А “Памяць” жыве…

Жыў у вёсцы Хатынічы звычайны чалавек – Аляксандр Іванавіч Канановіч. Нічым асаблівым не вылучаўся сярод аднавяскоўцаў. Жыў, працаваў, выгадаваў двух сыноў і дачку. Лічыўся гаспадарлівым. А яшчэ, казалі, быў скупаваты і крыху дзікаваты. Калі выйшла кніга “Памяць”, то прадавалася яна і ў вясковай краме ў Хатынічах. Дык А.І. Канановіч купіў за свой кошт сто асобнікаў гэтай кнігі і перадаў іх вельмі паважанаму ў нашай вёсцы чалавеку – старасту і настаўніку мясцовай школы А.А. Ярашэвічу. Перадаў з умовай, што Андрэй Андрэевіч падаруе гэтыя кнігі лепшым вучням школы, а таксама найбольш паважаным людзям вёскі. Андрэй Андрэвіч выканаў яго просьбу з вялікім задавальненнем.

Пагадзіцеся, гэты ўчынак заслугоўвае нашай удзячнасці і павагі да чалавека, які па сённяшні дзень дапамагае нам захоўваць памяць аб падзеях, людзях, што жылі на ганцавіцкай зямлі, і захаваць памяць аб самім А.І. Канановічу, якога ўжо даўнавата няма сярод нас, хоць імя яго не сустракаецца на старонках “Памяці”.

А ўзяцца за пяро і аднавіць успаміны пра “Памяць” мяне прымусіў адзін выпадак, звязаны з гэтаю кнігаю.

Ляжаў на лячэнні ў Хатыніцкай участковай бальніцы мой зямляк з вёскі Востраў Цімашкевіч Іван Міхайлавіч. Спадабалася яму тут, лячэнне пайшло на карысць, і стараецца ён з таго часу трапляць менавіта ў гэтую бальніцу, калі трэба падмацаваць сваё здароўе.

І вось на днях сустрэла я яго на бальнічным двары (жывём мы каля самай бальніцы, таму я, калі бачу каго са сваіх землякоў, лічу, як бы мовіць, сваім абавязкам праведаць іх). Наведала Івана Міхайлавіча ў той момант, калі ён чытаў Біблію. Прапанавала што-небудзь яшчэ прынесці пачытаць. І прынесла яму “Памяць”, ведаючы, што там ідзе размова пра яго бацьку, які загінуў 27 красавіка 1945 года. Дарэчы, сам Іван Міхайлавіч ўжо шмат гадоў інвалід-пенсіянер. Калі ён вяртаў мне кнігу, у яго было столькі эмоцый! “Вось каб мне дзе яе купіць!” – казаў ён.

Я патэлефанавала А.А. Ярашэвічу, расказала яму гэтую гісторыю. “Ці не знойдзецца ў Вас на гэты выпадак кніга?” – пытаюся. Андрэй Андрэевіч з задавальненнем, нават з радасцю, прыехаў і падараваў майму земляку кнігу “Памяць” ад імя ўсё таго ж А.І. Канановіча.

Я таксама была вельмі рада. Жыве і працуе добрая справа, зробленая нераўнадушным чалавекам. І сёння жыве (і будзе жыць) добрая памяць пра Аляксандра Іванавіча Канановіча. Жыве, працуе “Памяць”!

Кніга гэтая ў маёй сям’і стала настольнай. Я ўпэўнена, што яна ёсць у большасці сем’яў нашага раёна. Спадзяюся, што яе выкарыстоўваюць настаўнікі і выхавальнікі на ўроках гісторыі, літаратуры, мовы, на розных выхаваўчых мерапрыемствах. Кніга “Памяць” – неацэнны скарб нашай краіны. Думаю, што яна будзе перавыдавацца з цягам гадоў, вядома ж, з дапаўненнямі і ўдакладненнямі.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago