
Нішто не зачароўвае так, як прыгажосць. А яе вакол столькі многа! Прыгажосць у прыродзе, у мастацтве, у знешнасці чалавека, у адзенні, ва ўзаемаадносінах… Прыгажосць у Слове!
Але як часта сёння з вуснаў прыгожа апранутых людзей сыплюцца (іменна не зрываюцца зрэдку, а сыплюцца градам) такія словы, што вакол, здаецца, усё ўмомант чарнее! Мала таго, што мова маладых людзей бедная, размаўляюць яны часта, асабліва ў асяроддзі равеснікаў, слэнгам, дык яшчэ разбаўляюць яго ненарматыўнай лексікай. Брыдкаслоўе пранікае сёння ўсюды: у кіно, літаратуру, сродкі масавай інфармацыі. Яно – у мове старых, маладых, дзяцей, у мове мужчын і жанчын…
Спадзявацца на тое, што са сталеннем маладыя людзі авалодаюць нарматыўнай лексікай, па-мойму, дарэмна. Мацюкі самі па сабе не толькі не знікнуць, а, наадварот, з цягам часу склад ненарматыўнай лексікі будзе толькі пашырацца і замацоўвацца. Выйсце тут адно: весці з гэтай заганай барацьбу – з дапамогай законаў і іншымі сродкамі. Прытым неадкладна! Усім грамадствам! Трэба акружыць брыдкасловаў нецярпімасцю.
Вядома, што раней беларуская мова не мела ненарматыўнай лексікі: яна прыйшла да нас з-за мяжы – ад татара-манголаў і з рускай мовы. Таму трэба вяртаць чысціню нашаму маўленню.
Ці ўсе ведаюць пра наступствы словаблуддзя? Прафесар, доктар філалагічных навук А.Алялін правёў навуковае даследаванне ненарматыўнай лексікі. Вось што ён піша: “Параўнаем родную лексіку з магутнай воднай плынню, дзе мат – гэта выкіды нечыстот, якія забруджваюць мову. Чалавек, вымаўляючы словы, якія называюцца мацюкамі, праклінае як сябе, так і навакольных людзей”.
Доктар-псіхафізіёлаг Леанід Кітаеў-Смык лічыць, што чалавек да ненарматыўнай лексікі звяртаецца тады, калі ён не ўпэўнены ў сабе і адчувае сваю непаўнацэннасць. Нармальны, здаровы чалавек далёкі ад падобнай лексікі.
Даследчыкі фіксуюць, што ўжыванне слоў-матаў вядзе да гарманальных парушэнняў. Брыдкія словы выклікаюць мутагенны працэс, падобны радыяцыйнаму апраменьванню. Асабліва шкоднае ўздзеянне аказваецца на дзетародныя органы і палавыя функцыі мужчын і жанчын. У рэшце рэшт гэта можа прывесці да немагчымасці нарадзіць здаровае дзіця.
Асабліва ярка парушэнні праяўляюцца ў жанчын. Голас такіх жанчын з цягам часу становіцца ўсё ніжэйшым, а ў іх арганізме наступае гарманальны дысбаланс. Успомнім галасы некаторых зорак расійскай эстрады. Ці быў іх голас такім заўсёды? Адна з гэтых зорак, сама чула, хвалілася ў эфіры: «Я, як сапраўдная сібірачка, магу ўжыць моцнае слоўца”. Па-мойму, гэтага саромецца трэба, а тут – бахвальства. Што да мужчын – аматараў мата, то ім, сцвярджаюць вучоныя, пагражае імпатэнцыя.
А самае страшнае, што нясуць такія словы – гэта тое, што пад іх уздзеяннем храмасомы актыўна мяняюць сваю структуру: у малекулах ДНК выпрацоўваецца “адмоўная праграма”. Гэта ўсё перадаецца нашчадкам на генетычным узроўні. Вучоныя называюць такі працэс “праграмай самаліквідацыі”.
Помніцца, дзесьці чытала, што вучоныя нават у працэнтных адносінах падлічылі шкоду ад брыдкаслоўя і праклёнаў. Дык вось: 60 працэнтаў негатыву застаецца гаспадару-брыдкаслову, а 40 працэнтаў – таму, на каго ненарматыўная лексіка накіравана. Выходзіць, самую вялікую шкоду, мацюкаючыся, мы наносім сабе і сваім нашчадкам.
Прыгадаем вядомае выслоўе: слова лечыць і калечыць. Лечыць – добрае, ласкавае, шчырае, тое, што ад Бога. Калечыць – бруднае, злое, праклятае, тое, што нясе негатыў. Яно ж, вядома, ад д’ябла.
Трапна сказаў Янка Сіпакоў пра гэта: “Брыдкаслоўе – гэта таксама малітва. Малітва непамыснасці, д’яблу”. Што возьмем у спадарожнікі сабе мы – Боскае ці д’ябальскае – залежыць толькі ад нас саміх. Але ж хіба мы ворагі самі сабе?
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More