Ганцавіцкія казакі – хто яны?

«Паважаная рэдакцыя «ГЧ».

Звяртаецца да вас падпалкоўнік у адстаўцы, кавалер ордэна «За службу Родине в ВС СССР» 3-й ступені Аляксей Пятровіч Галаскок.

Вымушаны звярнуцца з просьбай дапамагчы мне разабрацца, хто такія ганцавіцкія казакі.Ці гэта чарговы ваенна-гістарычны клуб? Ці які патрыятычны гурток? Які яго статут і дзе ён зарэгістраваны? Незразумела мне, адкуль гэтыя «казакі» ўзялі форму і на якой падставе яны яе апранаюць чамусьці толькі падчас якіх-небудзь мерапрыемстваў, а не штодзень?

Я нашу форму, бо ў маім пасведчанні афіцэра на гэта ёсць дазвол. Калі такога дазволу няма, дык за гэта павінны караць. Можа адбыцца такое, што сапраўдны вайсковец будзе выказваць знакі павагі пры сустрэчы самазванаму казаку! А гэта ж здзек над сапраўдным вайскоўцам. Мо сярод ганцавіцкіх казакоў ёсць і такія, хто не служыў у войску…

Дарэчы, чын «казацкага генерала» па казацкіх законах можа атрымаць па рашэнні Вялікага казацкага круга толькі той атаман, у якога ў падначаленні не менш за 50 тысяч казакоў.

Дык у якім званні ганцавіцкі «атаман»? Я не ведаю, ці трэба мне пры сустрэчы з ім аддаваць чэсць, калі абодва будзем у форме? Бо ён мне – павінен. Яшчэ цікавіць: а ці ўсе «казакі» праваслаўныя? З якіх станіц іх прадзеды?

У той час, калі зараджалася і існавала казацтва на Кубані, Урале, Забайкаллі і на Амуры, на тэрыторыі Беларусі не было ні вольных зямель, ні ўмоў для ўзнікнення казацтва. Былі на Беларусі казакі, але гэта было або войска ўкраінскіх казакоў-паўстанцаў Багдана Хмяльніцкага, альбо казацкія часці Расіі. Улюбым выпадку, шмат бяды прынеслі яны ў нашу краіну і нашым продкам.

Трэба добра ведаць гісторыю сваёй Радзімы, быць сапраўднымі патрыётамі і ганарыцца нашай спадчынай. Я не здзіўлюся, калі хутка ў нас з’явяцца мамлюкі (воіны асабістай аховы егіпецкіх султанаў).Махаць на сцэне шабляй і крычаць «Люба» – гэта не казацтва!»

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago