З кім павядзешся…
Якое гэта багацце – народныя выслоўі! ”Словамі туды-сюды, а справай нікуды”, “Есць за вала, а працуе за камара”, “Хваліцца – не касіць, спіна не забаліць”, “ З кім павядзешся, ад таго і набярэшся”… Ды толькі гэта ўсё заўважана ў людскім асяроддзі. Я ж зрабіла выснову, што такое можна назіраць і сярод братоў нашых меншых.
У маіх суседзяў жылі два звычайныя беспародныя сабакі. З’явіліся яны ў суседзяў маленькімі шчанюкамі. Спачатку, пакуль падрасталі, бегалі без прывязі. Не ведаю, чым кіраваліся гаспадары, калі давалі клічкі сабакам, але шчанюка са злым характарам яны сталі клікаць Бімам (мабыць, у гонар усімі любімага героя аповесці Г.Траяпольскага “Белы Бім – чорнае вуха”). А вось другому шчанючку, куды больш спакойнаму і добраму, далі мнагазначную клічку Барс. Хутчэй за ўсё, клічкі былі дадзены шчанючкам яшчэ тады, пакуль яны не раскрылі свае натуры.
Дык вось міма Біма нельга было прайсці: малеча, а кідаецца на чалавека, хапае за адзежыну – ну, сапраўдны тыгр! За ім кідаецца ў атаку і Барс. Відаць, не столькі па сваёй ахвоце ці стараннасці, а хутчэй за ўсё, каб не адставаць ад сябра. З-за такой залішняй стараннасці ў выкананні сваіх сабачых абавязкаў гаспадары рана пасадзілі абодвух на ланцугі. Злосці на ўсё і на ўсіх у Біма з цягам часу ўсё большала. Кругласутачна чуўся яго брэх з рычаннем, а сам ён з усіх сіл ірваўся з ланцуга. Гадоў больш за дзясятак сваго сабачага жыцця так і не прыдбаў Бім сяброў сярод людзей, нават тых, хто часта бываў у гаспадарскім доме. Барс вымушаны быў таксама (хутчэй за ўсё, каб не застацца, як кажуць, без кавалка хлеба) не адставаць ад Біма. І ўсё ж брэх яго быў больш стрыманы, больш лагодны.
Але вось Біма не стала. Мабыць, сапраўды, злыя істоты жывуць менш. А яго аднагодак Барсік і сёння жыве, па-сабачы радуючыся жыццю. Яго гаспадары, прывыклыя мець на двары двух сабак, зноў узялі шчанючка з пароды невялічкіх сабак. А ўжо ж такі ласкавы, дружалюбны і міралюбівы гэты пёсік. Заўважыў, што ў нас няма сабакі, дык шэфствуе і над нашым дваром. Зрэдку брахане на каго чужога для прыліку. А так прыбяжыць на двор разоў 2-3 на дзень, упэўніцца, што ўсё ў парадку – і дадому.
З суседавага двара цяпер рэдка даносіцца брэх Барсіка і Тузіка (так назвалі малечу). Гаўкаюць, відаць, толькі ў самым неабходным выпадку: разумеюць дварнягі, што трэба ж неяк адрабляць за харч. А так – паглядзіш у акно і звычайна бачыш: Барсік на прывязі, Тузік падбягае да яго – і гуляюць, пакусваюцца, забаўляюцца, качаюцца. Весела!
Дык ці ж не так, як і ў нас, людзей: з кім павядзешся – ад таго і набярэшся?
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит