Хто прэтэндуе на ордэн Маці і як вызначаюццца кандыдатуры

Ганцаўчанка задала канкрэтныя пытанні, якія, на яе думку, будуць цікавыя многім: хто вызначае жанчын, якіх узнагароджваюць орэнам Маці? Колькі яшчэ ёсць людзей у раёне, якія прэтэндуюць на гэтую ўзнагароду?

Бауржан Ерназараў і Таншалпан Берташ завіталі ў рэдакцыю, каб расказаць аб сваёй маці, якую, на іх думку, можна было даўно прадставіць да высокай узнагароды, аднак сацыяльная служба чамусці гэтага не зрабіла. “Нам да слёз крыўдна за сваю маму. Яна выхавала і выхоўвае шасцярых сваіх дзяцей (ад 3 да 26 гадоў, трое з іх паўналетнія) і дваіх прыёмных – шасцігадовага Егора і чатырохгадовую Сашку. І як выхоўвае! Мы заўжды апрануты, абуты, накормлены і дома ў нас чыста і ўтульна”, – расказвалі Таншалпан і Бауржан.

Яны дадалі, што іх мама ўжо нават тройчы бабуля. І на кожнага з дзяцей і ўнукаў у яе хапае цярпення і ласкі. “Я нарадзіла сваё дзіця і цяпер яшчэ лепш разумею маму. Тут з адным цяжка справіцца, а нас у яе колькі!” – шчыра прызнавалася Таншалпан.

Дзеці Надзеі Ерназаравай расказалі, што за 10 гадоў (столькі яны жывуць у горадзе Ганцавічы пасля таго, як вярнуліся з Казахстана на Радзіму маці) сацыяльная служба ні разу не віншавала яе ні з 8-м сакавіка, ні з Днём маці. Раней Надзея звярталася з пытаннем, чаму яе не прадстаўляюць да ўзнагароды. Ёй сказалі, што толькі пасля таго, як пятаму дзіцяці споўніцца год, можна будзе разглядаць кандыдатуру. З таго часу прайшло 7 гадоў, ёсць і шостае дзіця ў сям’і – але няма заслужанай узнагароды. “Справа ж не ў грашах – справа ў павазе! Наша мама не менш дастойна і яе, і ўзнагароды, чым тыя, хто ўжо атрымаў ордэн!” – лічаць малодшыя Ерназаравы.

Па адказы на шматлікія пытанні мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Клявец. Спецыяліст патлумачыла, што супрацоўнікі іх службы дзейнічаюць на падставе Інструкцыі аб парадку прадстаўлення шматдзетных маці да ўзнагароджвання ордэнам Маці. Не кожная жанчына, якая нарадзіла пяцярых дзяцей, заслугоўвае права атрымаць гэтую важную дзяржаўную ўзнагароду.

Работнікі сацыяльнай службы найперш разглядаюць характарыстыкі з месцаў работы маці, з сельвыканкамаў, са школ і дзіцячых садкоў – на іх дзяцей, а таксама самі выязджаюць у сем’і. “У мінулы раз мы наведалі 20 сямей, з якіх выбралі і прадставілі да ўзнагароды толькі дзевяць”, – прывяла канкрэтную лічбу Наталля Ігнатаўна.

Далейшы шлях дакументаў на выбраных у якасці дастойных узнагароды маці такі: іх разглядае раённы выканаўчы камітэт, які накіроўвае хадайніцтвы ў аблвыканкам. Апошні, у сваю чаргу, хадайнічае аб узнагароджванні маці «перад рэспублікай». Толькі пасля гэтага выходзіць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які і называе імёны ўзнагароджаных.

Колькасць тых людзей, якія прэтэндуюць на ордэн Маці, пастаянна мяняецца. “Толькі сёлета з’явіліся чатыры новыя сям’і, якіх мы таксама разглядаем як кандыдатаў на ўзнагароду. Разам з імі цяпер у нас каля 15-ці маці, кандыдатуры якіх мы збіраемся разглядаць. Але гэта не значыць, што ўзнагародзім усіх адразу. Гэты працэс працяглы па часе”, – адзначыла Наталля Ігнатаўна.

Что датычыцца Надзеі Ерназаравай, начальнік упраўлення заўважыла, што да яе пакуль ніхто не звяртаўся з просьбамі разглядзець яе кандыдатуру. Яна параіла сям’і Ерназаравых прадаставіць у сацыяльную службу пасведчанні аб нараджэнні ўсіх дзяцей. Акрамя таго, заўважыла Наталля Ігнатаўна, спецыялісты службы зробяць запыт у Казахстан, дзе раней пражывала сям’я, каб упэўніцца, што ў той краіне Надзея Ерназарава не атрымала падобнай узнагароды. Толькі пасля адказу сацыяльнай службы Казахстана можна будзе разглядаць яе як кандыдата на атрыманне ордэна Маці ў Беларусі.

Справка «ГЧ»

В пункте 1 Инструкции о порядке представления многодетных матерей к награждению орденом Матери сказано:

“В соответствии с Законом Республики Беларусь «О государственных наградах Республики Беларусь» орденом Матери награждаются женщины, родившие и воспитавшие пять и более детей. Представление многодетной матери к награждению производится при достижении последним ребенком этой матери возраста одного года и при наличии в живых остальных ее детей.

При представлении матери к награждению учитываются также дети: усыновленные в установленном законом порядке; погибшие или пропавшие без вести при защите Отечества и его государственных интересов, исполнении гражданского долга по спасению человеческой жизни, обеспечении законности и правопорядка, а также умершие в результате ранения, увечья, заболевания, полученных при указанных обстоятельствах, или в результате трудового увечья либо профессионального заболевания”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago