
Часта бываю ў нашай вясковай бібліятэцы, дзе працуюць цяпер прыветлівыя гаспадыні Галіна Свірыд і Галіна Вайцяховіч. Іншы раз заседжваюся падоўгу, пераглядваючы свежыя газеты і часопісы. Часам засмучае цішыня ў бібліятэцы. А бывае, радуюся мноству наведвальнікаў.
Асабліва радасна сустракаць у Храме Кнігі сваіх былых вучняў, якія засталіся жыць у роднай вёсцы. Гэта Любоў Рылка, Тамара Канановіч, Ніна Рабцэвіч, Вольга Рудзько, Аксана Шамрыла, Вера Наумік, Іван Ярашэвіч, Мікалай Наумік, Валянціна Гацук, Жанна Ярашэвіч, Алена Пакумейка, Алена Кавальчук і іншыя. Міжволі пранікаюся павагай да іх за любоў да кнігі.
Кніга – найбагацейшая скарбніца. Вялікі рускі мысліцель А. Герцэн назваў яе духоўным запаветам аднаго пакалення другому. Народнае выслоўе таксама надае ёй асаблівую ролю ў выхаванні: спакон веку кніга гадуе чалавека. У кнізе шматвекавая гісторыя чалавецтва, яго барацьбы, перамог і паражэнняў, радасцей і пакут.
Яна дае нам веды аб навакольным свеце, пашырае кругагляд, узбагачае духоўна, выхоўвае пачуцці. Але каб кнігі выконвалі наканаваную ім ролю, трэба з ранняга дзяцінства ў сям’і, потым у дзіцячым садку, у школе прывіваць дзіцяці любоў да чытання.
Першымі распачынаюць важную работу бацькі. Таму ім самім важна зразумець неабходнасць далучэння дзіцяці да кнігі. Вопыт паказвае, што далёка не ўсе мамы і таты разумеюць, якое вялікае значэнне мае літаратура для развіцця дзяцей, хоць і хочуць бачыць іх усебакова развітымі і выхаванымі.
Асабліва важны той час, калі дзіця толькі вучыцца чытаць. Кнігі бацькі павінны выбіраць прыгожа аформленыя, з мноствам ілюстрацый, цікавыя па змесце. Чытаць важна сістэматычна, а не ад выпадку да выпадку. Гэта сфарміруе ў малога звычку чытаць штодзень.
Чытанне будзе садзейнічаць фарміраванню ў дзіцяці яркай, вобразнай, правільнай мовы. Гэта вельмі важны аспект, асабліва ў наш час: іншы раз слухаеш падлетка, а часам і дарослага, і не можаш зразумець, што ён хоча сказаць – настолькі бедны яго слоўнікавы запас.
Будзе вельмі добра, калі дарослыя, таксама дзядулі і бабулі, разам з дзецьмі абмяркуюць прачытанае. Гэта не толькі дапамагае прывіць любоў да чытання, але і выдатна выхоўвае дзяцей, змацоўвае і згуртоўвае сям’ю, прывучае хлопчыкаў і дзяўчынак мець сваю думку, паважаць думкі іншых людзей.
Дарослым варта абавязкова даведацца пра аўтара кнігі. Расказ пра дзяцінства вядомага пісьменніка дапаможа падняць аўтарытэт дарослага ў вачах дзіцяці: “Во як многа тата (ці мама) ведаюць!”
Калі кнігу нельга прачытаць за адзін раз, перарываць чытанне варта на самым цікавым месцы, каб дзіця з нецярпеннем чакала часу калектыўнага чытання. Тады яно пераўтворыцца ў радасны час. Важна ўзнавіць змест раней прачытанага. Добра, калі гэта зробіць дзіця.
Варта чытаць кнігі і сучасных аўтараў, і класікаў; добра, калі бацькі дзеляцца ўспамінамі са свайго дзяцінства. Цудоўная звычка – дарыць адзін аднаму кнігі. Разам з дзецьмі можна аформіць бібліятэчку з кніг, якія найбольш палюбіліся. Добра было б часцей бываць у кніжнай краме і бібліятэцы разам з дзецьмі, даваць ім магчымасць самім выбіраць кнігі.
Бывае, што бацькі не заўсёды могуць з’арыентавацца, якія кнігі чытаць дзецям, улічваючы іх інтарэсы і ўзрост. У такім выпадку пажадана пракансультавацца ў выхавальніка, педагога ці бібліятэкара.
Нельга смяяцца, калі дзіця ў сярэднім ці нават старэйшым школьным узросце чытае казкі. Гэта ўніверсальны жанр, які падыходзіць да любога ўзросту. Каб упэўніцца ў гэтым, дарослыя могуць перачытаць любімыя ў дзяцінстве казкі. Задавальненне забяспечана!
Неяк аказалася сведкай, калі настаўніца прывяла ў бібліятэку першакласнікаў. Дзеткі мурашкамі снавалі між паліц, мітусіліся, выбіралі кніжкі. Колькі радасці было ў іх вачанятах! “Колькі з іх застанецца чытачамі бібліятэкі, калі стануць дарослымі?” – падумалася мне.
Пэўна, не ўсе. І вінаватымі ў гэтым будзем мы, дарослыя – бо не змаглі захаваць і развіць чытацкі азарт, перадаць разуменне непераўзыдзенай ролі геніяльнага вынаходніцтва чалавецтва – Кнігі. Непераможнай, вечнай, якую не заменіць нішто.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More