Мы ў адказе за тых, каго прыручылі
Я нездарма ўзяла гэтыя словы як загаловак да сваіх разважанняў пра ўзаемаадносіны чалавека і жывёл: мы, людзі, павінны заўсёды імі кіравацца ў жыцці. Узяцца за пяро мяне прымусіў матэрыял “Привет хозяевам кота, разорванного собакой” Юліі Палескай у №51 ”Ганцавіцкага часу”. Тэма, якую закранула журналіст, была и застаецца надзённай.
У добрых гаспадароў жывёлы дагледжаныя, прыгожыя. Таму што любімыя / Фото: Ольга Грицкевич
З аповеду журналісткі чытачам стала вядома пра выпадак, сведкай якога яна аказалася. Так і хочацца ўсклікнуць: ”Бедны коцік, як жа табе не пашанцавала з гаспадарамі!” Бессардэчнасць, жорсткасць, абыякавасць гаспадароў коціка абурае да глыбіні душы.
Мы, беларусы, называем талерантнымі, сардэчнымі, прыветнымі. Ці не завысока бяром?! Можа, нашы продкі і былі такімі. А тут… Ды за падобнае трэба судзіць. Яшчэ Леанарда да Вінчы пісаў: “Прыйдзе час, калі ўмярцвенне жывёлы прыраўняюць да забойства чалавека”. Вось як! І правільна! Чаму гэта чалавек прысвоіў сабе права распараджацца жыццём іншых Боскіх стварэнняў?
Адносіны да жывёл – адзін з паказчык здароўя грамадства. Адна з журналістак “АіФ” піша, што, паназіраўшы за тым, як мы адносімся да кошак, сабак, галубоў, можна зрабіць вывад: у грамадстве спее вялікі агідны нарыў. У СМІ не-не ды сустракаюцца аповеды пра дзікія адносіны людзей да жывёл. З’яўляюцца таксама паведамленні пра выпадкі нападу жывёл, галоўным чынам сабак, на людзей. Нават са смяротным зыходам.
Я прытрымліваюся думкі, што нават у самых трагічных выпадках вінаватыя не сабакі, а людзі. І вучоныя сцвярджаюць, што сабакі самі па сабе не з’яўляюцца носьбітамі зла. Яго нясе чалавек, які выхоўвае сабаку. Караць трэба чалавека, а караюць (адлоўліваюць, адстрэльваюць, усыпляюць) без віны вінаватых сабак.
На жаль, нярэдка здараецца, што чалавек выганяе з дому ці з двара сабаку. Такія сабакі, сцвярджаюць вучоныя, затаіўшы крыўду на чалавека, становяцца часта важакамі бяздомных сабак. Менавіта яны асабліва каварныя. І агрэсія сабак у апошні час расце. Бяздомныя сабакі спарваюцца з кінутымі сабакамі байцоўскіх парод. Вось дзе асаблівая каварнасць і пагроза чалавеку!
Калі вы вырашылі завесці чацвяраногага сябра, узважце ўсе “за” і “супраць”. А калі здрадзілі свайму сябру, дык ведайце: вы – ненадзейныя людзі. І ў сяброўстве з людзьмі такія ж. У разведку з такімі ісці нельга.
У нас у РБ вельмі мяккае пакаранне за здзекі і забойства жывёл. Крымінальнай адказнасці за падобнае няма. Ведаю, што ў Беларусі не прынеслі вынікаў абмеркаванні законапраекта “Об обращении с животными”. Існуе адно пакаранне – штраф. Гэта сведчыць пра тое, што мы міласэрныя да людзей-садыстаў. Для параўнання: крымінальная адказнасць за здзекі і злачынства, якія чыняцца над жывёламі, ёсць ва Украіне, Казахстане, Францыі, Італіі, Іспаніі, Грузіі, Літве… У Латвіі за такое можа пагражаць зняволенне тэрмінам да 4-х гадоў.
Жорсткасць да жывёл, як і любоў да іх, прыходзіць з дзяцінства, з сям’і. Да прыкладу: пакрыўдзілі дзіця дарослыя, яно не можа супрацьстаяць ім. Дзіця знойдзе слабейшага за сябе, перад кім зможа прадэманстраваць сваю сілу і ўладу. Гэтым слабейшым можа аказацца кошачка ці сабачка. А падлетак сёння яшчэ і ў інтэрнэт выкладзе фота шчанючка з адсечанымі лапкамі ці выкалатымі вачыма. У такім узросце спрацоўвае жаданне вылучыцца хоць такім чынам, калі няма іншага спосабу. І ў чалавечка фарміруецца ўпэўненасць у тым, што слабага можна прынізіць, наздзекавацца з яго, нават забіць.
У дарослых ёсць шмат спосабаў прывіваць сваім выхаванцам любоў і спагаду да ўсяго жывога, альбо – наадварот. Малюнак першы: гаспадар з конікам-карміцелем, здавалася б, дружна аруць агарод, садзяць бульбу. Ды не… Колькі слоўнага бруду, негатыву вылье гаспадар на свайго коніка! А за плугам жа кідаюць бульбу жанчыны, падлеткі, дзеці, якія чуюць усё гэта.
Малюнак другі: гоніць пастух каровак на пашу. “Куды ты пайшла, …?!”, “А ты чаго адстаеш, …?!” І агалошвае наваколле лаянка, бруд, мацюкі.
Па-мойму, і тая бульба, якую садзілі пад лаянку, і тое малачко з абмацюканых кароў страцяць палову сваёй карысці, калі толькі не напоўняцца ядам. Нездарма ж некалі выконвалі розныя абрады, звярталіся да сіл прыроды з добрымі, ласкавымі словамі і выганяючы першы раз на пашу кароўку, і засяваючы поле.
Усё гэта перадавалася дзецям. А што цяпер? Як піша Уладзімір Ліпскі: “Раней паснедаеш і не перахрысцішся, дык дзед – лыжкай па лбе. Цяпер мацюкамі хрысцяцца”.
А сёння ж мацюкаюцца многія. І такія людзі не могуць быць духоўнымі. А бездухоўны не можа быць міласэрным. Вось і маем тое, што маем. Ведаю з успамінаў бацькоў, як некалі гаспадар адносіўся да найлепшага свайго памочніка – коніка. У мароз вялікі сярод ночы ішоў у хлеў, каб кінуць яму бярэмя свежага сена: хай конік жуе і грэецца.
Ліда, мая старэйшая сястра, успамінала, як у яе дзяцінстве аднойчы быў вялікі-вялікі град: “Хмара наляцела раптоўна.Каго дзе град застаў, складана было схавацца, уратавацца. Мама тады жала авёс далекавата ад дому. Прыйшла яна босая, а зямля была ўся белая ад вялікіх ледзяшоў. Брат Міша пасвіў на лузе маладзенькага коніка, якога ён вельмі любіў.Прыйшоў і ён з конікам дадому. Помню, як мама плакала, цалуючы яго пабітую на гузакі галаву. А Міша – не каб накрыць пінжачком галаву і хоць крыху схавацца ад граду, дык ён скінуў яго з сябе і накрыў спіну коніка”.
Дзяцінства брата прыйшлося на той час, калі яшчэ не было калгасаў. Тады пасвіць коней было абавязкам вясковых хлапчукоў, таму і любілі яны гэтых жывёл. У паэзіі майго брата, Міхася Рудкоўскага, вобраз каня і ў прамым і пераносным значэннях гэтага слова заставаўся адным з любімых.
Прывяду яшчэ прыклад выхавання міласэрнасці да жывёл. Непадалёку ад нас жыве сям’я. Іхняя кошка “пенсійнага“ ўзросту не перастае прыводзіць кацянят. Вось і гэтай восенню акацілася, прывяла пяцёра кацянят. Двое, праўда, нежывых. Мо мацярынскі інстынкт у яе аслабеў, а мо малака з-за ўзросту не было, але кацяняты былі асуджаны на галодную смерць. “Баба, што нам рабіць?” – бедаваў Максімка. І прыдумалі з бабуляй – былой медсястрой: бралі малако, падагравалі, набіралі ў медыцынскі шпрыц без іголкі і паілі. Да слёз пацешна было назіраць, як гэтая малеча замест мамінага жывоціка мяла лапкамі (прыроджаны інстынкт!) шпрыц. Настаўнікам у школе не трэба будзе праводзіць гутаркі ці гульні, каб выхаваць у Максімкі пачуццё любові да братоў нашых меншых. Ён ужо сам каго хочаш навучыць гэтай любові.
А колькі можна прывесці прыкладаў самааахвярнасці, адданасці, вернасці жывёл на ўсё жыццё свайму сябру-чалавеку. У Італіі стаіць помнік сабаку, які ў час Другой сусветнай правёў на вайну свайго гаспадара і, калі той не вярнуўся, да самай смерці сваёй хадзіў на вакзал сустракаць яго. Ці вось прыклад з ХІХ стагоддзя. Рускі дваранін узяў з сабой у Францыю свайго сабаку. Чамусьці ён (ці спецыяльна, ці неспадзеўкі) вярнуўся ў Расію без сабакі. Дык той сваім ходам вярнуўся дадому ў Расію.
А яшчэ я рэкамендавала б для выхавання міласэрных адносін да жывёл выкарыстоўваць літаратуру. Успомніце казкі. Выдзяляюць сярод іх цэлы разрад казак пра жывёл, у якіх тыя паказаны найпершымі сябрамі, дарадчыкамі, памочнікамі чалавека. Дзеці плачуць? Хай плачуць. Гэта добрыя слёзы. Яны паказваюць, што ў вашага дзіцяці чуйная душа.
Не забывайце парэкамендаваць сваім выхаванцам “Муму” І.Тургенева, “Изумруд” Л.Талстога, аповесць “Карюха” М. Аляксеева, “Былі ў мяне мядзведзі” У. Караткевіча. А сама я, пішучы гэтыя нататкі, ужо каторы раз прачытала “Каштанку” А. Чэхава.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.