Мікалай Саладуха расказаў, што райгаз рэалізоўвае балоны толькі для прыгатавання ежы на газавай пліце. Для іншых мэт, па словах Мікалая Міхайлавіча, газ не рэалізуецца. А зарэгістраваць другі балон сапраўды можна. Для гэтага патрэбна прыехаць у райгаз, напісаць заяву, а дома ўстанавіць яшчэ адну скрыню з надпісам “ГАЗ” і адтулінай для трубкі. Кошт рэгістрацыі балона складае 370 тысяч рублёў. Але гэта не ўсё: яшчэ прыйдзецца выдаткаваць грошы на шлангі, краны і іншыя запчасткі, якія спатрэбяцца для падключэння другога балона. Па словах Мікалая Міхайлавіча, у кожнага абанента, у залежнасці ад таго, якія дэталі каму патрэбны, сума будзе розная. Па гэтым пытанні ён параіў патэлефанаваць майстру райгаза Анатолію Каўшу.
Анатолій Іванавіч паведаміў, што абаграваць памяшканне з дапамогай газу можна, у пенсіянеркі нават ёсць варыянты. Можна скласці праект, па якім потым будзе зроблена газавая ўстаноўка і падключаны газ, але гэта будзе каштаваць нямала. Па яго словах, у Чудзіне адзін з прадпрымальнікаў пасля таго, як даведаўся, колькі гэта будзе каштаваць, адмовіўся ад сваёй задумкі.
Аднак варыянт ёсць. Па словах майстра, сказаць штосьці дакладнае, не паглядзеўшы газавую ўстаноўку, аб якой расказвала жанчына, цяжка. Але ж звычайна да абагравальнікаў можна падключыць малы балон. Калі гэта магчыма зрабіць, значыць, праблема можа быць вырашана.
Малы балон аб’ёмам 27 літраў, вядомы пад назвай “дачны”, каштуе 408,5 тысячы рублёў. Рэгіструецца ён бясплатна, купіць яго можа кожны, хто пажадае. Такі пусты балон можна самому памяняць на заправачнай станцыі на тэрыторыі райгаза. На цяперашні момант гэта будзе каштаваць 28,5 тысячы рублёў. Толькі ёсць некаторыя патрабаванні: у памяшканні, дзе будзе прымяняцца газ, павінна быць фортка для праветрывання, газ павінен быць недаступным для дзяцей, і ў памяшканні ні ў якім выпадку не павінны захоўвацца такія рэчывы, як бензін, фарба і г. д.
“Каб не дай бог не здарылася бяды, лепш прывезці абагравальнік да нас і праверыць на спраўнасць. Жартаваць з газам нельга! Мы паглядзім і скажам, што можна зрабіць і як, прапануем варыянты і правядзём інструктаж,” – параіў Анатолій Іванавіч.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More