Колькі каштуе пахаваць чалавека

Так сталася, што гэтая сумная да болю ў сэрцы падзея не абмінула і нашу сям’ю. Нядаўна пайшоў з жыцця наш родны чалавек. Гэта і стала штуршком для напісання артыкула. Я вырашыў высветліць, якую матэрыяльную дапамогу выдаткоўвае дзяржава на пахаванне нябожчыка і ці дастаткова гэтых сродкаў? Як найбольш ашчадна выкарыстаць гэтыя сродкі, каб іх хапіла на развітальную цырымонію?

Занепакоіла і тое, што пайшлі чуткі, быццам матэрыяльную дапамогу на пахаванне могуць скасаваць. Аднак у вобласці гэтыя чуткі абверглі. “Ніякіх зменаў у заканадаўстве, якія б тычыліся выплаты матэрыяльнай дапамогі на пахаванне, не з’яўлялася”, – сказаў старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Міхаіл Аксяневіч.

Матэрыяльная дапамога на пахаванне выплачваецца аднаразова ў памеры сярэдняга заробку рабочых і служачых у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца надыходу смерці. Напрыклад, у адносінах да асоб, якія памерлі ў лютым 2014 года, сума выплаты складала 5 млн 901 тыс. 200 рублёў.

Каб спраўдзіць, ці хапае гэтай сумы на пахаванне, я наведаў рытуальныя кропкі нашага горада, якія займаюцца продажам неабходных для пахавання рэчаў. Ніжэй падаю спіс тых тавараў, якія былі ў асартыменце (узяты мінімальны кошт тавараў).

Труна – 723 тыс. 100 руб.
Вянок – 103 тыс. 750 руб.
Падушка – 32 тыс. 400 руб.
Пасцельны камплект – 115 тыс. 900 руб.
Накідка – 46 тыс. 800 руб.
Крыж – 286 тыс.
Камплекты адзення:
для мужчын – 311 тыс. 850 руб.;
для жанчын – 243 тыс. 400 руб.
Абутак:
мужчынскі – 314 тыс. 350 руб.;
жаночы – 208 тыс. 900 руб.

У суме атрымліваецца 1 млн 934 тыс. 150 рублёў. Улічваем, што гэта толькі самае неабходнае і па мінімальных коштах. Але звычайна для нябожчыка выбіраюць нешта сярэдняе паміж максімумам і мінімумам, і тады гэтая сума ўзрастае.

Унясём у спіс і транспартныя затраты. Як расказала эканаміст КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Ірына Анатольеўна Заяц, для жыхароў горада Ганцавічы аўтобус да старых могілак будзе каштаваць 143 тыс. 100 рублёў, газэль у тым жа кірунку – 107 тыс. 500 рублёў, аўтобус да новых могілак –187 тыс. рублёў, а газэль – 135 тыс. 400 рублёў.

Для вяскоўцаў гэтыя сумы будуць большымі: чым далей вёска знаходзіцца ад райцэнтра, тым больш прыйдзецца плаціць. Кошт аднаго кіламетра для аўтобуса будзе складаць 3 тыс. 404 рублі, газэлі – 1 тыс. 153 рублі. Возьмем, напрыклад, аўтобус, які заказалі ў вёску Вялікія Круговічы, адлегласць да якой ад г. Ганцавічы 17 км, а туды і назад – 34 км: 34х3404=115 тысяч 736 рублёў. Сюды ж сумуем кошт выкарыстання аўтобуса – 143 100 (бярэцца, як да старых могілак) і атрымліваем 258 тысяч 836 рублёў. Выпісаць газэль, вядома ж, будзе каштаваць менш.

Такім чынам, па самых сціплых падліках усё самае неабходнае для пахавання абыдзецца прыкладна ў 2 млн 500 тыс. рублёў. Значыць, з дзяржаўнай дапамогі, напрыклад, у мінулым лютым засталося б 3 млн 401 тыс. 200 рублёў. Гэтую рэшту можна патраціць, напрыклад, на помнік або на хаўтурную вячэру.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago