Не пакідайце сваіх бацькоў…

Выхоўваючы дзяцей, бацькі аддаюць ім усё: сілы, энергію і заробленыя грошы – з надзеяй на тое, што калі вырастуць і стануць на ногі, то будуць для іх надзейнай апорай і падтрымкай. Аднак вопыт паказвае, што так адбываецца не заўсёды. Некаторыя дзеці адракаюцца ад сваіх бацькоў і пакідаюць іх, старых і нямоглых, на волю лёсу.

У сучасным свеце многія маральныя каштоўнасці пацярпелі незваротныя змены ў горшы бок. Любоў дочак і сыноў у многіх сем’ях пачала вымярацца грашыма. Пра выпадкі, калі дзеці ці ўнукі ідуць да маці або бабулі толькі таму, што ім за гэта заплацяць грошы, журналісты «ГЧ» неаднаразова чулі ад сваіх чытачоў. Адну такую сям’ю я ведаю асабіста. Таму і тых спадкаемцаў, якія даглядаюць сваіх бацькоў за дзяржаўныя грошы, таксама вельмі шкада, бо іх саміх, напэўна, чакае такі ж удзел.

На жаль, сёння не рэдкасць, што бацькі патрэбны толькі тады, калі ад іх можна нешта ўзяць. А вось калі бацькам патрэбна дапамога, то слова “мама” з вуснаў знікае. Каб гэтага не здарылася, бацькі павінны заўсёды быць аўтарытэтам для сваіх дзяцей, выхоўваць іх на асабістым прыкладзе.

На жаль, абавязак даглядаць сваіх бацькоў, які прадугледжаны Канстытуцыяй РБ і Кодэксам аб браку і сям’і, застаецца толькі запісам у дакуменце. На самай жа справе ніхто не толькі не можа прымусіць дзяцей даглядаць сваіх бацькоў, а нават іншы раз немагчыма абараніць старых людзей ад пабояў і “рэкету”. Бо ўсё часцей назіраюцца сітуацыі, калі тыя “добрыя” сынок ці дачушка замест таго, каб уладкавацца на працу, адбіраюць у маці апошнія грошы, якія расходуюцца на спіртное і гулянкі. А бацькі з-за такога дзіцяці вымушаны ісці ў дом для састарэлых, бо вымаганне грошай і пабоі ад дзяцей цярпець нельга.

Больш за ўсё здзіўляе тое, што нават тыя 20% ад пенсіі, якія застаюцца ў бацькоў пасля аплаты паслуг у дамах састарэлых, яны зноў жа гатовы аддаць тым, хто ад іх адрокся. Бо як бы дзеці ні крыўдзілі сваіх бацькоў, тыя ўсё ім прабачаюць і чакаюць, хвалююцца, перажываюць за сваіх нядбайных сыноў і дочак.

Радуе тое, што дзяцей, якія гатовы на бязмежнае самаахвяраванне, усё ж больш, чым тых, хто гатоў спусціць на спіртное апошні рубель з бацькоўскай пенсіі. Нават калі стары чалавек іншы раз становіцца недзеяздольным і з ім цяжка дамовіцца – гэта не падстава адракацца ад яго.

…Усё часцей і часцей згадваю словы з песні “Если мать еще живая, счастлив ты, что на земле есть кому, переживая, помолиться о тебе”. Шкада, што некаторыя гэтага не разумеюць…

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

1 час ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

1 час ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

21 час ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

23 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago